Тураўскі краязнаўчы музей
Тураўскі краязнаўчы музей — адзін з найстарэйшых музеяў Гомельскай вобласці. ГісторыяЗаснаваны ў 1927 годзе на базе школьнага гуртка гісторыі і прыроды, меў больш за сто экспанатаў. Заснавальнік і першы дырэктар музея — настаўнік геаграфіі Максім Емяльянавіч Бруй. Актыўны ўдзел у стварэнні музея браў бібліятэкар Народнага дома Парфен Антонавіч Шчакатовіч. У час Вялікай Айчыннай вайны сабраная музейная калекцыя цалкам знішчана. Пасля заканчэння вайны і да снежня 1949 года новая музейная калекцыя збіралася і экспанавалася ў прыватным доме П. А. Шчакатовіча. Рашэннем Палескага аблвыканкама ад 1949 года Тураўскі краязнаўчы музей быў адкрыты зноў. Да 1961 года музейная калекцыя налічвала 1290 адзінак. Па ініцыятыве музея ў 1961 годзе на сярэднявечным гарадзішчы Турава праведзены першыя буйныя археалагічныя даследаванні Тураўскім атрадам АН СССР. Тады ж маскоўскія археолагі выказалі здагадку, што на гарадзішчы размяшчаюцца рэшткі манументальнага збудавання. Раскопкі 1963 года пацвердзілі здагадкі навукоўцаў — быў выяўлены падмурак сярэднявечнага цаглянага храма. У цяперашні час падмурак храма XII стагоддзя з’яўляецца цэнтральным экспанатам гісторыка-археалагічнага комплексу «Старажытны Тураў». КалекцыяСтанам на канец 2023 года асноўны фонд музея складае больш за 12 тысяч прадметаў на розную тэматыку. Навукова-дапаможны фонд складае больш за 9 тысяч прадметаў. Таксама ёсць музейная экспазіцыя «Старажытны Тураў», якая знаходзіцца на мясцовай Замкавай гары.[1] Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia