Трамплін

Трамплін у Хольменколене
Скачкі з трампліна ў фрыстайле
Вышка для скачкоў у ваду. Злева бачны 3 трампліны

Трамплі́н[1][2] — спартыўны снарад (прылада), спартыўнае збудаванне для правядзення спаборніцтваў і трэніровак, што забяспечвае павелічэнне адлегласці палёту спартсмена ў момант скачка.

Адрозніваюць трампліны для гімнастычных скачкоў, скачкоў на лыжах, скачкоў у ваду, на водных лыжах, у фрыстайле і іншыя.

Існуе трохступеньчаты трамплін (снарад для наземнага навучання і трэніроўкі парашутыстаў, які дае магчымасць выпрацоўваць уменне прызямлення)[1] і карабельны трамплін (выкарыстоўваецца пры ўзлёце самалётаў з кароткім разбегам)[3].

У пераносным сэнсе трамплін — апора, зыходны пункт для якіх-небудзь дзеянняў[2].

Скачкі на лыжах з трампліна

У дысцыпліне «Скачкі на лыжах з трампліна» сучасны трамплін уяўляе сабой складаны інжынерны комплекс, разлічаны на прагляд скачкоў вялікай колькасцю гледачоў. Напрыклад, трыбуны трампліна ў Вілінгене (Германія) месцяць 38 000 гледачоў.

Крыніцы

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya