Тэлебачанне высокай выразнасціТэлебачанне высокай выразнасці (англ.: High-Definition Television, скар. HDTV) — стандарты тэлебачання высокай выразнасці праз кабельнае сеціва, спадарожнік і г.д. ГісторыяРаспрацоўка аналагічных сістэмУ 1949 годзе ў Францыі пачалося манахромнае вяшчанне з cістэмай 768i на першым французскім тэлеканале. Вяшчанне было спыненае ў 1985 г. У 1954 годзе ў Савецкім Саюзе быў распрацаваны Трансфарматар. Гэта была першая 1, 125-і лінейная высокаякасная сістэма. Але праект ніколі не выкарыстоўваўся. У 1969 годзе японская дзяржаўная карпарацыя NHK пачала трансляцыю тэлебачання высокай выразнасці з суадносінамі бакоў 5:3, у той час, калі стандартам з’яўлялася 4:3. Выпрабаванне спадарожніка пачалося ў 1989 г. і працягнула рэгулярныя тэставанні ў 1991 годзе. Рэгулярнае вяшчанне у BS-9ch пачалося 25 лістапада 1994 г. У 1981 годзе сістэма MUSE была дэманстравана ў ЗША, якая выкарыстоўвала тыя ж суадносіны, што і ў Японіі. Пасля дэманстрацыі, прэзідэнт Рональд Рэйган(які быў пад спрыяльным уражаннем) абвясціў сістэму «пытаннем нацыянальнага інтарэсу», каб увесці ў ЗША тэлебачнне высокай выразнасці. Узыход лічбавага сціскуПачынаючы з 1972 года, радыё-тэлекамунікацыйны сектар Міжнароднай камісіі электрасувязі (МКЭ-R) працуе над стварэннем аналага HDTV. Гэтая рэкамендацыя не падыходзіць да вяшчання палос, якія могуць дасягнуць хатніх карыстальнікаў. Стандартызацыя MPEG-1 у 1993 годзе і прывяло да прыняцця рэкамендацый МКЭ-R BT.709. У чаканні гэтых стандартаў арганізацыяй DVB быў сфармаваны саюз вяшчальнікаў-вытворцаў бытавой электронікі і рэгулюючых органаў. DVB распрацоўвае і ўзгадняе спецыфікацыі, якія афіцыйна стандартызаваная ETSI. АбазначэнніВяшчанне HDTV суправаджаецца з трыма галоўнымі параметрамі:
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia