Тэатр Дуніна-МарцінкевічаТэатр Дуніна-Марцінкевіча ― першы беларускі нацыянальны тэатр, створаны пісьменнікам і драматургам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Існаваў у 1840—1850 гадах. ![]() Гісторыя![]() У канцы 1840-х гадоў В. Дунін-Марцінкевіч, сабраўшы групу больш за 20 чалавек, паспрабаваў арганізаваць прафесійны тэатр. Ля Івянца, у сваім маёнтку Люцынка, ён стварыў трупу, якая паказвала яго п'есы ― «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Сялянка» («Ідылія»), ― некатарыя суправаджаліся музыкай С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага. Таксама спектаклі паказваліся ў Мінску, Бабруйску, Слуцку, Глуску і інш. Акрамя самага Дуніна-Марцінкевіча, у спектаклях былі задзейнічаны члены яго сям'і, суседзі, быў аркестр і хор сялян з в. Люцынка, Тэатр адкрыўся 9 лютага 1852 года паказам у Мінску двухактавай камедыі–аперэты «Сялянка». Пасля першага паказу «Сялянкі» дзейнасць калектыву была забаронена ўладамі. Аднак тэатр існаваў фактычна нелегальна да 1856 года[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia