Тува Семінгсен
Тува Семінгсен (нарв.: Tuva Semmingsen, нар. 13 студзеня 1975) — нарвежская спявачка (меца-сапрана, каларатура[1]). БіяграфіяТува Семінгсен нарадзілася ў Нарвегіі. Навучалася ў Нарвежскай музычнай акадэміі ў Осла і Акадэміі оперы ў Капенгагене[2]. Яна дэбютавала ў 1999 годзе ў Каралеўскім тэатры Даніі ў ролі Керубіна ў «Жаніцьбе Фігара». З 2000 па 2016 год працавала ў Каралеўскім тэатры і спявала ў операх «Юлій Цэзар » Гендэля ў ролі Секста Пампея , у «Папялушцы » Расіні ў ролі Анджэліны, у «Севільскім цырульніку» Расіні ў ролі Разіны, у Партэнопе Гендэля ў ролі Патрыі Разміры. Тува таксама выступала ў Глайндборнскім оперным фестывалі (Усходні Сусекс, Вялікабрытанія), у Стакгольмскай каралеўскай оперы (Швецыя), Нацыянальнай оперы Латарынгіі , Рэймскай оперы, Лільскай оперы (Францыя), Нарвежскай оперы. У 2017 годзе яна прыняла ўдзел у пастаноўцы камічнай оперы «Kveiteprinsen» у Кілдэнскім тэатры і Канцэртным холе Крысціянсана[3][4]. Тува захапляецца джазам. У 2014 годзе яна выпусціла ў сучаснай джазавай інтэрпрэтацыі шэраг шырока вядомых песень[5]. У якасці запрошанай спявачкі яна выступала з Дацкім нацыянальным сімфанічным аркестрам у 2018 годзе пад кіраўніцтвам дырыжоркі Сары Хікс з праграмай музычных тэм з шэрагу кінакарцін: спагеці-вестэрны «доларавай трылогіі» і гангстарскія фільмы[6]. Тува была запрошанай артысткай у чэрвені 2020 года ў дацкім прадстаўленні «Divas and Diamonds» з музыкантамі Дацкага нацыянальнага сімфанічнага аркестра, «DR Big Bandet» і «DR VokalEnsemblet»[7]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia