Трансфэгэрашская шаша
Трансфэгэрашская шаша (Часам ужываецца: Трансфэгэрэшан, Трансфагарасан, рум.: Transfăgărăşan, DN7C) — горная шаша ў Карпатах, якая злучае румынскія вобласці Валахію і Трансільванію і праходзіць праз горны масіў Фэгэраш[1]. ![]() Найвышэйшага пункту дасягае на вышыні 2034 метры і з'яўляецца самай вышыннай дарагой Румыніі. Шаша была пабудавана ў 1970—1974 гадах на загад Нікалае Чаўшэску для ваенных патрэб. Будаванне вялося пераважна сіламі і сродкамі Румынскай арміі[2]. Прычынай стварэння гэтага грандыёзнага праекта стала ўварванне войскаў краін Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію ў 1968 годзе, і Чаўшэску асцерагаўся падобных дзеянняў у дачыненні свайго рэжыму. Як і многія іншыя маштабныя праекты, будаванне Трансфэгэрашскай шашы запатрабавала велізарных выдаткаў: толькі дынаміту было выдаткавана парадку 6000 тон. Не абыйшлося і без ахвяр — на будаванні дарогі загінулі каля 40 чалавек[3]. Сёння гэта шаша лічыцца адной з найпрыгажэйшых дарог у свеце і з'яўляецца адной са славутасцей Румыніі. У яе наваколлі таксама знаходзяцца і іншыя румынскія славутасці: горнае возера і вадаспад Быля (рум.: Bâlea) і крэпасць Паенары (рум.: Poienari), таксама вядомая як рэзідэнцыя Улада Дракулы. Скразны рух па дарозе паміж паўночнымі і паўднёвымі схіламі Карпат адкрыты толькі ў ліпені і жніўні, і толькі ў светлы час сутак. І ўсё ж, ёсць досвед паспяховага скразнога праезду па Трансфэгэрашскай шашы ў чэрвені. У 2009 годзе на гэтай дарозе тэставалі свае спорткары вядоўцы Top Gear, і Джэрэмі Кларксан назваў яе лепшай для язды на спартыўных машынах[4]. Спасылкі
Фота
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia