Беларуская абрадавая паэзіяАбрадавая паэзія — від вуснай народна-паэтычнай творчасці, звязаны з рознымі працоўнымі, святочнымі, сямейнымі абрадамі. Абрадавая паэзія беларускага фальльклору — адна з найбагацейшых у славянскім свеце. Багацце і жывучасць яе абумоўліваецца і поліканфесійнасцю беларусаў, сярод якіх прыблізна палавіна прытрымліваецца праваслаўя і традыцыйныя святы святкуе па старым календары, а адна чвэрць — каталіцкага веравызнання, святы адзначае па новым стылі. Такое падвойнае святкаванне адных і тых жа свят (Каляды, Вялікдзень, Купалле, Сёмуха і інш.) садзейнічае больш працягламу і актыўнаму функцыяніраванню звязанай з імі абрадавай паэзіі. Віды абрадавай паэзііТрадыцыйна абрадавая паэзія падзяляецца на каляндарна-абрадавую і сямейна-абрадавую. Да каляндарна-абрадавай паэзіі адносяцца найперш песні, якія суправаджаюць працоўную дзейнасць і святы земляроба на працягу гаспадарчага года. Яны складаюць 4 вялікія цыклы — зімовы, веснавы, летні і воненьскі, уключаюць звыш 20 песенных разнавіднасцей. З вялікай разнастайнасці веснавых песень вылучаюцца вяснянкі, валачобныя (яны ёсць толькі ў беларусаў), юраўскія, траецкія (сёмушныя), куставыя, русальныя. Яны спяваюцца адпаведна пры абрадзе «гукання вясны» (канец лютага — пачатак сакавіка), у першы вечар каталіцкага і праваслаўнага Вялікадня, на Юр’я, калі выганялі жывёлу на пашу (23 сакавіка — н.ст.; 6 мая — ст.ст.), на Тройцу, або Сёмуху (праз 7 тыдняў пасля Вялікадня), у час абраду «ваджэння куста», на Русальным тыдні (наступны тыдзень пасля Сёмухі). Летнія песні складаюцца з купальскіх, пятроўскіх, касецкіх, жніўных. Самі назвы гавораць, у час якіх свят ці якой працы яны выконваюцца: на Купалле (у ноч з 23 на 24 чэрвеня — н.ст.; з 6 на 7 ліпеня — ст.ст.), на Пятра (29 чэрвеня — н.ст.; 12 ліпеня — ст.ст.), у часе касьбы і жніва. Своеасаблівасцю беларускай абрадавай паэзіі з’яўляецца наяўнасць у ёй восеньскіх песень, якія спяваюць толькі жанчыны ў часе восеньскіх свят (Пакровы, Багач, Дзяды) і попрадак. Да гэтых песень далучаюцца талочныя песні, што выконваюцца ў застоллі пася калектыўнай бясплатнай узаемадапаможнай працы — талакі. Да сямейна-абрадавай паэзіі адносяцца творы, што суправаджаюць асноўныя этапы жыцця чалавека — нараджэнне, шлюб, смерць і выяўляюць народны ідэал сямейнага шчасця, своеасаблівую сялянскую філасофію жыцця. Радзінны абрад (адведкі, хрэсьбіны. кумаўство і г.д.) і радзінныя песні, якія выконваюцца падчас гэтага абраду, прызначаны забяспечыць шчаслівы лёс немаўляці, уславіць бацькоў (найперш маці), бабку-павітуху, кумоў, павесяліць прысутных. Асабліва багатаыя ў беларусаў абрад вяселля і вясельныя песні, што суправаджаюць шматлікія моманты гэтага народнага абраду. Абрад пахавання звычайна супрввджаўся імправізаванымі галашэннямі ў якіх у паэтычна-вобразнай форме, звыкарыстаннем інтанацыі плачу ўслаўлсўся нябожчык, паказвалася яго жыццё, працоўная дзейнасць, побыт, раскрываліся яго лепшыя магальныя рысы. Абрадавая паэзія цесна звязана з пазаабрадавай паэзіяй, куды адносяцца прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, выслоўі, балады, а таксама песні, што выконваюцца незалежна ад абраду і календара (хоць могуць суправаджаць і пэўны абрад). Да такіх песень адносяцца сямейна-бытавыя, лірвчныя, дюбоўныя, жартоўныяя, вайсковыя (у т.л. рэкруцкія, казацкія, салдацкія, жаўнерскія), сацыяльна-бытавыя (у т.л. антыпрыгонніцкія, прымацкія, брацкія, парабкоўскія, бурлацкія, чумацкія), прыпеўкі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia