Тыпалогія моўТыпалогія моў — класіфікацыя моў згодна з іх граматычнымі уласцівасцямі. Тыпалагічная класіфікацыя адрозніваецца ад генетычнай класіфікацыі, дзе ў моўныя сем’і аб’ядноўваюцца мовы, якія маюць агульную мову-продка. Сінтаксічная тыпалогіяКласіфікацыя, якая падзяляе мовы згодна з месцам у сказе дзейніка (S, англ.: subject), прамога дапаўнення (O, англ.: object), выказніка (V, англ.: verb). Існуюць наступныя тыпы: У некаторых мовах дзейнік складаецца з дзвюх частак: дапаможнага дзеяслова і інфінітыва ці дзеепрыметніка. Нямецкая і галандская мовы часта класіфікуюцца як мовы тыпу V2, таму што дзеяслоў заўжды знаходзіцца на другім месцы ў сказе. Некаторыя мовы (звычайна вельмі флексічныя) вельмі цяжка класіфікаваць, бо ў сказе дапушчальны амаль любы парадак слоў. Да такіх моў адносяцца, напрыклад, польская і ўсходнеславянскія мовы. У такіх выпадках можна толькі адзначыць, які парадак ужываецца часцей. Марфалагічная тыпалогіяПаводле марфалагічнай класіфікацыі мовы падзяляюцца на тыя, дзе марфемы часцей ужываюцца як самастойныя словы, і на тыя, дзе некалькі марфем часта аб’ядноўваюцца ў адно слова. Ізаліруючыя мовыУ ізаліруючых мовах практычна ўсе марфемы з’яўляюцца самастойнымі словамі, мала ці зусім няма афіксаў. Шэраг граматычных значэнняў выражаецца асобна ад значэння лексічнага. Сярод натуральных моў вельмі мала такіх моў, якія б зусім не мелі афіксаў. Ізаліруючымі называюцца мовы, у якіх вельмі мала такіх элементаў. Сінтэтычныя мовыУ сінтэтычных мовах адна ці некалькі марфем аб’ядноўваюцца ў адно слова пры дапамозе прыставак, суфіксаў, канчаткаў. Можна падлічыць каэфіцыент сінтэтычнасці мовы. Для гэтага ў тэксце вызначаюць колькасць марфем (M) і агульную колькасць слоў (V), іх адносіна M/V ёсць каэфіцыент. Чыста ізаліруючая мова (напрыклад, сканструяваная мова такіпона) мае каэфіцыент роўны 1. Вельмі ізаліруючай мовай з’яўляецца в’етнамская з каэфіцыентам 1,06. Англійская мова мае каэфіцыент 1,68, мова суахілі — 2,55. Аглютынатыўныя і фузійныя мовыПаводле тыпу марфемнага ладу мовы падзяляюцца на аглютынатыўныя і фузійныя (або флектыўныя). У аглютынатыўных марфемы заўсёды маюць тое самае вымаўленне (як у эсперанта) або вымаўленне змяняецца згодна з фанетычнымі правіламі (як у фінскай ці турэцкай). Марфемныя межы выразныя, а кожны афікс мае толькі адно значэнне. У фузійных мовах марфемныя швы сціраюцца, адзін гук можа адносіцца адначасова да дзвюх марфем. Службовыя марфемы выражаюць адразу некалькі граматычных значэнняў. Фузійны лад сустракаецца ў індаеўрапейскіх і семіцкіх мовах. Сярод фузійных моў ёсць сінтэтычныя і аналітычныя (англійская, французская). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia