Інтэграл (кампанія)
Холдынг «Інтэгра́л» — беларуская кампанія вытворца інтэгральных мікрасхем і іншай электронікі. СтруктураАсноўны офіс холдынгу размешчаны ў Мінску. У склад холдынгу ўваходзяць:
Гісторыя![]() У 1961 годзе пачалі будаўніцтва галоўнага корпуса і будынка заводакіраўніцтва. 13 снежня 1963 году ў Мінску ўвялі ў дзеянне «Завод паўправадніковых прыбораў», на якім выпусцілі першыя вопытныя партыі дыёдаў. Першым кіраўніком заводу стаў Пётр Гайдэнка[4]. У 1963 годзе пачалі ўзводзіць лямпавы завод «Транзістар». У 1965 годзе выпусцілі першыя транзістары. У 1968 годзе ў Мінску адчынілі завод «Транзістар». У 1969 годзе пачалі серыйную вытворчасць інтэгральных мікрасхем[5]. У 1971 г. «Інтэграл» утварыў аб’яднанне прадпрыемстваў, што ўлучыла заводы «Камертон» (Пінск, Брэсцкая вобласць), «Цветатрон» (Брэст, 1983), «Транзістар» (1968), «Электроніка» (1978) і «Элмаш», канструктарскія бюро «Белмікрасхемы», «Захад» (Брэст, 1986) і «Няміга» (1991)[6]. У 1972 годзе стварылі спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро (СКТБ) НВА «Інтэграл». У 1973 годзе вырабілі першы ў СССР электронны наручны гадзіннік «Секунда-2». У 1974 годзе «Інтэграл» узнагародзілі ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі за распрацоўку і стварэнне апаратуры для даследавання касмічнай прасторы. Папярэдне інжынеры «Інтэграла» стварылі элементную базу для сістэмы кіравання міжкантынентальнай балістычнай ракеты Р-36М[4]. У 1977 годзе выпусцілі першую мікрасхему запамінальнай прылады. У 1978-м стварылі першы мікрапрацэсар і адчынілі завод «Электроніка». У 1979-м у Пінску пусцілі завод «Камэртон». У 1979 годзе ў гадзінніках «Электроніка» выкарысталі інтэгральныя схемы з транзістарамі з малібдэнавым затворам, вырабленыя на аснове камплементарнага метал-аксід-паўправадніка (КМАП). Гэта зрабіла той гадзіннік самым прэстыжным побытавым прыборам у свеце, і зрабіла яго першым цывільным дасягненнем прадпрыемства. У 1980 годзе «Інтэграл» налічваў 30 000 супрацоўнікаў і быў найбольшым вытворцам паўправадніковых вырабаў у СССР. У 1981 годзе прадпрыемства атрымала ордэн Леніна за распрацоўку і вытворчасць электронных блокаў для наземнага комплексу шматразовай касмічнай сістэмы[7]. Папярэдне на «Інтэграле» стварылі элементную базу кіравання для 1-га савецкага шматразовага касмічнага карабля «Буран»[4]. У 1982 годзе распрацавалі лагічныя інтэгральныя схемы. У 1983-м у Брэсце адчынілі завод «Колератрон». У 1986-м у Брэсце стварылі СКБ «Захад». У 1988-м выпусцілі першыя мікракамп’ютары. У 1990-м — мікрасхемы для тэлефаніі[5]. ![]() У 1991 годзе заснавалі СКБ «Няміга». У 1991 годзе распрацавалі мікрасхемы для тэлевізараў «Вiцязь» (Віцебск) і «Гарызонт» 3-га і 4-га пакалення. У выніку каля 30 % вытворчасці склалі мікрасхемы для тэлевізараў[4]. У 1992 годзе інжынеры СКБ «Няміга» прадставілі 1-ы беларускі партатыўны камп’ютар «ПК-300»[8]. У 1992 годзе «Інтэграл» пачаў пастаўляць бяскорпусныя крышталі ў складзе пласцінаў для далейшай зборкі пад халадзільнікі паўднёвакарэйскага вытворцы «Шчаслівая Венера»[9]. У 1992-м стварылі электроннае абсталяванне для банкаў і крамаў, а таксама тэлефонны апарат. У 1993-м пачалі выпускаць мікрасхемы для калькулятараў. У 1994-м стварылі мікрасхему для электрычна-сціральнай перапраграмавальнай пастаяннай запамінальнай прылады (ЭСППЗП). У 1995-м распрацавалі мікрасхему для 1-платнага тэлевізара 6-га пакалення і тэлефонныя пластыкавыя карткі. У 2001 годзе распрацавалі звышхуткадзейныя дыёды і мікрасхемы для аўтаэлектронікі. У 2002-м асвоілі мікрасхему для тэлевізійнага працэсара. У 2003-м адчынілі прадстаўніцтвы ў Індыі і Кітаі. У 2003 годзе «Пеленг» заказаў у «Інтэграла» распрацоўку факальнай плоскасці на аснове электрапрыбораў з зарадавай сувяззю, што дазваляюць здымаць прадметы на высокай хуткасці ў космасе. Спачатку для 1-га беларускага спадарожніка стварылі аснастку звышхуткаснай цвердацельнай электронікі, на плоскасці якой размясцілі крышталі. Затым распрацавалі керамічны корпус для факальнай плоскасці[4]. У 2005 годзе пачалі вырабляць палявыя транзістары і распрацавалі бартавы камп’ютар для спадарожніка «БелКА». У 2006-м пусцілі серыйную вытворчасць мікрасхем з праектнай нормай 0,8 мікраметру. У 2007 годзе пачалі вытворчасць медычных вырабаў. У 2008-м сталі выпускаць запамінальныя прылады адмысловага прызначэння ёмістасцю 256 кілабіт. У 2009-м распрацавалі мікрасхемы з нормай 0,35 мкм. У 2010-м вырабілі запамінальныя прылады ёмістасцю 1 мегабіт і пачалі вытворчасць мікрасхем на пласцінах прамерам 200 мм. Таксама ў 2010 годзе «Інтэграл» пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства[5]. У 2010 г. палова замежнага збыту прыпала на Расію (звыш $40 млн), дзе звыш 90% экспарту прызначалася збройным прадпрыемствам[10]. ![]() У 2011 годзе «Інтэграл» стаў найбольшым экспарцёрам Беларусі ў Паўднёвую Карэю за кошт паставак інтэгральных мікрасхем[11]. У 2012 годзе «Інтэграл» накіраваў каля 80 % экспарту ў Расію[12]. У 2012 годзе для спадарожніка аддаленага зандзіравання Зямлі вырабілі зборкі фотаадчувальных прыбораў з зарадавай сувяззю (ФПЗС). У 2013 годзе выручка вырасла да 1096,5 млрд рублёў[13] (122,2 млн $)[14]. Аперацыйны прыбытак павялічыўся да 30,5 млрд руб (3,39 млн $), чысты прыбытак — да 29,4 млрд руб (3,27 млн $). Прадпрыемства налічвала 5572 супрацоўнікі. 14 чэрвеня 2013 году Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь паставіла на ўлік холдынг «Інтэграл» за № 62. У 2013 годзе выпрацоўка на супрацоўніка склала 30 000 долараў ЗША[15]. За 2013 год звыш 70 % вырабаў паставілі за мяжу[16]. У верасні 2013 году «Інтэграл» стаў вырабляць бартавыя камп’ютары для збожжаўборачнага камбайна «Палессе ГС16» распрацоўкі «Гомсельмашу»[17]. 22 кастрычніка 2013 году А. Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Віталя Саладухі кіраўніком «Інтэграла»[18]. У 2014 годзе «Інтэграл» паставіў аналагавыя моначыпы для паўднёвакарэйскіх вытворцаў аўтамабіляў і зарадных прылад для планшэтаў і смартфонаў[19]. 1 верасня 2014 году паводле заяўкі «Інтэграла» ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі пачалі навучанне па спецыяльнасці «мікра- і нанаэлектронныя тэхналогіі і сістэмы»[20]. У 2014 годзе распрацавалі перанасны вентылятар лёгкіх і 23 мікрасхемы серыі 5584 для спадарожнікаў. Таксама асвоілі шматкрыштальную зборку КМАП для аператыўнай памяці на 16 мегабіт. У 2015-м стварылі ідэнтыфікатар жалезабетонных вырабаў і светладыёднае асвятленне для птушкафабрык. Таксама вырабілі мікрасхему з крэмніем на ізалятары. На студзень 2015 году на прадпрыемстве працавала звыш 5000 чалавек[21]. За 2015 год вытворчасць перавысіла 1,5 трлн рублёў (92,3 млн $), а экспарт склаў 83,5 млн долараў ЗША. Урад Беларусі падтрымаў вылучэнне прадпрыемству пазыкі на 30 млн эўра[22]. Каля 80 % экспарту прыпала на Расію, а рэшта на краіны Паўднёва-Усходняй Азіі[23]. У 2016-м распрацавалі мікрасхему для лічбавага тэрмометра. На 2016 год «Інтэграл» выпускаў інфармацыйныя табло для банкаў і грамадскага транспарту, касавыя апараты, медтэхніку і мікрасхемы для тэлевізараў, смартфонаў і зарадных прыстасаванняў[24], якія выпускалі ў Кітаі. У лютым 2016 году прадпрыемства атрымала заказ на святлодыёдныя табло, сінхранізаваныя з маўленчым інфарматарам, для цягнікоў Мінскага метрапалітэну[25]. 5 сакавіка 2016 году табло «бягучы радок» усталявалі ў адным з цягнікоў 1-й лініі метро[26]. На 18 траўня 2016 году «бягучы радок» працаваў у 6 цягніках 1-й лініі метро і ў 2-х цягніках Аўтазаводскай лініі[27]. За 1994—2016 гадах на «Інтэграле» распрацавалі і стварылі каля 250 вырабаў двайнога прызначэння, якія пастаўлялі ў Расію, Нямеччыну, Швейцарыю і ЗША[28]. За 2016 год «Інтэграл» абнавіў кадры на 7 % за кошт 314 адмыслоўцаў, з іх было 82 выпускнікі ВНУ. Астатнія атрымалі сярэднюю спецыяльную і прафесійна-тэхнічную асвету. Сярэдні ўзрост працаўнікоў складаў 44 гады. Пасля 1-га году працы выпускнікам сталі павышаць надбаўку з 20 да 80 %, а за 2-і год — да 150 %, што прывяло да замацавання выпускнікоў пасля абавязковай адпрацоўкі. Адмыслоўцаў для прадпрыемства рыхтавалі 3 кафедры на механіка-матэматычным факультэце БДУ, у БДУІРы і Гомельскім дзяржаўным універсітэце[29]. 5 красавіка 2017 году А. Лукашэнка падпісаў Указ «Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 году», паводле якога ўзнагародзілі 2 супрацоўнікаў «Інтэграла» — Віталя Саладуху і Сяргея Шведава за распрацоўку мікраэлектронікі на экспарт і зборачнага абсталявання[30]. У 2017-м стварылі датчык тэмпературы. На красавік 2017 году на «Інтэграле» дзейнічалі азотна-кіслародная і вадародна-кіслародная станцыі. Звыш 30 % супрацоўнікаў былі ў веку да 35 гадоў. Больш як 51 % працаўнікоў меў вышэйшую і сярэднюю спецыяльную асвету. Для вытворчасці мікрасхемы выконвалі ад 300 да 800 аперацый. Доследныя мікрасхемы выпрабоўвалі на безадмоўнасць перад пастаноўкай на вытворчасць ад 3000 да 4500 гадзін (да 9 месяцаў). Найбольш шырока вырабы «Інтэграла» выкарыстоўвалі ў ядзернай энергетыцы, касмічнай тэхніцы і высокадакладных прыладах пад уздзеяннем электрамагнітнага поля. Для аховы здароўя распрацавалі аўтадазатар «ДЭА-100» і манітор «Інтэграл-12». Таксама выраблялі магнітныя карткі, прыстасаванні камп’ютарнай памяці, шпітальныя электраложкі з супрацьпролежневымі матрацамі і ложак для нованароджаных «Сашачка»[9]. У вытворчасць укаранілі 137 распрацовак вырабаў двайнога прызначэння, экспарт якіх склаў каля 350 млн долараў ЗША[31]. У верасні 2017 году фізікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту запатэнтавалі «Золь-гель спосаб утварэння сегнетаэлектрычнай аксіднай плёнкі», які распрацавалі ў супрацы з «Інтэгралам». Гэты нанаматэрыял уяўляў сабой кандэнсатарны мікраслой, які прызначаўся для вытворчасці такіх энерганезалежных запамінальных прылад, як: магнітны дыск, флэш-картка і сім-картка[32]. У 2018-м — сталі вырабляць мікрасхемы супервізараў сілкавання[5]. На 2018 год холдынг «Інтэграл» быў найбольшым вытворцам мікрасхем у Еўропе. 6 сакавіка 2018 году «Інтэграл» запусціў новую лінію мантажу мікраэлектронікі, што больш як 10-кратна паскорыла вытворчасць[33]. На красавік 2018 году 5 касмічных апаратаў працавала з абсталяваннем «Інтэграла». Ішла распрацоўка сумеснага з «Раскосмасам» спадарожніка з шырынёй паласы агляду да 50 км[4] і распазнаванне да 35 см. 8 красавіка 2020 году падпісалі пагадненне аб стварэнні сумеснай групоўкі 8 такіх спадарожнікаў[34]. ВытворчасцьНа 2020 год ААТ «Інтэграл» мела чыстыя памяшканні класа 1 плошчай 195 кв. метраў, класа 10 — 950 кв.м, класа 100 — 1338 кв.м, класа 1000 — 3713 кв.м, класа 10 000 — 3713 кв.м і класа 100 000 — 14 742 кв.м. Крыштальная вытворчасць ажыццяўлялася ў памяшканнях класаў 1, 10, 100 і 1000. Гадавая магутнасць апрацоўкі пласцін прамерам 200 міліметраў з праектнымі нормамі 0,35 мікраметру складала 12 000 асобнікаў, прамерам 150 мм з нормамі 0,8 мкм — 120 000, прамерам 100 мм з нормамі 1,5 мкм — 355 000 і прамерам 100 мм з нормамі 2 мкм — 180 000. У крыштальнай вытворчасці выкарыстоўвалі: 1) камплементарны метал-аксід-паўправаднік (КМАП) 0,35 мкм, 2 полікрышталічныя крэмніі (ПКК) і 3 Me; 2) 2-КМАП 0,8 мкм, 3 ПКК і 2 Me; 3) высакавольтны КМАП 0,8 мкм, 2 ПКК і 1 Me; 4) 2-палярны спосаб 1,5—5 мкм і 1—2 Me; 5) 2-палярныя звышвысокачастотныя (ЗВЧ) транзістары; 6) дыёды Шоткі; 7) планарны выраб тырыстараў з раздзяленнем сустрэчнай дыфузіяй; 8) эпітаксіяльна-планарны і дыфузійна-планарны выраб крэмніевых паўправадніковых высакавольтных транзістараў[35]. ![]() Гадавая магутнасць зборачнай вытворчасці ў корпусы паўправадніковых прыбораў складала 30 млн асобнікаў і знаходзілася ў памяшканнях класа 10 000. Карпусаванне мікрасхем магутнасцю на 60 млн асобнікаў месцілася ў памяшканнях класа 100 000. Мікрасхемы збіралі ў пластмасавыя корпусы 20 відаў: малы контур, 2-радковы, малаконтурны транзістар (МКТ) 3-х відаў — К-МКТ223-4-1, К-МКТ223-4-2 і МКТ523-1; транзістарны контур (ТК) 6 відаў — К-ТК-5-11, К-ТК-5-12, ТК-220АВ/5, ТК-220АВ/7, К-ТК-220-7-180 і К-ТК-220-7-230; 1-радковы (АРК) 5 відаў — АРК-3П, АРК-9П, АРК-9МПФ, АРК-13П і АРК-15П; падвойна-сагнуты аднарадковы (ПСА) ПCА-9П і ПСА-9МПФ; чацвярны плоскі (ЧПК) ЧПК-80 і ЧПК-100. Паўправадніковыя прыборы збіралі ў корпусы з: 1) металашкла 4-х відаў — транзістарны контур ТК-3, ТК-18 і ТК-72, а таксама скрыня 22А-01; пластмасы 8 відаў — ТК-92, ТК-126, ТК-218 і ТК-220, адасоблены, двайны 10-ватны, ІПАК і МКТ-23. Таксама для мікраэлектронных прыбораў выраблялі пласціны макракрышталічнага крэмнію (МПК) прамерам: 1) 100 мм з праектнымі нормамі звыш 1,2 мкм — 720 000 асобнікаў за год (магутнасць); 2) 150 мм з нормамі 0,5—1,2 мкм — 120 000; 3) 200 мм з нормамі 0,35—0,5 мкм — 10 000[35]. Вытворчыя магутнасці і тэхпрацэсыМікраэлектронная вытворчасць:
Карпусаванне :
ВырабыНа 2020 год ААТ «Інтэграл» выпускала пад уласным таварным знакам звыш 2200 відаў інтэгральных мікрасхем, 800 відаў паўправадніковых прыбораў, 200 відаў вадкакрышталічных экранаў і 80 найменняў электрапрылад для аховы здароўя, банкаў, гандлю і сельскай гаспадаркі[37]:
![]() Сярод інтэгральных схем у асноўным выраблялі:
Таксама «Інтэграл» выпускаў:
КрытыкаУ снежні 2009 году «Інтэграл» пачаў зборку манітораў пад уласным таварным знакам з дэталяў «Філіпс» (Нідэрланды) і «Асэр» (Тайвань). Пры гэтым гарантыю на манітор сталі даваць на 3 гады. Аднак пад налепкамі на вадка-крышталічных маніторах «Інтэграл 19» заставаўся таварны знак тайваньскага вытворцы «Асэр» (Хунцы), а на самім маніторы значылася яго адпаведная мадэль V193HQ[54]. Згодна з матэрыяламі Беларускага расследавальніцкага цэнтра і OCCRP, «Інтэграл» нават пасля ўвядзення санкцый супраць Беларусі працягвае закупляць заходнія камплектуючыя для вытворчасці мікрачыпаў, якія затым выкарыстоўваюцца ў расійскіх ракетах ва Украіне. Такія закупкі ажыццяўляюцца з дапамогай пасрэднікаў у Польшчы, Турцыі, Кыргызстане і Кітаі[55]. Санкцыі24 лютага 2022 года завод быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[56]. У тым жа годзе Інтэграл трапіў у санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Украіны і Японіі[57]. 24 лютага 2025 года кампанія ўключана ў Чорны спіс Еўрасаюза[58]. Генеральныя дырэктары
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia