Паўночная ЕўропаПаўно́чная Еўро́па — геаграфічны рэгіён Еўропы. Спіс краін і іх сталіц геаграфічнага рэгіёна Паўночная Еўропа: ![]() ![]()
Паўночная Еўропа ўключае ў сябе Скандынаўскі паўвостраў, паўвостраў Ютландыя, раўніны Фенаскандыі і астравы Ісландыя,Востраў Ірландыя, Востраў Вялікабрытанія і Шпіцберген. НасельніцтваПершае засяленне гэтай тэрыторыі адносяць да ў 8/9. да н.э. У сярэдзіне першага тысячагоддзя н.э. сталі вылучацца племянныя саюзы, якія варагавалі паміж сабой, адкрыліся новыя гандлёвыя сувязі і шляхі (напрыклад шлях з вараг у грэкі). Тып узнаўленняТып узнаўлення — першы. Ва ўсіх краінах на дадзены момант дэмаграфічны крызіс. МіграцыяЛідзіруе міграцыя паміж самімі краінамі Паўночнай Еўропы (з Фінляндыі, Даніі ў Швецыю), але таксама існуе невысокая доля міграцый паміж іншымі краінамі Еўропы з рознымі мэтамі (турыстычныя, працоўныя і г. д.). Нацыянальны складШведы, ісландцы, саамы, фіны, інуіты, фарэрцы, нарвежцы, датчане, цыганы, рускія, латышы, літоўцы, эстонцы і іншыя. Палавы складПрыкладна аднолькавыя суадносіны мужчын і жанчын. Узроставы складВа ўсіх краінах высокая доля людзей сталага ўзросту. Швецыя з’яўляецца краінай з найбольш высокай доляй людзей пажылога ўзросту ў свеце. Сярэдняя працягласць жыцця — 73-75 гадоў, а ў Швецыі і Нарвегіі — да 79 гадоў. Узровень урбанізацыіУсе краіны высока ўрбанізаваныя, доля гарадскога насельніцтва каля 65-80 %, Швецыя — 84 %. Максімальны ўзровень урбанізацыі ў рэгіёне ў Ісландыі — 94 % Дэмаграфічная палітыкаНеабходная, актыўна праводзіцца ў Даніі і Швецыі. Моўныя групыІндаеўрапейская сям’я, германская група: шведы, нарвежцы, датчане, ісландцы; славянская група: рускія; балтыйская група: літоўцы, латышы. Уральска-юкагірская сям’я, фіна-ўгорская група: фіны, саамы, эстонцы. РасаЕўрапеоідная. ВеравызнаннеХрысціянства: (пратэстанцтва, каталіцтва, праваслаўе, лютэранства). АгламерацыяХельсінкі — 891 тыс. Эспаа — 225 тыс. Тамперэ — 200 тыс. Вантаа — 185 тыс. Турку — 175 тыс. Стакгольм — 1.200 тыс. Гётэбарг — 500 тыс.Мальмё — 250 тыс. Упсала — 125 тыс. Вестэрос — 100 тыс. Осла — 550 тыс. Берген — 200 тыс. Тронхейм — 150 тыс. Ставангер — 100 тыс. Капенгаген — 1.750 тыс. Орхус — 220 тыс. Одэнсе — 150 тыс. Эсб’ерг — 75 тыс. Санкт-Пецярбург — 5.000 тыс. Мурманск — 650 тыс. Рыга — 729 тыс. Даўгаўпілс — 120 тыс. Ліепая — 89 тыс. Талін — 499 тыс. Тарту — 120 тыс. Нарва — 100 тыс. Пярну — 72 тыс. Кохтла-Ярвэ — 70 тыс. Вільня — 620 тыс. Каўнас — 200 тыс. Шчыльнасць насельніцтва
|
Portal di Ensiklopedia Dunia