Траецкія песні

Трае́цкія пе́сні[1], сёмушныя песні[1] — песні веснавога цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі, што спяваліся на Сёмуху (Тройцу), для якой характэрны культ расліннасці[1]. Вядомы славянскім народам[1].

Вылучаюцца цесна звязаныя з абрадавымі дзеяннямі песні і так званыя прымеркаваныя, сувязь якіх з абрадамі цяжка вызначыць. Сярод абрадавых песень вылучаюцца групы песень: з матывамі ўслаўлення зеляніны (часцей за ўсё, бярозы); пры завіванні вянкоў; кумлення; любоўнай тэматыкі; варажбы на прадказанне лёсу. Асабліва персаніфікаваны ў песнях вобраз бярозы, якая была важным абрадавым атрыбутам.

Мясцовая разнавіднасць траецкіх песень — куставыя песні, галоўным прызначэннем якіх было спрыяць будучаму ўраджаю.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya