Траецкая вежа
Траецкая вежа (раней — Багаяўленская, Рызапалажэнская, Знаменская, Карэтная) — самая высокая вежа Маскоўскага Крамля. Знаходзіцца пасярэдзіне паўночна-заходняй сцяны. АпісаннеВышыня вежы ў цяперашні час разам з зоркай — 80 м. Да брамы Траецкай вежы вядзе Траецкі мост. Вароты вежы служаць галоўным уваходам для наведвальнікаў Крамля. У Траецкай вежы размяшчаецца Прэзідэнцкі аркестр Расіі. ГісторыяПабудавана ў 1495—1499 гг. італьянскім архітэктарам Алевізам Фразіным Міланцам (італ.: Aloisio da Milano). Першапачатковая назва вежы — Багаяўленская, затым Рызапалажэнская, Знаменская (у гонар размешчаных на тэрыторыі Крамля сабораў) і Карэтная (у гонар карэтнага двара). Сваю цяперашнюю назву атрымала У 1658 годзе ўказам цара Аляксея Міхайлавіча у гонар падворка Тройцы-Сергіева манастыра, які знаходзіўся не далёка. У двухпавярховай аснове вежы ў XVI—XVII стагоддзях размяшчалася турма. З 1585 па 1812 гады на вежы знаходзіўся гадзіннік. У 2015 годзе была праведзена чарговая рэканструкцыя вежы, тады з’явіўся новы гадзіннік. |
Portal di Ensiklopedia Dunia