Юрый Мікалаевіч Гарулёў
Юрый Мікалаевіч Гарулёў (22 мая 1944 — 13 чэрвеня 2021) — беларускі аператар, рэжысёр і сцэнарыст. Заснавальнік і шматгадовы дырэктар каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat. БіяграфіяНарадзіўся 22 мая 1944 года ў сям’і беларускага пісьменніка Мікалая Гарулёва ў в. Сулака Тамбоўскай вобласці дзе маці — Марыя Рыгораўна Коган — знаходзілася ў эвакуацыі. Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1983 года. Памёр 13 чэрвеня 2021 года ў Мінску[1]. Крэміраваны 16 чэрвеня ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках[2]. ТворчасцьАўтар дакументальнай кінатрылогіі, прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртанне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004). УзнагародыЛаурэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», лаўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій[2]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia