Транспланталогія ва УкраінеТранспланталогія ва Украіне ГісторыяНа працягу першага паўгоддзя 2021 года ўкраінскія медыкі выканалі 126 аперацый па трансплантацыі органаў і было задзейнічана 20 цэнтраў[1][2][3]. Юрыдычныя аспектыУ 2018 годзе Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб прымяненні трансплантацыі анатамічных матэрыялаў чалавеку»[4][5][6][7][8][9]. У 2019 годзе ў закон былі ўнесеныя змены, якія спрыялі ўрэгуляванню працэсу перасадкі анатамічных матэрыялаў чалавеку. Пасля гэтага трансплантацыя стала больш распаўсюджаным і вядомым метадам лячэння ва Украіне. Што было зменена:
У канцы 2020 года была ўведзена ў тэставую эксплуатацыю Адзіная дзяржаўная інфармацыйная сістэма трансплантацыі[11]. У 2020—2021 гадах былі змененыя тарыфы на правядзенне ўсіх відаў трансплантацый[12]. Была ўрэгуляваная транспарціроўка трансплантатаў[13]. КіраваннеКаардынацыя дзейнасці ўдзельнікаў сістэмы трансплантацыі адбываецца спецыялізаванай дзяржаўнай установай «Украінскі цэнтр трансплант-каардынацыі» (ад МААЗ Украіны)[14]. Перасадка ныркіГісторыяВа ўкраінскай транспланталогіі нельга забываць гістарычны вопыт перасадкі ныркі казы чалавеку з тэрмінальнай урэміяй ў 1924 годзе, выкананай знакамітым В. Ф. Война-Ясянецкім (свяціцель Лука) у сібірскай ссылцы. Варта адзначыць, што В. Ф. Война-Ясянецкі быў выпускніком медыцынскага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта імя Святога князя Уладзіміра 1903 года[15]. Упершыню ва Украіне і свеце перасадку ныркі на шыю сабакі Ю. Ю. Вараны прадэманстраваў 28 мая 1930 года ў Харкаве на Усесаюзным з’ездзе фізіёлагаў. Цікава, што некаторыя аўтары, аддавалі прыярытэт у распрацоўцы метаду аўтатрансплантацыі ныркі на шыю сабакам дацэнту Г. М. Шпугу , нягледзячы на тое, што апошні зрабіў перасадку ныркі праз 7 гадоў пасля Ю. Ю. Варанога. Трансплантацыю ныркі чалавеку таксама ўпершыню ў свеце выканалі ва Украіне. 3 красавіка 1933 года, працуючы галоўным урачом у Херсоне, хірург Юрый Вараны ўпершыню ў свеце выканаў клінічную перасадку трупнай ныркі ў бальніцы Харкава, калі праходзіў там стажыроўку. Аперацыя была праведзена маладой жанчыне пасля спробы самагубства. Яна атруцілася хларыдам ртуці з-за сямейнай сваркі. У жанчыны развілася вострая хвароба нырак, і хірург вырашыў перасадзіць ёй нырку ад мужа, які памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы. Нырку далучылі да сасудаў сцягна. Праз некалькі гадзін пасля аперацыі нырка зарабіла і вылучыла кропелькі мачы праз свіршч, які склаўся ў скуры. І праз два дні хворая памерла. Гэта адбылося з-за рэакцыі адрыньвання трансплантанта. У той час урачам было яшчэ мала вядома аб гістасумяшчальнасці — сумяшчальнасці тканак донара і рэцыпіента. Справаздача аб гэтай аперацыі была апублікаваная ў італьянскім часопісе «Minerva Chirurgica»[16], у якім адзначалася, што нырка ўключылася ў кровазварот і пачала самастойна функцыянаваць. Гэтая перасадка ныркі была першай у гісторыі спробай перасадкі любога цэлага органа чалавеку.[17], хоць першая рэцыпіентка пражыла з новым органам толькі 48 гадзін.[18] Аб выніках даследавання таксама было паведамленне ў іспанскім часопісе «El Siglo Medico» (1936)[19]. У наступныя гады Вараны выканаў яшчэ пяць перасадак ныркі. Ён выкарыстоўваў трансплантацыю як часовую меру — для падтрымання жыцця пацыента, пакуль не запрацуюць яго ўласныя ныркі. На медыцынскім сімпозіуме ў 1950 годзе Вараны апісаў два выпадкі. У адным з іх донарская нырка працавала чатыры дні, у другім — сем. Гэтага было дастаткова, каб пацыенты паправіліся і пасля выпісаліся з бальніцы. СучаснасцьВа Украіне дзейнічае шэсць цэнтраў трансплантацыі, у якіх выконваюцца аперацыі па трансплантацыі ныркі, печані і сэрца:
Аддзяленне трансплантацыі Данецкай абласной бальніцы імя М. І. Калініна не праводзіць аперацыі з 2014 года[21]. Ва Украіне пераважае трансплантацыя ад жывога донара-сваяка, а трансплантацыя ад трупнага донара ў апошнія гады практычна не практыкуецца. Так, у 2016 годзе былі праведзены толькі дзве аперацыі па перасадцы ныркі ад трупнага донара[22]. ДынамікаДынаміка аперацый па трансплантацыі нырак з 2019 года[23]: ![]() Перасадка сэрцаГісторыя![]() Першая ва на тэрыторыі Украіны аперацыя па перасадцы сэрца была праведзена пад кіраўніцтвам заснавальніка і дырэктара кіеўскага Інстытута хірургіі і транспланталогіі А. А. Шалімава , але пасля некалькіх аперацый, зробленых на сэрцах, у краіне здарыўся 15-гадовы перапынак. У 2001 годзе ўкраінскі кардыяхірург Б. М. Тодураў выканаў першую трансплантацыю сэрца ва Украіне на базе кафедры кардыяхірургіі Нацыянальнага інстытута хірургіі і транспланталогіі імя А. А. Шалімава[24]. Донарам быў 35-гадовы мужчына, рэцыпіентам 36-гадовы Мікалай Ішчук з Ровенскай вобласці. Аперацыйная брыгада складалася з пяці хірургаў, двух анестэзіёлагаў, урача-перфузіёлага, групы лабарантаў і аперацыйных сясцёр. Аперацыя доўжылася амаль чатыры гадзіны і была праведзена бясплатна[25]. Пацыент з донарскім сэрцам пражыў два тыдні. Другую аперацыю па трансплантацыі Тодураў зрабіў праз два гады. Харкаўчанін Эдуард Сакалоў з 2003 года жыве з донарскім сэрцам[26]. Першая аперацыя па перасадцы сэрца падлетку была праведена таксама Тодуравым разам з загадчыкам аддзялення паталогіі міякарда і трансплантацыі органаў і тканак Гаўрыілам Коўтунам і калегамі са Львова ў верасні 2021. Рэцыпіентам стаў 13-гадовы хлопчык[27]. ДынамікаДынаміка аперацый па трансплантацыі сэрца з 2019 года[23]: ![]() Перасадка лёгкіх![]() 12 красавіка 2016 года ў Нацыянальным інстытуце хірургіі і транспланталогіі імя А. А. Шалімава ўпершыню ва Украіне была праведзена ўнікальная аперацыя па перасадцы ніжніх доляў лёгкіх жывых донараў — бацькі і маці — 29-гадовай жанчыне. У аперацыі ўдзельнічалі больш за 50 спецыялістаў інстытута, яна доўжылася больш за 26 гадзін[28]. Аперацыю праводзіў Аляксандр Юр’евіч Усенка , які ўзначальвае інстытут Шалімава[29]. Перасадка печаніГісторыяУ 1994 годзе прафесар Аляксандр Сямёнавіч Ніканенка ў Запарожскім цэнтры транспланталогіі выканаў першую ва Украіне аперацыю па перасадцы печані ад памерлага донара. Да 2000 года ва Украіне было выканана 7 аперацый па перасадцы печані, 4 з якіх прайшлі паспяхова. У 2001 годзе, прафесары Валерый Феадосьевіч Саенка і А. Г. Катэнко ўпершыню ў краіне правялі трансплантацыю часткі печані ад жывога сваяка ў Нацыянальным інстытуце хірургіі і транспланталогіі імя А. А. Шалімава[30][31]. Юбілейную, сотую аперацыю па перасадцы печані ва Украіне здзейснілі спецыялісты Інстытута імя Шалімава ў 2012 годзе[32]. ДынамікаДынаміка аперацый па трансплантацыі печані з 2019 года[23]: ![]() Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia