Трэцяя жонка
«Трэцяя жонка» (в’етн.: Vợ ba) — мастацкі фільм 2018 года рэжысёркі Аш Мэйфэр[1]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2]. СюжэтВ’етнамская правінцыя, XIX стагоддзе. 14-гадовую Мэй выдаюць замуж — дзяўчына становіцца трэцяй жонкай багатага землеўладальніка Хунга. Неўзабаве ёй даюць зразумець, што ў сямейнай іерархіі яна здолее заняць годнае месца толькі пры адной умове — нарадзіўшы мужу нашчадка. Зацяжарыўшы, Мэй думае, што вось-вось даб’ецца прызнання і аўтарытэту. Але калі яна становіцца сведкай забароненай любові і яе разбуральных наступстваў, ёй адкрываецца жорсткая праўда — на самай справе яе магчымасці вельмі абмежаваныя[2]. Акцёрскі складУзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 кінаўзнагародамі і яшчэ 18 намінацыямі[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia