Каралеўская опера ў Стакгольме
Каралеўская опера ў Стакгольме — оперны тэатр у сталіцы Швецыі Стакгольме заснаваны ў 1782 годзе. Будынак тэатра знаходзіцца ў цэнтры Стакгольма, на ўсходнім боку плошчы Густава Адольфа (шведск.: Gustav Adolfs torg). Цяпер у рэпертуары тэатра оперныя спектаклі і балеты, балетаў каля 40 працэнтаў. Опера мае ўласны сімфанічны аркестр, які выступае з канцэртамі[2]. ГісторыяПершая оперная трупа ў Швецыі была створана каралём Густавам III. Першае прадстаўленне (опера ням.: Thetis and Phelée нямецкага кампазітара Іагана Готліба Наўмана было дана 18 студзеня 1773 года, аднак оперны тэатр не быў створаны аж да 1782 года. У 1775 годзе было распачата будаўніцтва будынка для тэатра. Аўтарам праекта будынка быў архітэктар Карл Фрэдэрык Абелькранц . Замоўцам будаўніцтва быў Густаў III, прыхільнік ідэалаў асвечанага абсалютызму і заступнік мастацтваў. Паколькі замоўцам быў сам кароль, то будынак не саступае ў багацці аздаблення інтэр'ераў палацам шведскіх каралёў. Афармленне інтэр'ераў тэатра было даручана французскаму майстру Луі-Жану Дэпрэ. Уваход у будынак тэатра ўпрыгожаны карынфскім порцікам з чатырма статуямі муз. Чатырохузроўневая зала авальнай формы мае цудоўную акустыку, усе гледачы добра бачаць дзеянне на сцэне. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia