Дама з аднарогам (карціна Рафаэля)
«Дама з аднарогам» (італ.: Dama col liocorno) — вядомы жаночы партрэт пэндзля Рафаэля, напісаны каля 1505—1506 гадоў, твор Высокага Рэнесансу. АпісаннеКампазіцыя партрэта, мяркуючы па ўсім, створана пад уплывам «Моны Лізы», напісанай Леанарда да Вінчы ў 1505—1506[1]. У прыватнасці, гаворка ідзе пра калоны лоджыі, якія атачаюць постаць, у сучасным выглядзе ў «Манэ Лізе» — абрэзаны, а таксама пазітуры мадэлі. Жанчына намаляваная ў пакаленным зрэзе, у трохчатвяртным павароце, яна сядзіць у лоджыі на фоне азёрнага пейзажу. Мадэль апранутая як высакародная дама, у сукенку з нізкім выразам і з шырокімі рукавамі (практычна ідэнтычна карціне «Донна Гравіда »). На шыі ў яе надзетs залаты ланцуг з падвескай з рубіну і ізумруду з грушападобнай жамчужынай. На галаве — невялікая дыядэма, амаль прыхаваная валасамі. Аднак, што дзіўна, на яе пальцах няма кольцаў, уключаючы заручальныя — гэта незвычайна, паколькі жаночыя партрэты таго часу ствараліся як правіла з нагоды вяселля. У руках дама трымае невялікага аднарога — сімвал цноты . Згодна з сярэднявечным легенд, прыручыць яго магла толькі нявінніца. Дзве галоўныя рысы гэтага партрэта: «грацыёзная вытанчанасць, якой цяжка супрацьстаяць, і загадкавы характар гэтай таямнічай дамы, якая ўсё таксама працягвае пазбягаць апазнання»
ГісторыяУ Вазары гэты партрэт не згадваецца. Ёсць верагоднасць, што ён быў часткай спадчыны Альдабрандзіні , якая ў 1682 годзе ўлілася ў калекцыю Баргезэ, дзе і застаецца да нашых дзён. Супраць гэтага сведчыць тое, што ў тым вопісе згадваецца карціна значна меншага памеру, і хоць там фігуруе аднарог, да гэтага моманту аднарога на палатне, магчыма, ужо не было (гл. ніжэй). Некалькі разоў карціна была пераатрыбутавана. У інветорыі Галерэі Баргезэ за 1760 яна згадваецца ўпершыню — пад назвай «Святая Кацярына Александрыйская» пэндзля Перуджына і лічылася партрэтам невядомай дамы з атрыбутамі святой пакутніцы. Гэта яе першы ўспамін. У лік яе аўтараў таксама запісвалі Рыдольфа Гірландая, Франчэска Граначы, Андрэа дэль Сарта. Запісы![]() ![]() У 1934—1936 годзе «Святая Кацярына» была на рэстаўрацыі, якая пацвердзіла гіпотэзу гісторыка мастацтваў Раберта Лонгі пра тое, што яна напісана Рафаэлем. Адначасова з гэтым быў зняты пласт запісаў, ідэнтыфікаваны як пазнейшае даданне ў 1916 годзе даследаваннем Джуліа Канталамеса (італ.: Giulio Cantalamessa). Запісы былі такія: па-над аднарога быў напісаны традыцыйны атрыбут святой Кацярыны — пакутніцкаt кола і пальмавая галіна пакутніцтва, а плечы прыкрывала мантыя. Кісці рук таксама былі перапісаныя[1]. Наступная рэстаўрацыя 1959 года, пры якой упершыню ў навуцы мастацтвазнаўства было ўжыта прасвечванне рэнтгенаўскім выпраменьваннем, паказала, што да аднарога гэта месца займала сабака, сімвал шлюбнай вернасці. Аднак, паколькі тут маляўнічы пласт быў нашмат мацней згублены, аднаўляць сабаку, прыбраўшы аднарога, не сталі. Такім чынам, цяпер мяркуецца, што праца вялася ў некалькі стадый:
МадэльДля каго была напісана карціна, і хто паслужыў яе мадэллю, — не высветлена[1]. Існуе здагадка, што мадэллю была Джулія Фарнезэ , палюбоўніца папы Аляксандра VI Борджыа, паколькі аднарог з’яўляўся радавой эмблемай яе прозвішча[3]. Арталані паказвае на малюнак у Луўры, які верагодна з’яўляецца падрыхтоўчым да партрэта, і прапануе ідэнтыфікаваць мадэль як Маддалену Доні, прадмет іншага партрэта пэндзля Рафаэля. Гэтая ідэнтыфікацыя зараз адпрэчваецца[2]. Цікава, зрэшты, што ўпрыгожванне на шыі Маддалены Доні мае малюнак аднарога. Сабачка дазваляе меркаваць, што першапачаткова гэта быў перадшлюбны партрэт якой-небудзь маладой фларэнційкі.
Месца ў творчасці РафаэляРазам з «Доннай Гравідай» і «Маддаленай Доні» уваходзіць у лік 3-х першых жаночых партрэтаў Рафаэля. Аберхубер лічыць, што гэта быў першы сапраўдны «жывы чалавек», напісаны мастаком[2]. Большасць даследчыкаў мяркуюць, што гэтая карціна з'яўляецца вынікам пераасэнсавання Рафаэлем знаходак партрэтнага жывапісу, прапанаваных у «Моне Лізе». Выстаўкі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia