Тушачніца
![]() ![]() Тушачніца, або чарнільны камень (кіт.: 硯臺) — інструмент, які выкарыстоўваецца ў далёкаўсходняй каліграфіі і жывапісе для змешвання тушы (чарніла) з вадой; палітра, ступка для драбнення і ўтрымання чарнілаў або тушы. Гісторыя прымянення чарнільных камянёў, якія выкарыстоўваюцца для расцірання фарбавальнікаў, налічвае каля 6000-7000 гадоў. Чарнільны камень лічыцца вельмі важным, паколькі ад яго збольшага залежыць якасць чарнілаў (тушы), што вельмі важна для каліграфіі. Кітайскую туш рыхтуюць расціраннем бруска тушы з невялікай колькасцю вады на спецыяльнай пляцоўцы — тушачніцы. Найбольш распаўсюджаны матэрыял, з якога робяць тушачніцу — камень. Таксама вырабляецца з гліны, бронзы, жалеза і фарфору. Тушачніца разам з пэндзлем для каліграфіі , паперай для каліграфіі, кітайскай тушшу лічыцца адной з чатырох каштоўнасцяў — сімвалаў асвечанага чалавека, якія былі абавязковымі прадметамі ў яго працоўным кабінеце. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia