Малюнак цягліц чалавека з атласа Sarlandière, Jean-Baptiste (1829 г. выдання).
Цяглі́цы чалаве́ка , або Му́скулы чалаве́ка , або гутаркова: Мы́шцы чалаве́ка , — актыўная частка апорна-рухальнага апарату чалавека, калі ідзе размова аб папярочна-паласатых цягліцах. Разам з тым некаторыя шкілетныя цягліцы прымаюць удзел у такіх фізіялагічных актах, як дыханне , голасаўтварэнне і г. д. Сярод папярочна-паласатых цягліц у асобную групу выдзяляюць кардыяміяцыты . Гладкія цягліцы шырока прадстаўлены ў арганізме ў сценках судзін і іншых полых органаў , маюць іншую структуру і не падпарадкоўваюцца свядомасці .
У гэтым артыкуле-спісе прадстаўлена наступнае:
Асноўныя мышцы цела чалавека на погляд школьных падручнікаў па біялогіі Рэспублікі Беларусь ;
Класіфікацыя цягліц па Сінельнікавых;
Поўны пералік шкілетных цягліц чалавека ў адпаведнасці з прынцыпамі анатамічнай тапаграфіі з пазначэннем функцыі, інервацыі і кровазабеспячэння кожнай цягліцы. Пры гэтым лацінскі адпаведнік назвы кожнай цягліцы падаецца ў (дужках і курсівам ). Інфармацыя аб інервацыі і кровазабеспячэнні падаецца таксама курсівам і толькі па-лацінску . Пры апісанні інервацыі пазначаюцца спіннамазгавыя сегменты.
Для спрашчэння арыентацыі па артыкуле, калі ласка, карыстайцеся іерархічным спісам ніжэй.
Асноўныя мышцы цела чалавека[ 1]
Мімічныя мышцы
Жавальная мышца
Грудзіна-ключычна-соскападобная мышца
Трапецападобная мышца
Дэльтападобная мышца
Двухгалоўкавая мышца пляча
Вялікая грудная мышца
Трохгалоўкавая мышца пляча
Вонкавая касая мышца жывата
Прамая мышца жывата
Найшырэйшая мышца спіны
Вялікая ягадзічная мышца
Краўцоўская мышца
Прамая мышца сцягна
Двухгалоўкавая мышца сцягна
Шырокая мышца сцягна
Пярэдняя вялікагалёначная мышца
Ікраножная мышца
У адпаведнасці са структурай
Папярочнапаласатыя цягліцы:
Шкілетныя цягліцы;
Кардыяміяцыты;
Гладкія цягліцы.
Класіфікацыя шкілетных цягліц[ 3]
У адпаведнасці са структурай
Вераценападобныя цягліцы (mm. fusiformes );
Пяровыя цягліцы (mm. pennati ):
Аднапяровыя цягліцы (mm. unipennati );
Двухпяровыя цягліцы (mm. bipennati );
Многапяровыя цягліцы (mm. multipennati ).
У адпаведнасці з формай
Квадратныя цягліцы (mm. quadrati );
Трохвугольныя цягліцы (mm. triangulares );
Кругавыя цягліцы (mm. orbiculares );
Двухгалоўкавыя цягліцы (mm. bicipitales );
Трохгалоўкавыя цягліцы (mm. tricipitales );
Чатырохгалоўкавыя цягліцы (mm. quadricipitales );
Двухбрушныя цягліцы (mm. digastrici );
Зубчастыя цягліцы (mm. serrati );
Шырокія цягліцы з апанеўрозам.
У адпаведнасці з функцыяй
Цягліцы-згінальніцы (mm. flexores );
Цягліцы-разгінальніцы (mm. extensores );
Цягліцы-прыводніцы (mm. adductores );
Цягліцы-адводніцы (mm. abductores );
Цягліцы-крутніцы (mm. rotatores );
Цягліцы, падымаючыя штосьці (mm. levatores );
Цягліцы, апускаючыя штосьці (mm. depressores );
Цягліцы, выпростваючыя штосьці (mm. erectores );
Сфінктары (mm. sphincteres );
Сустаўныя цягліцы (mm. articulares );
Скуравыя цягліцы (mm. cutanei );
Цягліцы-пранатары (mm. pronatores );
Цягліцы-супінатары (mm. supinatores );
Цягліцы-напружвальніцы (mm. tensores ).
Цягліцы розных частак цела[ 4]
Цягліцы тулава
Малюнак цягліц спіны з атласа Bouglé, Julien (1899 г. выдання)
Цягліцы спіны
Паверхневыя цягліцы спіны
Трапецападобная цягліца (m. trapezius ):
Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліцы лапатка набліжаецца да пазваночнага слупа ; пры скарачэнні верхніх пучкоў — паднімаецца, а ніжніх — апускаецца. Пры фіксацыі лапаткі абедзве трапецападобныя цягліцы цягнуць галаву назад, а пры аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў той жа бок.
Інервацыя: r. externus n. accessorii et nn. cervicales (CII -CIV ).
Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, occipitalis, suprascapularis, intercostales posteriores .
Найшырэйшая цягліца спіны (m. latissimus dorsi ):
Функцыя: прыводзіць плячо да тулава і цягне верхнюю канцавіну назад да сярэдняй лініі , ажыццяўляючы яе пранацыю. Пры зафіксаванай верхняй канцавіне набліжае да яе тулава або прымае удзел у перасоўванні ніжніх рэбраў уверх пры дыхальным руху, з'яўляючыся, такім чынам, дапаможнай дыхальнай цягліцай.
Інервацыя: n. thoracodorsalis (CVI -CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. thoracodorsalis, circumflexa humeri posterior, intercostales posteriores .
Вялікая ромбападобная цягліца (m. rhomboideus major ):
Функцыя: крыху паднімае лапатку, прыводзячы яе да сярэдняй лініі, прычым ізаляванае скарачэнне яе ніжняй часткі круціць лапатку ніжнім вуглом унутр.
Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIV -CV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores .
Малая ромбападобная цягліца (m. rhomboideus minor ):
Функцыя: набліжае лапатку да пазваночнага слупа па касой лініі, якая накіроўваецца да сярэдзіны і ўверх.
Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIV -CV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, suprascapularis, intercostales posteriores .
Цягліца, падымаючая лапатку (m. levator scapulae ):
Функцыя: паднімае лапатку (больш верхні вугал), перадаючы ёй тым самым круцільны рух, пры гэтым ніжні вугал перасоўваецца ў бок пазваночнага слупа; пры ўмацаванай лапатцы нахіляе шыйную частку пазваночнага слупа назад і ў свой бок.
Інервацыя: n. dorsalis scapulae (CIІІ -CV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. transversa colli, cervicalis superficialis, cervicalis ascendens .
Верхняя задняя зубчастая цягліца (m. serratus posterior superior ):
Функцыя: паднімае верхнія рэбры , удзельнічаючы ў акце ўдыху.
Інервацыя: nn. intercostales (ThI -ThIV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. intercostales, cervicalis profunda .
Ніжняя задняя зубчастая цягліца (m. serratus posterior inferior ):
Функцыя: апускае ніжнія рэбры, удзельнічаючы ў акце дыхання.
Інервацыя: nn. intercostales (ThIX -ThXII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores .
Папярочная цягліца карка (m. transversus nuchae ):
Функцыя: нацягвае фасцыю, а разам з ёю і скуру патылічнага абсягу галавы.
Кровазабеспячэнне: a. occipitalis .
Раменная цягліца галавы (m. splenius capitis ):
Інервацыя: nn. cervicales (CIV -CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, cervicalis profunda .
Раменная цягліца шыі (m. splenius cervicis (colli) ):
Функцыя: пры двухбаковым скарачэнні цягне галаву і шыю назад, пры аднабаковым — паварочвае іх у свой бок.
Інервацыя: nn. occipitalis major, cervicales (CII -CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis profunda, occipitalis .
Цягліцы пазваночніка
Цягліца, выпростваючая пазваночнік (m. erector spinae ) умоўна падзяляецца на тры часткі:
Падуздышна-рэберная цяглiца паясніцы (паяснічная частка) (m. iliocostalis lumborum (pars lumbalis) );
Падуздышна-рэберная цяглiца паясніцы (грудная частка) (m. iliocostalis lumborum (pars thoracica) );
Падуздышна-рэберная цяглiца шыі (m. iliocostalis cervicis (colli) );
Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIII -CV , ThI -LI ) ;
Найдаўжэйшая цяглiца (m. longissimus ) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі:
Найдаўжэйшая цяглiца грудзей (m. longissimus thoracis );
Найдаўжэйшая цяглiца шыі (m. longissimus cervicis (colli) );
Найдаўжэйшая цяглiца галавы (m. longissimus capitis );
Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CI -SII ) ;
Васцяватая цягліца (m. spinalis ) тапаграфічна падзяляецца на тры часткі:
Васцяватая цягліца грудзей (m. spinalis thoracis );
Васцяватая цягліца шыі (m. spinalis cervicis (colli) );
Васцяватая цягліца галавы (m. spinalis capitis );
Інервацыя: nn. spinales (CI -SII ) ;
Функцыя: уся цягліца, выпростваючая пазваночнік , m. erector spinae, пры двухбаковым скарачэнні з'яўляецца моцнай разгінальніцай пазваночнага слупа, утрымлівае тулава ў вертыкальным стане. Пры аднабаковым скарачэнні нахіляе пазваночны слуп у адпаведны бок. Верхнія пучкі цягліцы цягнуць галаву ў свой бок. Часткаю сваіх пучкоў (m. iliocostalis thoracis) яна апускае рэбры.
Папярочна-васцяватыя цягліцы (mm. transversospinales ) умоўна падзяляюцца на тры часткі:
Паўвасцяватая цягліца грудзей (m. semispinalis thoracis );
Паўвасцяватая цягліца шыі (m. semispinalis cervicis (colli) );
Паўвасцяватая цягліца галавы (m. semispinalis capitis );
Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліца разгінае верхнія аддзелы пазваночнага слупа і цягне галаву назад або ўтрымлівае яе ў задраным стане; пры аднабаковым скарачэнні адбываецца нязначнае кручэнне.
Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIІ -СV , ThI -ThXII ) ;
Многападзельныя цяглiцы (mm. multifidi ) падзяляюць тры часткі:
Многападзельная цяглiца паясніцы (m. multifidus lumborum );
Многападзельная цяглiца грудзей (m. multifidus thoracis );
Многападзельная цяглiца шыі (m. multifidus cervicis (colli) );
Цягліцы-крутніцы паясніцы (mm. rotatores lumborum );
Цягліцы-крутніцы грудзей (mm. rotatores thoracis );
Цягліцы-крутніцы шыі (mm. rotatores cervicis (colli) );
Функцыя: папярочна-васцяватыя цягліцы пры двухбаковым скарачэнні разгінаюць пазваночны слуп, а пры аднабаковым — круцяць яго ў процілеглы цягліцы, якая скарачаецца, бок.
Інервацыя: nn. spinales (CIІ -LV ) .
Міжвасцяватыя цягліцы (mm. interspinales ), сярод якіх выдзяляюць:
Міжпапярочныя цягліцы (mm. intertransversarii ), сярод якіх выдзяляюць:
Медыяльныя і латэральныя міжпапярочныя цягліцы паясніцы (mm. intertransversarii laterales et mediales lumborum );
Міжпапярочныя цягліцы грудзей (mm. intertransversarii thoracis );
Пярэднія міжпапярочныя цягліцы шыі (mm. intertransversarii anteriores cervicis (colli) );
Медыяльныя і латэральныя заднія міжпапярочныя цягліцы шыі (mm. intertransversarii posteriores mediales et laterales cervicis (colli) );
Функцыя: утрымліваюць пазваночны слуп, а пры аднабаковым скарачэнні нахіляюць яго ў бок.
Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CI -CVI , LI -LIV ) .
Кровазабеспячэнне: да ўсіх глыбокіх цягліц спіны кроў дастаўляюць aa. occipitalis, cervicalis profundus, intercostales posteriores; aa. lumbales .
Малюнак цягліц грудзей і жывата з атласа Bouglé, Julien (1899 г. выдання)
Цягліцы грудзей
Паверхневыя цягліцы грудзей
Вялікая грудная цягліца (m. pectoralis major ):
Функцыя: прыводзіць і круціць плячо ўнутр, пры гарызантальным стане рукі прыводзіць яе ў сагітальны стан, а пры замацаванай верхняй канцавіне сваёй грудзіна-рэбернай часткаю цягліца садзейнічае пашырэнню грудной клеткі падчас дыхання.
Інервацыя: nn. pectorales medialis et lateralis (CV -ThI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. thoracoacromialis, thoracica lateralis, thoracica superior, rr. intercostales anteriores .
Малая грудная цягліца (m. pectoralis minor ):
Функцыя: цягне наперад і ўніз лапатку, а пры замацаванай лапатцы паднімае рэбры, з'яўляючыся дапаможнай дыхальнай цягліцай.
Інервацыя: nn. pectorales medialis et lateralis (CVII -ThI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. thoracoacromialis, intercostales anteriores, thoracica superior .
Падключычная цягліца (m. subclavius ):
Функцыя: цягне ключыцу ўніз і медыяльна, утрымліваючы яе такім чынам у грудзіна-ключычным суставе ; пры нерухомым поясе верхняй канцавіны паднімае І рабро, з'яўляючыся дапаможнай дыхальнай цягліцай.
Інервацыя: n. subclavius (CV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. thoracica superior, thoracoacromialis .
Пярэдняя зубчастая цягліца (m. serratus anterior ):
Функцыя: адцягвае лапатку ад пазваночнага слупа; ніжнія пучкі, апроч гэтага, перасоўваюць ніжні вугал лапаткі латэральна і перадаюць ёй круцільны рух вакол сагітальнай восі. Разам з ромбападобнай цягліцай фіксуе лапатку да паверхні грудной клеткі. Пры нерухомым поясе верхняй канцавіны пярэдняя зубчастая цягліца з'яўляецца яшчэ і дапаможнай дыхальнай цягліцай.
Інервацыя: n. thoracicus longus (CV -CVII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. thoracodorsalis, thoracica lateralis, intercostales .'
Глыбокія цягліцы грудзей
Вонкавыя міжрэберныя цягліцы (mm. intercostales externi ):
Функцыя: удзельнічаюць у акце дыхання (удых).
Інервацыя: nn. intercostales (ThI -ThXI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica interna, musculophrenica .
Унутраныя міжрэберныя цягліцы (mm. intercostales interni ):
Функцыя: удзельнічаюць у акце дыхання (выдых).
Інервацыя: nn. intercostales (ThI -ThXI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica interna, musculophrenica .
Самыя ўнутраныя міжрэберныя цягліцы (mm. intercostales intimi ):
Функцыя: удзельнічаюць у акце дыхання (выдых).
Інервацыя: nn. intercostales (ThI -ThXI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica interna, musculophrenica .
Папярочная цяглiца грудзей (mm. transversus thoracis ):
Функцыя: удзельнічае у акце дыхання (выдых).
Інервацыя: nn. intercostales (ThII -ThVI ) .
Кровазабеспячэнне: a. thoracica interna .
Цяглiцы, падымаючыя рэбры (mm. levatores costarum ):
Функцыя: паднімаюць рэбры.
Інервацыя: nn. spinales, intercostales (CVIII , ThI -ThXI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores .
Функцыя: дыяфрагма з'яўляецца галоўнай дыхальнай цягліцай, якая пры скарачэнні робіцца плоскаю, садзейнічаючы такім чынам удыху, і прымае форму сферы падчас выдыху.
Інервацыя: nn. phrenici (CIII -CV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. pericardiacophrenicae, phrenica superior, phrenica inferior, musculophrenica, intercostales posteriores .
Цягліцы жывата
Цягліцы бакавой сценкі жывата
Вонкавая косая цяглiца жывата (m. obliquus externus abdominis ):
Функцыя: з'яўляецца цягліцай брушнога прэса; скарачаючыся з аднаго боку, круціць тулава ў супрацьлеглы бок; двухбаковае скарачэнне пры замацаваным лагве цягне грудную клетку і згінае пазваночны слуп.
Інервацыя: nn. intercostales (LI , ThV -ThXII ), iliohypogastricus (ThXII -LI ), ilioinguinalis (LI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, thoracica lateralis, circumflexa ilium superficialis .
Унутраная косая цяглiца жывата (m. obliquus internus abdominis ):
Функцыя: з'яўляецца цягліцай брушнога прэса; скарачаючыся з аднаго боку, круціць тулава ў свой бок.
Інервацыя: nn. intercostales (ThVIII -ThXII ), iliohypogastricus (ThXII -LI ), ilioinguinalis .
Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, epigastrica inferior, epigastrica superior, musculophrenica .
Папярочная цяглiца жывата (m. transverus abdominis ):
Функцыя: з'яўляецца цягліцай брушнога прэса; робіць плоскаю сценку жывата, збліжае ніжнія аддзелы грудной клеткі.
Інервацыя: nn. intercostales (ThVII -ThXII ), iliohypogastricus, ilioinguinalis .
Кровазабеспячэнне: aa. intercostales posteriores, epigastricae superior et inferior, musculophrenica .
Цягліцы пярэдняй сценкі жывата
Прамая цяглiца жывата (m. rectus abdominis ):
Функцыя: цягліца з'яўляецца часткаю брушнога прэса, нахіляе тулава наперад.
Інервацыя: nn. intercostales (ThV -ThXII ), iliohypogastricus (ThXII , LI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. intercostales, epigastricae superior et inferior .
Пірамідальная цяглiца (m. pyramidalis ):
Функцыя: цягліца з'яўляецца часткаю брушнога прэса, нахіляе тулава наперад, нацягвае белую лінію жывата .
Інервацыя: nn. intercostales (ThV -ThXII ), iliohypogastricus (ThXII , LI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. cremasterica, epigastrica inferior .
Цягліцы задняй сценкі жывата
Квадратная цяглiца паясніцы (m. quadratus lumborum ):
Функцыя: цягне падуздышную косць уверх, а XII рабро ўніз; удзельнічае ў бакавых згінаннях паяснічнай часткі пазваночнага слупа; пры двухбаковым скарачэнні цягне паяснічны аддзел пазваночнага слупа назад.
Інервацыя: nn. intercostales (ThXI -ThXII ), lumbales (LI -LIII , ThXII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. subcostalis, lumbalis, iliolumbalis .
Малюнак цягліц і органаў шыі з атласа Spiegel, Adriaan van і Casseri, Giulio (1627 г. выдання)
Паверхневыя цягліцы шыі
Бакавая група
Падскурная цягліца шыі (platysma ):
Функцыя: нацягвае скуру шыі і часткова грудзей, апускае ніжнюю сківіцу і адцягвае вугал рота вонкі і ўніз.
Інервацыя: r. colli (n. facialis) .
Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis superficialis, facialis .
Грудзiна-ключыца-соскападобная цяглiца (m. sternocleidomastoideus ):
Функцыя: пры замацаванай грудной клетцы і аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў свой бок, твар пры гэтым паварочваецца ў супрацьлеглы бок; пры двухбаковым скарачэнні цягліцы галава закідаецца назад і крыху высоўваецца наперад; пры замацаванай галаве цягліца цягне ўверх ключыцу і грудзіну .
Інервацыя: r. externus (n. accessorius), n. cervicalis (CII -CIV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, sternocleidomastoidea, thyroidea superior .
Пасярэдняя група
Надпад'язычныя цяглiцы
Двухбрушная цягліца (m. digastricus ):
Функцыя: пры замацаванай пад'язычнай косці апускае ніжнюю сківіцу; пры замацаванай ніжняй сківіцы цягне пад'язычную косць уверх.
Інервацыя: пярэдняе брушка — n. mylohyoideus (n. trigeminus); задняе — r. digastricus (n. facialis) .
Кровазабеспячэнне: пярэдняе брушка — a. submentalis; задняе — aa. occipitalis, auricularis posterior .
Шылапад'язычная цяглiца (m. stylohyoideus ):
Функцыя: цягне пад'язычную косць назад, уверх і вонкі.
Інервацыя: r. stylohyoideus (n. facialis) .
Кровазабеспячэнне: aa. occipitalis, facialis, r. suprahyoideus a. lingualis .
Сківічна-пад'язычная цяглiца (m. mylohyoideus ):
Функцыя: пры замацаванай ніжняй сківіцы цягліца цягне пад'язычную косць уверх і наперад; пры замацаванай пад'язычнай косці ўдзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы.
Інервацыя: n. mylohyoideus (n. trigeminus) .
Кровазабеспячэнне: aa. sublingualis, submentalis .
Падбародачна-пад'язычная цяглiца (m. geniohyoideus ):
Функцыя: цягне наперад і ўверх пад'язычную косць; пры замацаванай пад'язычнай косці ўдзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы.
Інервацыя: nn. cervicales (CI -CII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. sublingualis, submentalis .
Падпад'язычныя цяглiцы
Грудзiна-пад'язычная цяглiца (m. sternohyoideus ):
Функцыя: цягне пад'язычную косць уніз.
Інервацыя: radix superior ansae cervicalis (CI -CIII ) .
Грудзiна-шчытападобная цяглiца (m. sternothyroideus ):
Функцыя: цягне гартань уніз.
Інервацыя: radix superior ansae cervicalis (CI -CIII ) .
Шчытапад'язычная цяглiца (m. thyrohyoideus ):
Функцыя: набліжае пад'язычную косць да гартані; пры замацаванай пад'язычнай косці паднімае гартань.
Інервацыя: r. thyrohyoideus ansae cervicalis (CI -CII ) .
Цяглiца, падымаючая шчытападобную залозу (m. levator glandulae thyroideae ) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
Функцыя: падцягвае капсулу і з ёю шчытападобную залозу .
Інервацыя: r. thyrohyoideus ansae cervicalis (CI -CII ) .
Лапатачна-пад'язычная цяглiца (m. omohyoideus ):
Кровазабеспячэнне: усе цягліцы, якія ляжаць ніжэй за пад'язычную косць, забяспечваюцца крывёю з наступных судзін — aa. thyroidea inferior, cervicalis superficialis .
Глыбокія цягліцы шыі
Бакавая група
Пярэдняя лесвічная цяглiца (m. scalenus anterior ):
Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе цягне І рабро ўверх; пры замацаванай грудной клетцы і аднабаковым скарачэнні нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа ў свой бок, а пры двухбаковым — наперад.
Інервацыя: nn. cervicales (CV -CVII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis ascendens, thyroidea inferior .
Cярэдняя лесвічная цяглiца (m. scalenus medius ):
Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе паднімае І рабро; пры замацаванай грудной клетцы нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад.
Інервацыя: nn. cervicales (CIII -CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, cervicalis profunda .
Задняя лесвічная цяглiца (m. scalenus posterior ):
Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе паднімае II рабро; пры замацаванай грудной клетцы і двухбаковым скарачэнні нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа ўперад.
Інервацыя: nn. cervicales (CVII -CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. cervicalis profunda et transversa colli, intercostalis posterior I (truncus costocervicalis) .
Найменшая лесвічная цяглiца (m. scalenus minimus ) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
Функцыя: пры замацаваным пазваночным слупе цягне ўверх І рабро і купал плеўры .
Інервацыя: nn. cervicales (CV -CVII ) .
Кровазабеспячэнне: a. cervicalis ascendens .
Пасярэдняя група
Доўгая цяглiца шыi (m. longus colli (cervicis) ):
Функцыя: нахіляе шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад і ў свой бок.
Інервацыя: nn. cervicales (CIII -CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, cervicalis ascendens et profunda .
Доўгая цяглiца галавы (m. longus capitis ):
Функцыя: нахіляе галаву і шыйны аддзел пазваночнага слупа наперад.
Інервацыя: nn. cervicales (CI -CІV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, cervicalis profunda .
Падпатылічныя цягліцы
Пярэдняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis anterior ):
Функцыя: нахіляе галаву ў свой бок, пры двухбаковым скарачэнні — наперад.
Інервацыя: nn. cervicales (CІ -CII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, pharyngea ascendens .
Латэральная прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis lateralis ):
Функцыя: нахіляе галаву ў свой бок, пры двухбаковым скарачэнні — наперад.
Інервацыя: nn. cervicales (CІ -CII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. vertebralis, occipitalis .
Вялікая задняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis posterior major );
Малая задняя прамая цяглiца галавы (m. rectus capitis posterior minor );
Верхняя косая цяглiца галавы (m. obliquus capitis superior ):
Інервацыя: nn. suboccipitalis (CI ), cervicalis II .
Ніжняя косая цяглiца галавы (m. obliquus capitis inferior ):
Функцыя: рух галавы назад пры двухбаковым скарачэнні, назад і ўбок — пры аднабаковым, пры гэтым ніжняя косая і часткова вялікая прамая цягліцы круцяць галаву.
Інервацыя: n. suboccipitalis (CІ ) .
Кровазабеспячэнне: a. cervicalis profunda .
Цягліцы твару
Надчэрапная цяглiца (m. epicranius ) — так называюць звычайна сухажыльны шлем і звязаныя з ім цяглічныя часткі — Патылічна-лобная цяглiца (m. occipitofrontalis ):
Функцыя: пры скарачэнні патылічнага брушка сухажыльны шлем, а разам з ім і скура валасістай часткі галавы перасоўваюцца назад; пры скарачэнні лобнага брушка перамяшчае сухажыльны шлем і звязаную з ім частку скуры галавы наперад; пры замацаваным шлеме цягліца паднімае бровы і пашырае вачнічную шчыліну .
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: лобнае брушка — aa. temporalis superficialis, supraorbitalis, lacrimalis; патылічнае брушка — aa. occipitalis, auricularis posterior .
Пярэдняя вушная цягліца (m. auricularis anterior ):
Функцыя: ссоўвае вушную ракавіну наперад і ўверх.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: a. temporalis superficialis .
Верхняя вушная цягліца (m. auricularis superior ):
Функцыя: ссоўвае вушную ракавіну ўверх, нацягвае сухажыльны шлем.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. temporalis superficialis, auricularis posterior .
Задняя вушная цягліца (m. auricularis posterior ):
Функцыя: цягне вушную ракавіну назад.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: a. auricularis posterior .
Цяглiца, зморшчваючая брыво (m. corrugator supercilii ):
Функцыя: зводзіць скуру броваў да сярэдняй лініі, утвараючы вертыкальныя зморшчыны ў абсягу пераносіцы (у міжброўным прамежку).
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. frontalis, supraorbitalis, temporalis superficialis .
Цяглiца ганарліўцаў (m. procerus ):
Функцыя: пры скарачэнні цягліцы з абодвух бакоў ля кораня носа ўтвараюцца папярочныя зморшчыны.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. angularis, supraorbitalis .
Цяглiца, апускаючая брыво (m. depressor supercilii ):
Функцыя: апускае брыво ўніз і крыху ўнутр.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. angularis, supraorbitalis .
Кругавая цягліца вока (m. orbicularis oculi ):
Функцыя: pars orbitalis звужае вачнічную шчыліну і разгладжвае папярочныя зморшчыны ў вобласці скуры лба ; pars palpebralis заплюшчвае вачнічную шчыліну; pars profunda пашырае слёзны мяшок .
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. facialis, temporalis superficialis, infraorbitalis, supraorbitalis .
Кругавая цягліца рота (m. orbicularis oris ):
Функцыя: звужае ротавую шчыліну і выцягвае вусны наперад.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. labiales superior et inferior, mentalis .
Вялікая скулавая цягліца (m. zygomaticus major ):
Функцыя: цягне вугал рота ўверх і вонкі.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. infraorbitalis, buccalis .
Малая скулавая цягліца (m. zygomaticus minor );
Цяглiца, падымаючая верхнюю губу (m. levator labii superioris );
Цяглiца, падымаючая верхнюю губу і крыло носа (m. levator labii superioris alaeque nasi ):
Функцыя: паднімаюць верхнюю губу і падцягваюць крыло носа.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. infraorbitalis, labialis superior, buccalis .
Цягліца, падымаючая вугал рота (m. levator anguli oris ):
Функцыя: цягне вугал рота ўверх і вонкі.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. infraorbitalis, buccalis .
Шчочная цягліца (m. buccinator ):
Функцыя: адцягвае вугал рота ўбок; пры двухбаковым скарачэнні расцягвае ротавую шчыліну, прыціскае ўнутраную паверхню шчок да зубоў .
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: a. buccalis .
Цягліца смеху (m. risorius ) — ёсць не ва ўсіх людзей:
Функцыя: цягне вугал рота ў латэральны бок.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. facialis, transversa faciei, buccalis .
Цяглiца, апускаючая вугал рота (m. depressor anguli oris ):
Функцыя: цягне вугал рота ўніз і вонкі.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis .
Цяглiца, апускаючая ніжнюю губу (m. depressor labii inferioris ):
Функцыя: цягне ніжнюю губу ўніз.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis .
Падбародачная цягліца (m. mentalis ):
Функцыя: цягне скуру падбародка ўверх, выцягвае ніжнюю губу.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis .
Папярочная цягліца падбародка (m. transversus menti ) — ёсць не ва ўсіх людзей:
Функцыя: цягне скуру падбародка ўверх, выцягвае ніжнюю губу.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. labialis inferior, mentalis, submentalis .
Насавая цягліца (m. nasalis ):
Функцыя: звужае насавую адтуліну.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: aa. labialis superior, angularis .
Цяглiца, апускаючая перагародку носа (m. depressor septi nasi ):
Функцыя: цягне перагародку носа ўніз.
Інервацыя: n. facialis .
Кровазабеспячэнне: a. labialis superior .
Жавальныя цягліцы
Жавальная цягліца (m. masseter ):
Функцыя: паднімае апушчаную ніжнюю сківіцу ; паверхневая частка цягліцы ўдзельнічае ў высоўванні сківіцы наперад.
Інервацыя: n. massetericus (n. trigeminus) .
Кровазабеспячэнне: aa. masseterica, transversa faciei .
Скроневая цягліца (m. temporalis ):
Функцыя: пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліца паднімае апушчаную ніжнюю сківіцу; заднія пучкі цягнуць назад высунутую наперад ніжнюю сківіцу.
Інервацыя: nn. temporales profundi (n. trigeminus) .
Кровазабеспячэнне: aa. temporalis profunda et superficialis .
Латэральная крылападобная цяглiца (m. pterygoideus lateralis ):
Функцыя: ссоўвае ніжнюю сківіцу ў супрацьлеглы бок; пры двухбаковым скарачэнні высоўвае ніжнюю сківіцу наперад.
Інервацыя: n. pterygoideus lateralis (n. trigeminus) .
Кровазабеспячэнне: aa. alveolares inferiores (a. maxillaris), facialis .
Медыяльная крылападобная цяглiца (m. pterygoideus medialis ):
Функцыя: ссоўвае ніжнюю сківіцу ў супрацьлеглы бок; пры двухбаковым скарачэнні высоўвае ніжнюю сківіцу наперад і паднімае апушчаную ніжнюю сківіцу.
Інервацыя: n. pterygoideus medialis (n. trigeminus) .
Кровазабеспячэнне: aa. alveolares superiores (a. maxillaris), ofacialis .
Цягліцы верхняй канцавіны
Цягліцы пояса верхняй канцавіны
Дэльтападобная цяглiца (m. deltoideus ):
Функцыя: цягне плячо наперад і крыху прануе яго, адводзіць плячо вонкі, да гарызантальнай плоскасці; цягне руку назад, крыху супінуючы яе.
Інервацыя: n. axillaris (CV —CVI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa humeri posterior, thoracoacromialis .
Надвосцевая цяглiца (m. supraspinatus ):
Функцыя: адводзіць плячо.
Інервацыя: n. suprascapularis (CV —CVI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. suprascapularis, circumflexa scapulae .
Падвосцевая цяглiца (m. infraspinatus ):
Функцыя: адводзіць назад паднятую руку і круціць плячо вонкі.
Інервацыя: n. suprascapularis (CV —CVI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa scapulae, suprascapularis .
Малая круглая цяглiца (m. teres minor ):
Функцыя: супінуе плячо, крыху адводзячы яго назад; адцягвае сустаўную капсулу плечавога сустава .
Інервацыя: n. axillaris (CV —CVI ) .
Кровазабеспячэнне: a. circumflexa scapulae .
Вялікая круглая цяглiца (m. teres major ):
Функцыя: прануе плячо і цягне яго назад, прыводзячы да тулава.
Інервацыя: n. subscapularis (CV —CVII ) .
Кровазабеспячэнне: a. subscapularis
Падлапатачная цяглiца (m. subscapularis ):
Функцыя: прануе плячо і ўдзельнічае ў прывядзенні яго да тулава.
Інервацыя: n. subscapularis (CV —CVII ) .
Кровазабеспячэнне: a. subscapularis
Малюнак цягліц пляча і перадплечча з атласа Cousin, Jehan (1608 г. выдання)
Цягліцы свабоднай часткі верхняй канцавіны
Пярэдняя група
Двухгалоўкавая цяглiца пляча (m. biceps brachii ):
Функцыя: згінае руку ў локцевым суставе і супінуе перадплечча ; за кошт доўгай галоўкі прымае ўдзел у адвядзенні рукі, за кошт кароткай — у яе прывядзенні.
Інервацыя: n. musculocutaneus (CV —CVII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares superior et inferior, recurrens radialis, brachialis .
Дзюба-плечавая цяглiца (m. coracobrachialis ):
Функцыя: паднімае руку і прыводзіць яе да пасярэдняй лініі.
Інервацыя: n. musculocutaneus (CVI —CVII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. circumflexae humeri anterior et posterior .
Плечавая цяглiца (m. brachialis ):
Функцыя: згінае перадплечча ў локцевым суставе і нацягвае сустаўную капсулу локцевага сустава.
Інервацыя: n. musculocutaneus (CVI —CVII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares superior et inferior, brachialis et recurrens radialis .
Задняя група
Трохгалоўкавая цяглiца пляча (m. triceps brachii ):
Функцыя: за кошт доўгай галоўкі адбываецца рух рукі назад і прывядзенне пляча да тулава; уся цягліца прымае ўдзел у разгінанні перадплечча.
Інервацыя: n. radialis (CV —CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa humeri posterior, profunda brachii, collaterales ulnares superior et inferior .
Локцевая цяглiца (m. anconeus ):
Функцыя: разгінае перадплечча ў локцевым суставе, адцягваючы пры гэтым яго сустаўную капсулу.
Інервацыя: n. radialis (CVI —CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: a. interossea recurrens .
Сустаўная цягліца локця (m. articularis cubiti ) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
Функцыя: нацягвае капсулу локцевага сустава.
Пярэдняя група
А) Першы (паверхневы) слой
Круглы пранатар (m. pronator teres ):
Функцыя: прануе перадплечча.
Інервацыя: n. medianus (CVI —CVII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. brachialis, ulnaris, radialis .
Прамянёвая згiнальнiца запясця (m. flexor carpi radialis ):
Функцыя: згінае і прануе кісць .
Інервацыя: n. medianus (CVI —CVII (CVIII )) .
Кровазабеспячэнне: a. radialis .
Доўгая далоневая цяглiца (m. palmaris longus ):
Функцыя: нацягвае далоневы апанеўроз і прымае ўдзел у згінанні кісці.
Інервацыя: n. medianus (CVII —CVIII (ThI )) .
Кровазабеспячэнне: a. radialis .
Локцевая згiнальнiца запясця (m. flexor carpi ulnaris ):
Функцыя: згінае кісць і ўдзельнічае ў яе прывядзенні.
Інервацыя: n. ulnaris (CVII —CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. collaterales ulnares, brachialis, ulnaris .
Б) Другі слой
Паверхневая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum superficialis ):
В) Трэці слой
Глыбокая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum profundus ):
Доўгая згінальніца вялікага пальца кісці (m. flexor pollicis longus ):
Функцыя: згінае дыстальную фалангу вялікага пальца .
Інервацыя: n. medianus (CVI —CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. radialis, ulnaris, interossea anterior .
Г) Чацвёрты слой
Квадратны пранатар (m. pronator quadratus ):
Функцыя: прануе перадплечча.
Інервацыя: n. medianus (CVI —ThI ) .
Кровазабеспячэнне: a. interossea anterior .
Плечапрамянёвая цягліца (m. brachioradialis ):
Функцыя: згінае руку ў локцевым суставе і прымае ўдзел як у пранацыі, гэтак і ў супінацыі прамянёвай косці.
Інервацыя: n. radialis (CV —CVI (CVII )) .
Кровазабеспячэнне: aa. radialis, collateralis radialis, recurrens radialis .
Доўгая прамянёвая разгiнальнiца запясця (m. extensor carpi radialis longus ):
Функцыя: згінае руку ў локцевым суставе, разгінае кісць і прымае ўдзел у яе адвядзенні.
Інервацыя: n. radialis (CV —CVII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. radialis, collateralis radialis, recurrens radialis .
Кароткая прамянёвая разгiнальнiца запясця (m. extensor carpi radialis brevis ):
Функцыя: разгінае кісць і крыху адводзіць яе.
Інервацыя: n. radialis ((CV )CVI —CVII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. radialis, recurrens radialis .
Задняя група
А) Паверхневы слой
Локцевая разгiнальнiца запясця (m. extensor carpi ulnaris ):
Функцыя: адводзіць кісць у бок локця і разгінае яе.
Інервацыя: n. radialis ((CVI )CVII —CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior .
Разгінальніца пальцаў (m. extensor digitorum ):
Функцыя: разгінае пальцы, прымае ўдзел яшчэ і ў разгінанні кісці ў прамянёва-запясцевым суставе .
Інервацыя: n. radialis (CVI —CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior .
Разгінальніца мезенца (m. extensor digiti minimi ):
Функцыя: разгінае мезенец .
Інервацыя: n. radialis (CVI —CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior .
Б) Глыбокі слой
Супінатар (m. supinator ):
Функцыя: круціць перадплечча вонкі (супінуе) і прымае ўдзел у разгінанні рукі ў локцевым суставе.
Інервацыя: n. radialis (CV —CVII (CVIII )) .
Кровазабеспячэнне: aa. recurrens radialis, rucurrens interossea, radialis .
Доўгая цяглiца, адводзячая вялiкі палец кiсцi (m. abductor pollicis longus ):
Функцыя: адводзіць вялікі палец, прымаючы ўдзел у адвядзенні ўсёй кісці.
Інервацыя: n. radialis (CVI —CVII (CVIII )) .
Кровазабеспячэнне: aa. interossea posterior, radialis .
Кароткая разгiнальнiца вялiкага пальца кiсцi (m. extensor pollicis brevis ):
Функцыя: разгінае і крыху адводзіць праксімальную фалангу І пальца кісці.
Інервацыя: n. radialis (CVI —CVII (CVIII )) .
Кровазабеспячэнне: aa. interossea posterior, radialis .
Доўгая разгiнальнiца вялiкага пальца кiсцi (m. extensor pollicis longus ):
Функцыя: разгінае вялікі палец кісці і крыху адводзіць яго.
Інервацыя: n. radialis (CVI —CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. interossea posterior, radialis .
Разгiнальнiца указальнага пальца (m. extensor indicis ):
Функцыя: разгінае II палец.
Інервацыя: n. radialis (CVI —CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: a. interossea posterior .
А) Цягліцы ўзвышэння вялікага пальца кісці
Кароткая цяглiца, адводзячая вялiкі палец кiсцi (m. abductor pollicis brevis ):
Функцыя: адводзіць вялікі палец кісці, крыху процістаўляючы яго, і прымае ўдзел у згінанні праксімальнай фалангі.
Інервацыя: n. medianus (CVI —CVII ) .
Кровазабеспячэнне: r. palmaris superficialis a. radialis .
Кароткая згінальніца вялiкага пальца кiсцi (m. flexor pollicis brevis ):
Функцыя: згінае праксімальную фалангу вялікага пальца кісці.
Інервацыя: паверхневая галоўка — n. medianus (CVI —CVII ); глыбокая галоўка — n. ulnaris (CVIII —ThI ) .
Кровазабеспячэнне: r. palmaris superficialis a. radialis, arcus palmaris profundus .
Цяглiца, процiстаўляючая вялiкі палец кiсцi (m. opponens pollicis ):
Функцыя: процістаўляе вялікі палец кісці мезенцу.
Інервацыя: n. medianus (CVI —CVII ) .
Кровазабеспячэнне: r. palmaris superficialis a. radialis, arcus palmaris profundus .
Цяглiца, прыводзячая вялiкі палец кiсцi (m. adductor pollicis ):
Функцыя: прыводзіць вялікі палец кісці і прымае ўдзел у згінанні яго праксімальнай фалангі.
Інервацыя: n. ulnaris (CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: arcus palmaris superficialis et profundus .
Кароткавая далоневая цягліца (m. palmaris brevis ):
Функцыя: нацягвае далоневы апанеўроз , утвараючы пры гэтым шэраг зморшчын на скуры ўзвышэння мезенца.
Інервацыя: n. ulnaris ((CVIII )CVIII —ThI ) .
Кровазабеспячэнне: a. ulnaris .
Цяглiца, адводзячая мезенец (m. abductor digiti minimi ):
Функцыя: адводзіць мезенец і прымае ўдзел у згінанні яго праксімальнай фалангі.
Інервацыя: n. ulnaris ((CVII )CVIII —ThI ) .
Кровазабеспячэнне: r. palmaris profundus a. ulnaris .
Кароткая згiнальнiца мезенца (m. flexor digiti minimi brevis ):
Функцыя: згінае праксімальную фалангу мезенца і прымае ўдзел у яго прывядзенні.
Інервацыя: n. ulnaris (CVII —CVIII ) .
Кровазабеспячэнне: r. palmaris profundus a. ulnaris .
Цяглiца, процiстаўляючая мезенец (m. opponens digiti minimi ):
Функцыя: процістаўляе мезенец вялікаму пальцу кісці.
Інервацыя: n. ulnaris (CVII —ThI ) .
Кровазабеспячэнне: r. palmaris profundus a. ulnaris .
В) Сярэдняя група
Чэрвепадобныя цяглiцы (mm. lumbricales ):
Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі чатырох пальцаў і выпростваюць сярэднюю і дыстальную фалангі тых жа пальцаў.
Інервацыя: І і ІІ — n. medianus; III і IV — n. ulnaris (CVIII —ThI ) .
Кровазабеспячэнне: arcus palmares superficialis et profundus .
Далоневыя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei palmares ):
Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі чатырох пальцаў і выпростваюць сярэднія і дыстальныя фалангі ўказальнага і безыменнага пальцаў і мезенца, прыводзяць гэтыя пальцы да сярэдняга пальца.
Інервацыя: n. ulnaris (CVIII —ThI ) .
Кровазабеспячэнне: arcus palmaris profundus .
Цягліцы тылу кісці
Тыльныя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei dorsales ):
Функцыя: дзве цягліцы прамянёвага краю цягнуць праксімальныя фалангі ўказальнага і сярэдняга пальцаў у бок вялікага пальца кісці; дзве цягліцы локцевага краю цягнуць сярэдні і безыменны пальцы ў бок мезенца. Апроч гэтага, усе цягліцы прымаюць удзел у згінанні праксімальных фалангаў і выпростванні сярэдніх і дыстальных фалангаў указальнага, сярэдняга, безыменнага пальцаў і мезенца.
Інервацыя: n. ulnaris (CVIII —ThI ) .
Кровазабеспячэнне: arcus palmaris profundus, aa. metacarpales dorsales .
Цягліцы ніжняй канцавіны
Цягліцы пояса ніжняй канцавіны (цягліцы лагва )
Унутраная група
Вялікая паяснічная цягліца (m. psoas major ):
Функцыя: нацягвае падуздышную фасцыю.
Інервацыя: rr. musculares plexus lumbalis (LI —LII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. lumbales .
Малая паяснічная цягліца (m. psoas minor ) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
Функцыя: нацягвае падуздышную фасцыю.
Інервацыя: rr. musculares plexus lumbalis (LI —LII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. lumbales .
Падуздышная цягліца (m. iliacus ) зліваецца з вялікай паяснічнай цягліцай, у выніку чаго ўтвараецца:
Падуздышна-паяснічная цягліца (m. iliopsoas ):
Функцыя: згінае сцягно ў лагвова-сцегнавым суставе , круцячы яго вонкі; пры фіксаваным сцягне нахіляе (згінае) тулава ўперад.
Інервацыя: rr. musculares plexus lumbalis (LI —LII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. iliolumbalis, circumflexa ilium profunda .
Унутраная запіральная цягліца (m. obturatorius internus ):
Функцыя: супінуе сцягно.
Інервацыя: rr. musculares plexus sacralis (LIV —SII (SIII )) .
Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior, obturatoria, pudenda interna .
Грушападобная цягліца (m. piriformis ):
Функцыя: супінуе сцягно, а яшчэ ўдзельнічае ў яго адвядзенні.
Інервацыя: rr. musculares plexus sacralis (SI —SII (SIII )) .
Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior et inferior .
Вонкавая група
Вялікая ягадзічная цягліца (m. gluteus maximus ):
Функцыя: выпроствае сагнутае ўперад тулава, разгінае сцягно, адначасова прануючы яго, а яшчэ нацягвае шырокую фасцыю сцягна.
Інервацыя: n. gluteus inferior (plexus sacralis) (LV ,SI (SII )) .
Кровазабеспячэнне: aa. gluteae superior et inferior, circumflexa femoris medialis, profunda femoris (perforans) .
Сярэдняя ягадзічная цягліца (m. gluteus medius ):
Функцыя: адводзіць сцягно, прычым пярэднія пучкі круцяць сцягно ўнутр, а заднія — вонкі; прымае ўдзел у выпростванні сагнутага ўперад тулава.
Інервацыя: n. gluteus superior (plexus sacralis) (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior, circumflexa femoris lateralis .
Малая ягадзічная цягліца (m. gluteus minimus ):
Функцыя: як і сярэдняя ягадзічная цягліца, адводзіць нагу і прымае ўдзел у выпростванні сагнутага тулава.
Інервацыя: n. gluteus superior (plexus sacralis) (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior, circumflexa femoris lateralis .
Квадратная цягліца сцягна (m. quadratus femoris ):
Функцыя: круціць сцягно вонкі.
Інервацыя: n. ischiadicus (plexus sacralis) (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior, circumflexa femoris medialis, obturatoria .
Верхняя блiзнятная цяглiца (m. gemellus superior ):
Функцыя: круціць сцягно вонкі.
Інервацыя: цяглічныя галіны plexus sacralis (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior .
Ніжняя блiзнятная цяглiца (m. gemellus inferior ):
Функцыя: круціць сцягно вонкі.
Інервацыя: цяглічныя галіны plexus sacralis (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. glutea inferior .
Вонкавая запіральная цягліца (m. obturatorius externus ):
Функцыя: круціць сцягно вонкі.
Інервацыя: n. obturatorius (plexus lumbalis) ((LII )LIII —LIV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, circumflexa femoris lateralis .
Напружвальніца шырокай фасцыі (m. tensor fasciae latae ):
Функцыя: напружвае шырокую фасцыю сцягна і прымае ўдзел у яго згінанні.
Інервацыя: n. gluteus superior (plexus sacralis) (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. glutea superior, circumflexa femoris lateralis .
Малюнак цягліц свабоднай часткі ніжняй канцавіны з атласа Sarlandière, Jean-Baptiste (1829 г. выдання)
Цягліцы свабоднай часткі ніжняй канцавіны
Пярэдняя група
Кравецкая цягліца (m. sartorius ):
Функцыя: згінае сцягно і галёнку, круціць сцягно вонкі, а галёнку — унутр, гэткім чынам прымаючы ўдзел у закідванні нагі за нагу.
Інервацыя: n. femoralis (plexus lumbalis) (LII —LIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris lateralis, genus suprema, цяглічныя галіны a. femoralis .
Чатырохгалоўкавая цягліца сцягна (m. quadriceps femoris ):
Функцыя: чатырохгалоўкавая цягліца пры скарачэнні ўсіх сваіх галовак разгінае галёнку, за кошт m. rectus femoris прымае ўдзел у згінанні сцягна.
Інервацыя: n. femoralis (plexus lumbalis) (LII —LIV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris lateralis, profunda femoris, femoralis .
Сустаўная цягліца калена (m. articularis genus ):
Функцыя: нацягвае капсулу каленнага сустава .
Інервацыя: n. femoralis (plexus lumbalis) (LIII —LIV ) .
Кровазабеспячэнне: a. circumflexa femoris lateralis, rr. perforantes a. profundae femoris .
Медыяльная група
Тонкая цягліца (m. gracilis ):
Функцыя: прыводзіць сцягно, а яшчэ прымае ўдзел у згінанні галёнкі, паварочваючы нагу вонкі.
Інервацыя: пярэдняя галіна n. obturatorius (LII —LIV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. pudenda externa, obturatoria, profunda femoris .
Доўгая цягліца-прыводніца (m. adductor longus ):
Функцыя: прыводзіць сцягно, прымаючы ўдзел у яго згінанні і кручэнні вонкі.
Інервацыя: пярэдняя галіна n. obturatorius (LII —LIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, pudenda externa, profunda femoris .
Кароткая цягліца-прыводніца (m. adductor brevis ):
Функцыя: прыводзіць сцягно, прымаючы ўдзел у яго згінанні і кручэнні вонкі.
Інервацыя: пярэдняя галіна n. obturatorius (LII —LIV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, perforantes .
Вялікая цягліца-прыводніца (m. adductor magnus ):
Функцыя: прыводзіць сцягно, крыху круцячы яго вонкі.
Інервацыя: задняя галіна n. obturatorius (LII —LIII ), галіны n. ischiadicus (LIV —LV ) .
Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, perforantes .
Грабянцовая цягліца (m. pectineus ):
Функцыя: згінае і прыводзіць сцягно, крыху круцячы яго вонкі.
Інервацыя: галіны n. femoralis і (не заўсёды) n. obturatorius (LII —LIII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. obturatoria, pudenda externa, profunda femoris .
Задняя група
Паўсухажыльная цягліца (m. semitendinosus ):
Функцыя: разгінае сцягно, згінае галёнку, крыху круцячы яе ўнутр; прымае ўдзел у выпростванні тулава.
Інервацыя: галіны n. tibialis (LIV —LV , SI (SII )) .
Кровазабеспячэнне: aa. perforantes .
Паўперапоначная цягліца (m. semimembranosus ):
Функцыя: разгінае сцягно, згінае галёнку, круціць яе ўнутр.
Інервацыя: n. tibialis (LIV —LV , SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris medialis, perforantes, poplitea .
Двухгалоўкавая цягліца сцягна (m. biceps femoris ):
Функцыя: разгінае сцягно, згінае галёнку, круцячы яе ўнутр.
Інервацыя: доўгая галоўка — nn. tibialis et ischiadicus (SI —SII ), кароткая — nn. fibularis communis et ischiadicus (LIV —LV , SI ).
Кровазабеспячэнне: aa. circumflexa femoris medialis, perforantes, poplitea .
Пярэдняя група
Пярэдняя вялiкагалёначная цяглiца (m. tibialis anterior ):
Функцыя: разгінае ступню, паднімаючы яе медыяльны край.
Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: a. tibialis anterior .
Доўгая разгiнальнiца пальцаў (m. extensor digitorum longus ):
Функцыя: разгінае чатыры пальцы ступні (II—V), ступню і разам з трэцяй малагалёначнай цягліцай паднімае (прануе) вонкавы край ступні.
Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: a. tibialis anterior .
Доўгая разгiнальнiца вялiкага пальца ступнi (m. extensor hallucis longus ):
Функцыя: разгінае вялікі палец ступні, прымае ўдзел у разгінанні ступні, паднімаючы (супінуючы) яе медыяльны край.
Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: a. tibialis anterior .
Задняя група
А) Паверхневы слой
Трохгалоўкавая цягліца галёнкі (m. triceps surae ), якая складаецца з лыткавай цягліцы і камбалападобнай цягліцы :
Функцыя: трохгалоўкавая цягліца галёнкі згінае галёнку ў каленным суставе, ажыццяўляе згінанне ступні, паднімае пятку і пры фіксаванай ступні цягне галёнку і сцягно назад.
Інервацыя: n. tibialis (LIV —SII ) .
Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior .
Падэшвавая цягліца (m. plantaris ):
Функцыя: нацягвае капсулу каленнага сустава.
Інервацыя: n. tibialis (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: a. poplitea .
Б) Глыбокі слой
Падкаленная цягліца (m. popliteus ):
Функцыя: згінае галёнку, круціць яе ўнутр, пры гэтым адцягвае капсулу каленнага сустава.
Інервацыя: n. tibialis (LIV —SI (SII )) .
Кровазабеспячэнне: a. poplitea .
Доўгая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum longus ):
Функцыя: згінае дыстальныя фалангі II—V пальцаў ступні, прымае ўдзел у згінанні ступні, паднімаючы яе медыяльны край (супінуючы).
Інервацыя: n. tibialis (LV —SII ) .
Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior .
Доўгая згінальніца вялікага пальца ступні (m. flexor hallucis longus ):
Функцыя: згінае вялікі палец ступні, удзельнічае ў згінанні II—V пальцаў ступні за кошт фіброзных пучкоў, які дадаюцца да сухажылляў доўгай згінальніцы пальцаў.
Інервацыя: n. tibialis (LV —SII ) .
Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior .
Задняя вялікагалёначная цягліца (m. tibialis posterior ):
Функцыя: згінае ступню, круцячы яе вонкі (супінуючы).
Інервацыя: n. tibialis (LV —SII ) .
Кровазабеспячэнне: a. tibialis posterior .
Латэральная група
Доўгая малагалёначная цягліца (m. fibularis (peroneus) longus ):
Функцыя: згінае ступню, апускаючы яе медыяльны край.
Інервацыя: n. fibularis superficialis ((LIV ) LV , SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. genus inferior lateralis, fibularis, tibialis anterior .
Кароткая малагалёначная цягліца (m. fibularis (peroneus) brevis ):
Функцыя: згінае ступню, адводзіць і паднімае яе латэральны край.
Інервацыя: n. fibularis superficialis ((LIV ) LV , SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. fibularis, tibialis anterior .
Трэцяя малагалёначная цягліца (m. fibularis (peroneus) tertius ):
Функцыя: паднімае латэральны край ступні.
Інервацыя: n. fibularis superficialis (LIV , SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. fibularis, tibialis anterior .
Цягліцы тылу ступні
Кароткая разгінальніца пальцаў (m. extensor digitorum brevis ):
Функцыя: разгінае II—IV пальцы ступні, адцягвае іх у латэральны бок.
Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV —SI ) .
Кровазабеспячэнне: a. tarsalis lateralis, r. perforans a. fibularis .
Кароткая разгінальніца вялікага пальца ступні (m. extensor hallucis brevis ):
Функцыя: разгінае вялікі палец ступні.
Інервацыя: n. fibularis profundus (LIV —LV , SI ) .
Кровазабеспячэнне: a. tarsalis lateralis, r. perforans a. fibularis .
Тыльныя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei dorsales ):
Функцыя: I міжкасцявая цягліца цягне ІІ палец ступні ў медыяльны бок, ІІ, ІІІ і IV змяшчаюць ІІ-IV пальцы ў латэральным кірунку; усе чатыры цягліцы згінаюць праксімальныя фалангі і разгінаюць сярэднія і дыстальныя фалангі ўказальных пальцаў.
Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI —SII ) .
Кровазабеспячэнне: arcus plantaris, aa. metatarsales plantares .
А) Цягліцы вялікага пальца ступні
Цяглiца-адводнiца вялiкага пальца ступнi (m. abductor hallucis ):
Функцыя: згінае і адводзіць вялікі палец ступні, замацоўвае медыяльную частку скляпення ступні .
Інервацыя: n. plantaris medialis (LV , SI ) .
Кровазабеспячэнне: a. plantaris medialis .
Кароткая згінальніца вялiкага пальца ступнi (m. flexor hallucis brevis ):
Функцыя: згінае вялікі палец ступні.
Інервацыя: латэральная частка — n. plantaris lateralis (SI )n-SII ), медыяльная — n. plantaris medialis (LV , SII ) .
Кровазабеспячэнне: a. plantaris medialis, arcus plantaris .
Цяглiца-прыводнiца вялiкага пальца ступнi (m. adductor hallucis ):
Функцыя: прыводзіць вялікі палец ступні і згінае яго.
Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI —SII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. metatarsales plantares, rr. perforantes a. arcuatae .
Б) Цягліцы мезенца ступні
Цяглiца-адводнiца мезенца ступнi (m. abductor digiti minimi ):
Функцыя: адводзіць і згінае праксімальную фалангу мезенца ступні.
Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI —SII ) .
Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis .
Кароткая згінальніца мезенца ступнi (m. flexor digiti minimi brevis ):
Функцыя: згінае праксімальную фалангу мезенца ступні.
Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI —SII ) .
Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis .
Цяглiца-процiстаўнiца мезенца ступнi (m. opponens digiti minimi ) — сустракаецца не ва ўсіх людзей:
Функцыя: процістаўляе мезенец вялікаму пальцу ступні.
Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI —SII ) .
Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis .
В) Пасярэднія цягліцы падэшвы
Кароткая згінальніца пальцаў (m. flexor digitorum brevis ):
Функцыя: згінае сярэднія фалангі ІІ—V пальцаў ступні.
Інервацыя: n. plantaris lateralis (LV , SI ) .
Кровазабеспячэнне: aa. plantares lateralis et medialis .
Квадратная цягліца падэшвы , або Дадатковая згінальніца (m. quadratus plantae, seu m. flexor accessorius ):
Функцыя: удзельнічае разам з m. flexor digitorum longus у згінанні дыстальных фалангаў, надаючы яе цязе прамы кірунак.
Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI —SII ) .
Кровазабеспячэнне: a. plantaris lateralis .
Чэрвепадобныя цягліцы (mm. lumbricales ):
Функцыя: згінаюць праксімальныя фалангі II—V пальцаў ступні, адначасова разгінаючы сярэднія і дыстальныя фалангі тых жа пальцаў.
Інервацыя: nn. plantares medialis et lateralis (LV —SII ) .
Кровазабеспячэнне: aa. plantares lateralis et medialis .
Падэшвавыя міжкасцявыя цягліцы (mm. interossei plantares ):
Функцыя: згінаюць праксімальныя і разгінаюць сярэднія і дыстальныя фалангі III—V пальцаў ступні, а яшчэ прыводзяць вышэй згаданыя пальцы да ІІ пальца.
Інервацыя: n. plantaris lateralis (SI —SII ) .
Кровазабеспячэнне: arcus plantaris, aa. metatarseae plantares .
Зноскі
↑ Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011.
↑ Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8 .
↑ Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков)
↑ Парадак пераліку цягліц у спісе адпавядае парадку вывучэння элементаў цяглічнай сістэмы на кафедрах нармальнай анатоміі ў вышэйшых медыцынскіх навучальных установах Беларусі , Украіны і Расіі .
Літаратура
Синельников Р. Д., Синельников Я. Р., Синельников А. Я. Атлас анатомии человека: Учеб. пособие: В 4 т. Т. 1. — 7-е изд., перераб. — М.: РИА «Новая волна» : Издатель Умеренков, 2010. — 344 с.: ил. ISBN 978-5-7864-0199-9 (Новая волна) ISBN 978-5-94368-050-2 (Изд. Умеренков) (руск.)
Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011.
Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, белорусско-латинский, латинско-белорусский / С. П. Ярошевич, Л. Н. Бойцов, Д. В. Ковалева и др. — Мн.: Дизайн ПРО, 1998. — 480 с. ISBN 985-6182-63-8 .
Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў : для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі / В. І. Варанец. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2013. — 208 с. ISBN 978-985-7058-13-6 .
Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : Арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка : каля 223 тысяч слоў / Фёдар Піскуноў. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — XVI + 1196 с. ISBN 978-985-6992-17-2
Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 11-е переработанное и дополненное. — Гиппократ. — 704 с. — 5000 экз. — ISBN 5-8232-0192-3 (руск.)
Анатомия человека. В 2 т. Под ред. Сапина М. Р. 5-е изд., перераб. и доп. — М.: 2001. — Т.1 — 640с., Т.2 — 640с. (руск.)