Тыпапамер H0Тыпапамер H0 (вымаўляецца «Ха-Нуль», ням.: "Halb Null") — адзін з папулярных тыпапамераў у чыгуначным мадэлізме. Ён адпавядае маштабу 1:87 пры мадэльнай шырыні нармальнай каляіны 16,5 мм (рэальная шырыня 1435 мм). Досыць часта, асабліва ў Вялікабрытаніі і ЗША, сустракаецца цалкам літарнае пазначэнне таго ж тыпапамеру HO. Назва тыпапамеру паходзіць ад нямецкага «палова нуля», бо ў пачатку 20 стагоддзя найболей распаўсюджанымі ў Еўропе былі мадэлі маштабу 1:45(Тыпапамер 0) з шырынёй каляіны 32 мм, а мадэлі H0 былі прыблізна ў два разы меншыя. ГісторыяУ 1922 годзе нямецкая фірма Bing, якая выконвала замовы для брытанскай кампаніі Bassett-Lowke, прадставіла «настольную чыгунку» з шырынёй каляіны 16,5 мм. Ідэя стварэння новага маштабу зыходзіла ад галоўнага канструктара фірмы Bassett-Lowke Генры Грынлі. Пасля эканамічнага крызісу 30-х фірма Bing перажывала эканамічныя цяжкасці і згалела. Яе былыя супрацоўнікі арганізавалі фірму Trix, якая працягнула распрацоўкі ў гэтым кірунку, і ў 1935 годзе быў выпушчаны набор пад назвай Trix-Express, памер якога пазначаўся 00 («нуль-нуль»). У тым жа годзе фірма Märklin таксама выпусціла сваю чыгунку ў дадзеным тыпапамеры. Паступова тыпапамер станавіўся ўсё больш папулярным у Еўропе і Амерыцы. У 1949/50 ён атрымаў сваё сённяшняе пазначэнне H0. Паралельна ў Вялікабрытаніі існуе тыпапамер 00, які таксама выкарыстоўвае каляіну 16,5 мм, аднак мае маштаб 1:76. Дадзены тыпапамер з'яўляецца асноўным у Вялікабрытаніі і Ірландыі. Сёння дзель сусветнага рынка тыпапамеру H0 складае прыкладна 80 %. КаляінаNEM 010 усталёўвае наступны набор каляін для H0 (для мадэлявання звычайнай і вузкакалейнай чыгункі ў адным тыпапамеры):
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia