Транзістар (завод)
Завод «Транзістар» — прадпрыемства ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Вытворца паўправадніковых прыбораў і інтэгральных мікрасхем, у т.л. спецыялізаваных — для патрэбаў ВПК і касмічнай галіны.[1] Заснаваны ў 1968 годзе на базе Мінскага лямпавага завода; уваходзіць у склад ААТ «Інтэграл».[2] Крышталі мікрасхем завода ў 2008 годзе ўжываліся ў кожным другім мабільным тэлефоне, выпушчаным у свеце.[3] Прадпрыемства з'яўляецца вытворцам мікрапрацэсарнага камплекта серыі 588 — савецкі арыгінальны камплект ІМС, які мае аналагаў. Кадзіроўкі мікрасхем кіруючай памяці камплекта рэалізуюць сістэму каманд мікраЭВМ «Электроніка-60».[4] Пад канец 1980-х на заводзе выпускаліся мікракантролеры серыі 1835, якія ўваходзілі ў склад мікракамп'ютараў МК-90, МК-92, МС-1504 і г. д.[5], а таксама ўніверсальны 8-разрадны мікрапрацэсар КР1858ВМ3 з сістэмай каманд Z80 (КМАП аналаг Zilog Z80).[6] Па становішчу на 2012 год завод выпускае папулярныя ў электроннай прамысловасці СССР транзістары КТ315 і КТ361 у корпусе ТО-92, а таксама стабілізатары серыі 78хх. Сумесна з БДУІР у 2006 годзе на заводзе «Транзістар» створаны філіял кафедры «Электронная тэхніка і тэхналогіі».[7] Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia