Тухорскія могілкі
Тухорскія могілкі (в.-луж.: Tuchorski kěrchow; ням.: Taucherfriedhof) — могілкі, гістарычны некропаль, які знаходзіцца ў старой частцы горада Баўтцэн, Германія. Самыя вялікія гарадскія могілкі. З'яўляецца гістарычным і культурным помнікам гісторыі лужыцкага народа. Першае пахаванне на тэрыторыі сучаснага некропаля адбылося ў 1523 годзе. Сваю назву атрымалі ад Тухорскай капліцы, якая знаходзіцца ў аднайменным лесе. Капліца была пабудавана па рашэнні гарадскога савета ў пачатку XVI стагоддзя каля сербалужыцкай вёскі Горна-Вуезд. У XIX стагоддзі тэрыторыя некропаля была пашырана. У наш час плошча некропаля складае 7,9 гектараў і налічвае каля пяці тысяч пахаванняў. На могілках пахаваныя каля чатырохсот вядомых прадстаўнікоў лужыцкага народа. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia