Анестэзіялогія

Анестэзіялогія (лац.: an — адсутнасць, лац.: aesthesia — адчувальнасць і лац.: logos — вучэнне) — галіна клінічнай медыцыны, якая займаецца вывучэннем сродкаў і метадаў забеспячэння анестэзіі (гэта значыць страты адчувальнасці, ў тым ліку болевай) пры розных вострых болевых сіндромах, шокавым стане, траўмах, хірургічных ўмяшальніцтвах.

Гісторыя

Метады абязбольвання пачалі распрацоўвала разам з хірургіяй яшчэ ў Старажытнай Асірыі, Егіпце, Кітаі, Індыі і іншых краінах. Як абязбольвальныя сродкі выкарыстоўваліся настоі і адвары маку, індыйскіх канапель, мандрагоры, дурнап’яну. У сярэднявеччы абязбольванне дасягалася таксама сцісканнем сасудаў шыі або канечнасцяў, шчодрым кровапусканнем, ахаладжэннем тканак і інш.

У XIX ст. адкрыты эфектыўныя спосабы абязбольвання. Англійскі ўрач У. Мортан у 1846 годзе правёў аперацыю пад эфірным наркозам, у 1844 амерыканскі ўрач Х. Уэлс выкарыстаў закіс азоту пры выдаленні зуба. У 1847 шатландскі ўрач Дж. Сімпсан у якасці сродку для наркозу прапанаваў хлараформ.

Прынцыпова новым метадам анестэзіі было адкрыццё мясцова-анесгэзоўнага дзеяння какаіну (рускі ўрач В. К. Анрэп, 1879; аўстрыец Келер, 1884). З увядзеннем у практыку раствораў навакаіну пачало хутка развівацца мясцовае абязбольванне: інфільтрацыйная, правадніковая і спіннамазгавая анестэзія (А. В. Вішнеўскі, С. С. Юдзін, І. С. Жораў, Я. М. Мяшалкін і інш.).

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya