Трыумф Галатэі (фрэска Рафаэля)

Рафаэль Санці
Трыумф Галатэі. 1512
Trionfo di Galatea
Тэхніка Фрэска
Памеры 295 × 224 см
Віла Фарнезіна, Рым
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Трыумф Галатэі» (італ.: Trionfo di Galatea) — фрэска, створаная ў 1512 годзе італьянскім мастаком Рафаэлем для вілы Фарнезіна ў Рыме. Віла была пабудавана для сіенскага банкіра Агасціна Кіджы, аднаго з найбагацейшых людзей таго часу.

У грэчаскай міфалогіі, прыгожая нерэіда Галатэя закахалася ў пастуха Акіда. Цыклоп Паліфем, таксама закаханы ў Галатэю, падпільнаваў Акіда і раздушыў яго скалой; Галатэя ператварыла свайго няшчаснага каханага ў цудоўную празрыстую рэчку. У сваёй фрэсцы Рафаэль адышоў ад дакладнага выкладу сюжэту і напісаў сцэну, вядомую як «выкраданне Галатэі».

Фрэска Рафаэля «Трыумф Галатэі» прасякнута духам грэчаскай міфалогіі і антычнай класікі.

Літаратура

  • Earls I. Artists of the Renaissance. — London, 2004. — С. 193—194.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya