Трыумф Цэзара

Трыумф Цэзара. другая палова XVI стагоддзя
Матэрыял воўна, шоўк
Тэхніка ткацтва
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Нясвіж

Трыумф Цэзара — габелен у калекцыі Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу, экспануецца ў Тэатральнай зале палаца Радзівілаў. З'яўляецца найбольш дарагім і рарытэтным габеленам на Беларусі[1].

Рэнесансны габелен створаны ў другой палове XVI стагоддзя брусельскімі майстрамі. За аснову былі ўзяты работы італьянскага мастака XV стагоддзя Андрэа Мантэньі[1]. На габелене адлюстраваны Цэзар, які забівае гіганта, якога ніхто не мог перамагчы. Пра гэта кажа і надпіс на латыні[2].

У 2013—2014 гг. быў адрэстаўраваны майстрамі з Мастацкага музея Літвы па заказе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж»[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya