Нікалае Чаўшэску
Нікалае Чаўшэску (рум.: Nicolae Ceauşescu, 26 студзеня 1918, Скарнічэшці, жудзец Олт — 25 снежня 1989, Тыргавіштэ, Дымбавіца, Сацыялістычная Рэспубліка Румынія) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, генеральны сакратар ЦК Румынскай камуністычнай партыі (РКП) з 1965. Прэзідэнт СРР ў 1974—1989 гадах. Зрынуты ў выніку Румынскай рэвалюцыі 1989 года. Вылучаўся сваёй адносна нейтральнай знешняй палітыкай: трымаўся аўтаноміі ўнутры сацыялістычнага блоку краін (не байкатаваў алімпіяду ў Лос-Анджэлесе у 1984, устрымаўся ад уводу войскаў у Чэхаславакію ў 1968), але імкнуўся захоўваць добрыя адносіны з СССР. Добрыя стасункі з Заходняй Еўропай дазвалялі яму атрымліваць буйныя крэдыты, якія ў значнай ступені забяспечылі эканамічны рост ў 1960-1970-я гады. Між тым унутры краіны праводзіў усё болей жорсткую, аўтарытарную палітыку, паступова насаджваючы культ сваёй асобы. Але рост запазычанасці прымусіў Чаўшэску пагадзіцца на рэжым жорсткай эканоміі і зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. Гэты і шэраг іншых фактараў (у тым ліку крызіс сацыялістычнага лагеру, зніжэнне цэн на нафту) прывялі да антыкамуністычнай рэвалюцыі, у час якой узброеныя сілы забілі каля 50 мужчын, жанчын і дзяцей, звяржэння і расстрэлу Нікалае Чаўшэску. Непасрэднай падставай дзеля Румынскай рэвалюцыі 1989 года, якая зрынула рэжым Чаўшэску, сталі хваляванні румынскіх венграў у Тымішаары. У час рэвалюцыі Чаўшэску здолеў збегчы на верталёце са сталіцы, але ў выніку быў схоплены румынскім войскам і, разам са сваёй жонкай Еленай паўстаў перад трыбуналам[6]. Трыбунал абвінаваціў Чаўшэску ў злачынствах супраць дзяржавы, генацыдзе ўласнага народа, адкрыцці таемных рахункаў у замежных банках і падрыве нацыянальнай эканомікі[7][8][9]. Растраляны разам з жонкай 25 снежня 1989 года па прысудзе трыбунала, праз некалькі месяцаў пасля судовага пасяджэння. Уся маёмасць была канфіскавана[10]. Смерць Чаўшэску адзначыла канец ланцужка антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе. БіяграфіяРаннія гады![]() Дом, дзе нарадзіўся Нікалае Чаўшэску ![]() Чаўшэску ў 15 гадоў, у час першага арышту (1933) Нікалае Чаўшэску нарадзіўся 26 студзеня 1918 года ў вёсцы Скарнічэшці ў сялянскай сям’і[11], стаўшы трэцім дзіцём у сям’і з дзесяці дзяцей[12]. Сям’я будучага румынскага лідара жыла даволі бедна — у невялікім трохпакаёвым доме без электрычнасці[11]. Бацьку Нікалае, Андруцэ Чаўшэску, належала тры гектары сельскагаспадарчай зямлі і некальмі авечак; таксама вялікі прыбытак яму прыносіла кравецкая справа[13]. Нягледзячы на сціплы дастатак, Андруцэ здолеў даць сыну пачатковую адукацыю, уладкаваўцы Нікалае ў вясковую школу, якую той скончыў у 11 гадоў[14]. Пазней сам Чаўшэску пісаў пра сваё дзяцінства[15][16]: «З’яўляючыся сялянскім сынам, я зведаў прыгнёт памешчыкаў, а з адзінаццаці гадоў і капіталістычную эксплуатацыю». У адзінаццацігадовым узросце Чаўшэску пераехаў у Бухарэст, дзе спачатку жыў са сваёй старэйшай сястрой, Нікулінай Русеску[13]. У сталіцы працаваў на адным з заводаў[12] і пачаў вучыцца шавецкаму рамяству, уладкаваўшыся вучнем да шаўца. У гэты перыяд Чаўшэску меў даволі сціплы прыбытак, што прымусіла яго заняцца дробным крадзяжом[17]. Партыйная дзейнасць у каралеўскай Румыніі (1933—1944)У 15 гадоў уладкаваўся падмайстрам у невялічкую шавецкую майстэрню Аляксандра Сандулеску, актыўнага члена Румынскай камуністычнай партрыі (РКП), якая ў той час знаходзілася на нелегальным становішчы[13]. Менавіта ён прывабіў Чаўшэску да дзейнасці ў працоўным руху ў 1933 годзе[12][13]. Нікалае ўступіў у Камуністычны саюз моладзі (КСМ) Румыніі. Тады ж ён упершыню апынуўся ў турме; пазней ён неаднаразова трапляў у розныя турмы Румыніі[18]. Быў арыштаваны ў 1934 годзе, у час забастоўкі чыгуначнікаў[19]: яго арыштавалі за збор подпісаў пад петыцыяй супраць суда над забастоўшчыкамі[20]. У той час за ім замацавалася рэпутацыя актыўнага прапагандысцкага працаўніка, камуніста і антыфашыста[19]. Чаўшэску правёў у зняволенні 2 гады, адбываючы ў тым ліку тэрмін у тым ліку ў катаржнай турме дзеля палітычных вязняў «Дафтана», вядомай сваімі цяжкімі ўмовамі, дзе пазнаёміўся з многімі вядомымі функцыянерамі кампартыі (у прыватнасці, з Георгэ Геаргіу-Дэжам), Ківу Стойкам, Эмілем Бондараш, Аляксандру Магіарош[16]. У «Дафтане» Чаўшэску займаецца вывучэннем тэорыі марксізму пад кіраўніцтвам Геаргіу-Дэжа, пазней Геаргіу-Дэж узяў маладога камуніста пад свой патранаж. У час зняволення ён, як і многія камуністы, спазнаў катаванні з боку супрацоўнікаў турмы; у рэшце рэшт гэта прывяло да таго, што ён пачаў заікацца[12]. Генерал-апазіцыянер Штэфан Косцял пазней выказваўся пра маладога Чаўшэску[21]: «Чаўшэску быў абмежаваным камуністам-энтузіастам, які сам верыў у бязглуздзіцу, якую прапаведваў. Гэта выглядала досыць дзіўна, таму большасць вязняў пазбягалі яго». У сярэдзіне 1930-х гадоў Чаўшэску наведаў з партыйнымі заданнямі многія гарады Румыніі — Бухарэст, Краёва, Кымпулунг-Мусчэл, Рымніку-Вылчэ. У час гэтых візітаў яго не аднойчы арыштоўвалі[22]. У 1936 годзе ўступіў у РКП[23]. На гэты момант яго постаць стала добра вядомай румынскай каралеўскай тайнай паліцыі «Сігуранцы»: у асабістай справе «Сігуранцы» Чаўшэску названы «небяспечным камуністычным агітатарам» і «распаўсюднікам камуністычных і антыфашысцкіх агітацыйных матэрыялаў»[22]. 6 ліпеня 1936 года суд горада Брашова па дадзеных абвінавачваннях прысудзіў Чаўшэску да турэмнага зняволення тэрмінам на 2 гады, а таксама дадаткова на год і 6 месяцаў зняволення і 1 год прымусовага пражывання ў Скарнічэшці за непавагу да суда[22]. Пераважную частку тэрміну Чаўшэску праводзіць у турме «Дафтана»[22]. Пасля выхаду з турмы ў 1939 годзе, у час ваеннага параду[11], ён знаёміцца з маладой камуністкай-падпольшчыцай Еленай Пятрэску[20], якая нарадзілася ў 1939 годзе ў сям’і фермера і пачала сваю працоўную дзейнасць на тэкстыльнай фабрыцы[11]. Пазней, у 1946 годзе, Елена і Нікалае пабраліся афіцыйным шлюбам; Елена Чаўшэску і ў будучыні аказвала значны ўплыў на палітычнае жыццё Румыніі[14][20]. У 1940 годзе Чаўшэску зноў арыштаваны і асуджаны за «змову супраць грамадскага парадку». Усю вайну ён правёў у турмах і концлагерах, такіх як «Жылава» (1940), «Карансебеш» (1942), «Вэкэрэшць» (1943)[22]. У 1943 годзе яго пераводзяць у канцлагер «Тыргу-Жыу», дзе ў той час знаходзіцца Георгэ Геаргіу-Дэж[20][24][25][26]. Партыйная і дзяржаўная дзейнасць у сацыялістычнай Румыніі (1944—1965)Пад канец вайны, у 1944—1945 гадах — сакратар ЦК Камуністычнага саюза моладзі. У 1945 годзе Румынія была занята савецкімі войскамі, ёй быў навязаны прасавецкі, сацыялістычны лад. Кар’ера Чаўшэску, нядаўняга падпольшчыка-камуніста, пайшла ўверх. У канцы 1940-х — сакратар абласнога камітэта партыі спачатку ў Добруджы, потым у Алтэніі. У 1948—1950 — міністр сельскай гаспадаркі, у 1950 — намеснік міністра нацыянальнай абароны ў званні генерал-маёра, у 1951 — старшыня палітычнага ведамства ва ўзброеных сілах, у 1952 — член ЦК кампартыі. Падтрымліваў сакратара партыі Г. Геаргіу-Дэжа ў барацьбе за ўладу з «масквічкай» А. Паўкер, якую ў 1952 годзе пазбавілі партыйных паўнамоцтваў («масквічы» — партыйныя лідары, якія ў час вайны знаходзіліся на тэрыторыі СССР). У 1954 годзе Чаўшэску быў абраны сакратаром ЦК кампартыі, а ў 1955 — членам Палітбюро. У 1961 годзе з’явіўся румынскі варыянт «нацыянальнага камунізму», які ўключаў у асноўным супраціў палітычнаму курсу М. С. Хрушчова на эканамічную інтэграцыю. Кіраванне (1965—1989)У 1965 годзе Чаўшэску быў абраны генеральным сакратаром ЦК (фактычна лідарам краіны), заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага сходу, а ў 1974 — пасля змены канстытуцыі, — прэзідэнтам Румыніі. Вёў палітыку адносна нейтральнай краіны, маючы актыўныя стасункі і з краінамі сацыялістычнага лагеру, і з дэмакратычнымі дзяржавамі Захаду. Яго ўнутраная палітыка спачатку была адносна ліберальнай, пашырылася свабода прэсы. Але ў другой палове кіравання рэжым рабіўся ўсё болей аўтарытарным, ствараўся культ асобы Чаўшэску. У 1971 годзе, пасля візітаў Нікалае і Алены Чаўшэску ў краіны Азіі (у прыватнасці, у КНДР і Кітай), Чаўшэску выступае на пасяджэнні Выканаўчага камітэта ЦК з «Ліпеньскімі тэзісамі», выкананне якіх прыводзіць да ўсталявання культу асобы кіраўніка СРР, узмацнення таталітарнага рэжыму. З 22 сакавіка 1965 года да смерці ў 1989 годзе быў генеральным сакратаром ЦК Румынскай камуністычнай партыі. У 1974—1989 гадах быў Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія. 25 снежня 1989 года расстраляны разам з жонкай Аленай Чаўшэску па прыгаворы трыбунала, праз некалькі гадзін пасля суда; уся яго маёмасць была канфіскавана. Смерць Чаўшэску адзначыла заканчэнне шэрагу антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ва Усходняй Еўропе. Спешны паказальны працэс і мёртвыя Чаўшэску былі запісаны на відэа і жудасныя кадры адразу паказалі тэлеканалы ў многіх заходніх краінах. Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia