Трапецападобная цягліцаТрапе́цападо́бная цяглі́ца[1] (лац.: m. trapezius), або Трапе́цападо́бная мы́шца[2] — парная плоская шырокая цягліца, якая займае паверхневае становішча ў заднім абсягу шыі і верхнім аддзеле спіны. Тапаграфія і асаблівасціТрапецападобная цягліца мае форму трохвугольніка, аснова якога звернута да пазваночнага слупа, а вершыня — да акраміёна; трапецападобныя цягліцы з абодвух бакоў разам маюць форму трапецыі. Цягліца пачынаецца ад вонкавага патыліцавага выступу, верхняй каркавай лініі, каркавай звязкі і надвосцевых звязак усіх грудных пазванкоў. Сухажыльныя пучкі цягліцы кароткія і толькі ў абсягу ніжніх шыйных і верхніх грудных пазванкоў, дасягаючы вялікай даўжыні, утвараюць ромбападобную сухажыльную пляцоўку. Пучкі цягліцы сыходзяцца радыяльна да лапаткі і прымацоўваюцца да яе восці, акраміёна ды акраміяльнага канца ключыцы. Між прымацаваннем узыходзячых пучкоў цягліцы і восцю лапаткі размяшчаецца невялікая падсухажыльная сумка трапецападобнай цягліцы, лац.: bursa subtendinea musculi trapezii. Ля месца прымацавання трапецападобнай цягліцы да акраміёна, на заднявонкавай паверхні апошняга, залягае падскурна значных памераў акраміяльная падскурная сумка, лац.: bursa subcutanea acromialis. ФункцыяПры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліцы лапатка набліжаецца да пазваночнага слупа; пры скарачэнні верхніх пучкоў — паднімаецца, а ніжніх — апускаецца. Пры фіксацыі лапаткі абедзве трапецападобныя цягліцы цягнуць галаву назад, а пры аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў той жа бок. КровазабеспячэннеЦягліца забяспечваецца крывёю з папярочнай артэрыі шыі, патыліцавай артэрыі, надлапаткавай артэрыі, задніх міжрабровых артэрый (лац.: aa. transversa colli, occipitalis, suprascapularis, intercostales posteriores). ІнервацыяЦягліца інервуецца вонкавай галінай дадатковага нерва і шыйнымі нервамі (лац.: r. externus n. accessorii et nn. cervicales) праз наступныя спіннамазгавыя сегменты: CII—CIV. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia