Трасцянец. Мы павінны ім памяць…
«Трасцяне́ц. Мы паві́нны ім па́мяць…» (руск.: Тростенец. Мы должны им память) — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе. СюжэтФільм пра Трасцянецкі лагер смерці пад Мінскам, у якім у 1941―1944 гадах фашыстамі было знішчана больш за 200 тысяч чалавек. Пасля вайны пра Трасцянец нібыта забыліся. Толькі праз дзесяцігоддзі пачаліся сур’ёзныя даследаванні і ўзвядзенне мемарыяльнага комплексу. Між тым Трасцянец з’яўляўся адным з самых буйных лагераў на тэрыторыі Еўропы. Тут загінулі савецкія ваеннапалонныя, яўрэі Беларусі і заходнееўрапейскіх дзяржаў, падпольшчыкі і партызаны, жыхары Мінска, арыштаваныя ў якасці закладнікаў. У фільме чуем галасы ахвяр і катаў лагера смерці Трасцянец, сведчанні тых вязняў, хто цудам выжыў.[1][2] Здымачная група
Зноскі
ЛітаратураСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia