Тымія мекленбургская
Ты́мія мекленбургская[1] (Timmia megapolitana) — від брыевых імхоў роду Тымія (Timmia) сямейства Тыміевыя (Timmiaceae). Тыпавы від роду[2]. Батанічнае апісаннеАднадомная лістасцябловая расліна. Утварае рыхлыя, жорсткія дзярнінкі зялёнага або бура-зялёнага колеру вышынёй да 3[1] (5—8[2]) см, з карычневым лямцам. Сцябло простае або разгалінаванае, густа пакрытае лісцем. Лісце похвеннае, лінейна-ланцэтнай формы, пілаватае па краі, з моцнай, простай, часта пілаватай зверху жылкай, якая заканчваецца не верхавінцы ліста. Каробачка (2,5—3 мм[2]) авальна-выцягнутая, коса нахіленая, з кароткай шыйкай, бураватага колеру, на пурпуровай ножцы даўжынёй 2—2,5[1] см. Перыстом падвойны. Вечка каробачкі нізкае, з маленькай бародавачкай. Каўпачок саламяна-жоўтага колеру, клабукападобнай формы. Споры 13-15 мкм[2]. Спараносіць вясной[1]. РаспаўсюджаннеВід апісаны ў Германіі[2]. Шырока распаўсюджаны у большасці лясных раёнаў Галарктыкі: у Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Манголіі, на поўначы Кітая, у Гімалаях, на поўначы Японіі, у ЗША і Канадзе, але ў большасці раёнаў — нячасты від. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца на балотах[1]. Расце на вільготных, цяністых выхадах вапнякоў, алювіяльных наносах ў поймах і па стромкіх берагах невялікіх рэк (часта на глебе без прыкмет выхаду вапнякоў), таксама на камлях дрэў на такіх берагах. Від знаходзіцца пад аховай у шэрагу рэгіёнаў[3]. СінонімыПаводле сайта The World Flora Online (WFO)[4]:
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia