Транслака́цыя[1] — тып храмасомныхмутацый, пры якіх адбываецца перанос участка храмасомы на негамалагічную храмасому. Аснова транслакацыі — абмен негамалагічнымі ўчасткамі храмасом (незакончаная рэкамбінацыя).
Асобна вылучаюць рэцыпрокныя транслакацыі, пры якіх адбываецца ўзаемны абмен участкамі паміж храмасомамі, і Робертсанаўскія транслакацыі, або цэнтрычныя зліцці, пры якіх адбываецца зліццё акрацэнтрычных храмасом з поўнай або частковай стратай матэрыялу кароткіх плячэй.
Транслакацыі, таксама як і іншыя храмасомныя перабудовы, іграюць ролю ў відаўтварэнні, у зніжэнні фертыльнасці, у анкалагічных і прыроджаных спадчынных захворваннях. Розныя транслакацыі ў саматычных клетках прыводзяць да развіцця лімфы, сарком, лейкозаў. Грубыя транслакацыі прыводзяць да зніжэння жыццяздольнасці клеткі і ўсяго арганізма.
Мглинец В. А.Транслокация // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 25: Тениус — Углекислота. — 544 с. — 150 000 экз.(руск.)
Трансклокация // Популярный биологический словарь / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — Москва : Наука, 1991. — С. 437. — 536,[3] с.; 22 см. — 50 000экз. — ISBN 5-02-005866-1 (В пер.) (руск.)
Транслокація // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 323. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)