Трэцяя халерная пандэмія
Трэцяя халерная пандэмія (таксама III халерная пандэмія 1846—1860 гадоў, англ.: third cholera pandemic (1846–1860)) — выбуховае распаўсюджанне халеры на значныя тэрыторыі за межы эндэмічных тэрыторый Індыі на працягу 1846—1860 гадоў, некаторыя навукоўцы лічаць, што яна была больш працяглай — 1837—1863 гады. Гэтая пандэмія лічыцца найбуйнейшай за смяротнасцю сярод эпідэмій і пандэмій XIX стагоддзя. Характэрная тым, што халера ўпершыню распаўсюдзілася на ўсю Паўночную Афрыку і Амерыку. Праз вялікую небяспеку халеры ў 1851 годзе ў Парыжы прадстаўнікі 12 краін Еўропы прынялі Першую міжнародную санітарную канвенцыю, задачай якой была распрацоўка мерапрыемстваў па абароне тэрыторый, у першую чаргу, ад гэтай хваробы. Распаўсюджанне пандэмііЗ Індыі распаўсюджанне халеры ў Персію было звязана (далей такое адбывалася часта) з паломніцтвам шыітаў да святых магіл Кербелы і Ан-Наджафа . Халеру прывезлі ў Аравію паломнікі, якія хадзілі ў мусульманскія святыні ў Мецы і Медыне. У тыя гады былі праблемы з вадой, якая захоўвалася ў забруджаных ёмістасцях, было вельмі мала грамадскіх туалетаў, негатыўна ўплывалі натоўпы і раямі мух. Гэтыя святыя мусульманскія гарады да сярэдзіны 20-х гадоў XX стагоддзя былі дадатковым пажыўным асяроддзем для халеры, бо яны атрымлівалі яе ад індыйскіх аднаверцаў, а адсюль прывозілі ў родныя мясціны паломнікаў з Паўночнай Афрыкі, Блізкага Усходу, якія праводзілі хадж. У прыватнасці, на працягу 1831—1912 гадах у Мецы адбылося 27 эпідэмій халеры. У 1848 годзе ў расійскай арміі фельдмаршала Паскевіча ў Галіччыне штодня ад халеры гінула па 60-100 салдат. У Расійскай імперыі тады ўсяго захварэла па афіцыйных дадзеных 1 772 439 чалавек, памерла 690 150 чалавек. Некалькі хваляў халеры назіралі аж да 1851 года. Апісанне пацыентаў, зробленае ў той час ваенным урачом А. А. Генрыцы:
Вось што пісаў тады А. І. Герцэн:
Трэцяя пандэмія ў 1847 года дасягнула ўзбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў, ахапіўшы спачатку Адэсу, а потым усю Украіну і Польшчу. У 1847 годзе халера распаўсюдзілася ў Кіеве, дзе забрала шмат жыццяў. У гэты час праблемай халеры займаўся ўкраінскі патолагаанатам Іван Мікалаевіч Райпольскі . У 1853—1855 гадах халера асабліва разгаралася ў Крыме падчас Крымскай вайны; французская армія страціла 11 200 чалавек, а перахварэла халерай больш за 20 000 чалавек; брытанцы страцілі 4 500, а перахварэла 7 600[3]. У Вялікабрытаніі хвароба забрала толькі ў Лондане каля 20 тысяч жыццяў ў 1850 годзе. У 1851 годзе ў Парыжы прадстаўнікі 12 краін прынялі Першую міжнародную санітарную канвенцыю, задачай якой было распрацоўка мерапрыемстваў па абароне тэрыторый ад халеры. Пасля былі распрацаваны меры і супраць іншых цяжкіх інфекцыйных эпідэмічных хвароб. У 1853—1854 гадах халера зноў прыйшла ў Брытанію — у Лондане ад яе загінула больш за 10 тысяч гараджан, па ўсёй краіне — больш за 23 тысяч жыхароў[4]. Пацверджана, што італьянскі вучоны Філіпа Пачыні ў 1854 годзе упершыню выявіў і апісаў узбуджальніка халеры. Заражэння крыніц водазабеспячэння было звычайна прычынай самых бурных і масавых выбліскаў халеры. Класічным прыкладам гэтага лічаць ўспышку халеры, апісаную англійскім доктарам Джонам Сноў у дамах вакол лонданскай вуліцы Брод-Стрыт (раён Соха) у 1854 годзе. З 31 жніўня на працягу 10 дзен на ўчастку радыусам 500 метраў ад халеры памерла больш за 500 чалавек. Сноў на падставе аналізу размеркавання выпадкаў на карце раёна западозрыў, што захворванні гараджан звязаны з ужываннем вады з адной крыніцы пітной вады. У выніку было ўстаноўлена, што ў выкладзеную цэглай помпу для грамадскага водазабеспячэння[5] (калонка ) прасочвалася вадкасць з выграбной ямы таго дома, дзе да пачатку ўспышкі адно дзіця хварэла на халеру. На піваварным заводзе, размешчаным на той жа вуліцы, не захварэў ніхто. Рабочыя пілі замест вады, піва, а таксама на яго тэрыторыі быў свой калодзеж. А вось уладальніцы фабрыкі пістонаў на Брод-стрыт так падабалася вада з заражанай калонкі, што ёй штодня спецыяльна прывозілі бутлю ў іншы раён Лондана. Гэтая жанчына разам з пляменніцай таксама захварэлі халерай[6]. Менавіта Д. Сноў лічаць першым навукоўцам, што расшыфраваў асаблівасці перадачы халеры[7]. Выбітны лекар таго часу Мікалай Іванавіч Пірагоў выдаў заснаваную на аналізе тысяч выпадкаў фундаментальную працу: «Паталагічная анатомія азіяцкай халеры. З назіранняў над эпідэміяй, што панавала ў Расіі ў 1848 годзе». Вытрымка адтуль:
Пірагоў акрамя таго прымаў удзел і ў ліквідацыі хваробы ў Дэрпте, там у яго на руках, прахварэўшы усяго 6 гадзін, памер яго таварыш прафесар Шрамко. У 1863 годзе новы каранцінны закон штата Нью-Ёрк увёў у порце пасаду медыцынскага афіцэра, які мог па адным толькі падазрэнні затрымаць любое судна, даць каманду на знішчэнне яго грузу, ачыстку і абкурванне ўсіх памяшканняў. Цікавы фактУ тыя гады адзначана, што існавала досыць дзіўнае супадзенне: варта з’явіцца на сцэне новай оперы Джакама Меербера, як у Францыі пачынаецца эпідэмія халеры. Пасля выхаду «Роберта-д’ябла » з’явілася халера ў 1832 годзе, пасля «Прарока » — у 1849 годзе, і, нарэшце, у 1854 годзе — пасля «Паўночнай зоркі ». Фельетаністы таго часу пісалі, што ў гэтым няма нічога незвычайнага: «Толькі пачынае гучаць музыка Меербера, гэта заўсёды прадвесціць народнае бедства. Меербер — не музыкант, а д’ябал, пераапрануты ў музыканта, закінуты ў Францыю з пекла». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia