Тэлеграма Цымермана![]() ![]() Тэлеграма Цымермана (Дэпеша Цымермана, ням.: Zimmermann-Depesche) — тэлеграма, пасланая міністрам замежных спраў Германіі нямецкаму паслу ў ЗША. Пасля расшыфроўкі брытанскай разведкай тэлеграма была перададзена амерыканскім уладам і выкарыстана прэзідэнтам ЗША Томасам Вудра Вільсанам для абгрунтавання абвяшчэння вайны Германіі ў канцы Першай сусветнай вайны. У канцы 1916 года міністр замежных спраў Германіі Артур Цымерман распрацаваў план па прыцягненні Мексікі на бок Германіі ў выпадку ўступлення ЗША ў вайну. 17 студзеня 1917 года Цымерман паслаў дэпешу з выкладам падрабязнасцей гэтага плана Ёгану Генрыху Бернстарфу, германскаму паслу ў Вашынгтоне[1]. У тэлеграме паведамлялася, што Германія плануе пачаць татальную падводную вайну супраць суднаў Антанты, але паспрабуе, каб ад нападаў германскіх падлодак не пацярпелі амерыканскія караблі, каб у ЗША не было нагоды парушыць свой нейтралітэт. У выпадку ж, калі Вашынгтон прыме рашэнне ўступіць у вайну, паслу Германіі ў Мексіцы Гайнрыху фон Экарту было дадзена ўказанне звязацца з прэзідэнтам Мексікі, каб заахвоціць яго пачаць ваенныя дзеянні супраць ЗША на баку «Чацвярнога саюза». У выпадку перамогі Германія абяцала пасля вайны перадаць Мексіцы тэрыторыі, раней анексаваныя Злучанымі Штатамі — паўднёвыя штаты Тэхас, Нью-Мексіка і Арызону Тэлеграма была перахоплена брытанскай разведкай і расшыфравана крыптаграфічнай службай адміралцейства («Пакой 40»)[2]. Пасля прыняцця пэўных мер засцярогі дыпламатычнага характару, тэлеграма была перададзена ў ЗША і 1 сакавіка была апублікавана ў друку[1][заўв 1]. Змест тэлеграмы Цымермана прывёў да рэзкага росту антыгерманскіх настрояў у Амерыцы. 6 красавіка 1917 года Кангрэс ЗША афіцыйна абвясціў вайну Германіі. Тэкст тэлеграмы
Перахоп і расшыфроўка тэлеграмы Брытаніяй![]() Тэлеграма была перададзена па радыё і таксама па тэлеграфе пад выглядам дыпламатычнага паведамлення праз дзве нейтральныя дзяржавы: Швецыю і Злучаныя Штаты. У Германіі не было прамога тэлеграфнага доступу да заходняга паўшар'я, таму, што англічане перасеклі трансатлантычныя кабелі немцаў і знішчылі нямецкія перадавальныя станцыі ў нейтральных краінах. Усё гэта вымусіла Германію выкарыстоўваць тэлеграфныя каналы Брытаніі і Амерыкі, нягледзячы на рызыку перахопу з боку брытанскай разведвальнай службы. З іншага боку, прэзідэнт Вільсан дазволіў Германіі выкарыстоўваць амерыканскі дыпламатычны канал сувязі, у надзеі захаваць дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі і наблізіць канец вайны. Германія меркавала, што гэта дазволіць ёй адносна бяспечна адпраўляць сакрэтныя паведамленні ў заходняе паўшар'е, таму Брытанія не зможа выкарыстаць перахопленае паведамленне, не прызнаўшы, што правярае дыпламатычную пошту Злучаных Штатаў. Паведамленне, перададзенае гэтым шляхам, было адпраўлена з Берліна нямецкаму паслу ў Вашынгтон. Тэлеграма была перахоплена адразу пасля адпраўкі. Крыптааналітыкі Пакоя 40 Брытанскага Адміралцейства атрымалі копію для дэшыфроўкі. У Тэлеграме быў выкарыстаны шыфр 0075, які быў ужо часткова ўзламаны ў Пакоі 40. Англічане змаглі расшыфраваць нямецкія коды дзякуючы сігнальным кнігам, захопленым рускім флотам на крэйсеры «Магдэбург» і ў бітве ў Фінскім заліве[4]. Для Брытанскага ўрада тэлеграма была бліскучай магчымасцю прымусіць Злучаныя Штаты ўступіць у Першую сусветную вайну на баку саюзнікаў. Антыгерманскія настроі ў Злучаных Штатах у той момант былі надзвычай моцнымі з-за неабмежаванай падводнай вайны немцаў. Але перад Брытаніяй стаялі дзве праблемы: трэба было растлумачыць амерыканцам, як была атрымана тэлеграма, не раскрыўшы пры гэтым, што брытанская разведвальная служба правярае дыпламатычную пошту нейтральных краін; і трэба было даць публічнае тлумачэнне таго, як тэлеграма была расшыфравана, так каб Германія не западозрыла, што яе коды былі ўзламаны. ![]() Брытанія вырашыла першую праблему, атрымаўшы шыфраваны тэкст тэлеграмы з тэлеграфнага аддзялення ў Мексіцы. Англічане здагадаліся, што нямецкі пасол з Вашынгтона перадасць паведамленне ў Мексіку камерцыйным тэлеграфам, таму ў мексіканскага тэлеграфнага аддзялення апынецца копія зашыфраванага тэксту. «Містар Х», брытанскі агент у Мексіцы, падкупіў служачага тэлеграфнай кампаніі, такім чынам здабыўшы копію паведамлення (Томас Хохлер ), тады брытанскі пасол у Мексіцы, у сваёй аўтабіяграфіі прызнаўся, што гэта ён і быў Містарам Х). Гэта копія бесперашкодна магла быць перададзена амерыканцам. Яна была зашыфравана кодам 13040, узор якога Брытанія атрымала ў Месапатаміі, і такім чынам да сярэдзіны лютага ў Брытаніі з'явіўся поўны тэкст. Другую праблему вырашыла прыдуманая гісторыя пра тое, што дэшыфраваны тэкст тэлеграмы быў выкрадзены ў Мексіцы (Брытанія паінфармавала Злучаныя Штаты пра расшыфроўку, падмацаваўшы аднак гэты факт гісторыяй пра крадзеж). Нямецкі ўрад адмовіўся разглядаць магчымасць узлому кода, замест гэтага ён даручыў фон Экарту знайсці шпіёна ў пасольстве ў Мексіцы. Перадача тэлеграмы ЗША19 лютага Уільям Хол, кіраўнік Упраўлення ваенна-марской разведкі Вялікабрытаніі, у склад якой уваходзіў «Пакой 40», паказаў тэлеграму сакратару пасольства Злучаных Штатаў у Вялікабрытаніі Эдварду Белу (Edward Bell).
20 лютага Хол неафіцыйна пасылае копію паслу Злучаных Штатаў Уолтэру Пейджу (Walter Page). Пейдж сустрэўся з міністрам замежных спраў Бальфурам і атрымаў шыфраваны тэкст, арыгінал на нямецкай мове і англійскі пераклад. Пасля гэтага Пейдж паведаміў аб усім прэзідэнту ЗША Вудра Вільсану. Уздзеянне на Злучаныя ШтатыУ той час у ЗША панавалі антымексіканскія і антыгерманскія настроі. Генерал Джон Першынг доўгі час пераследваў мексіканскага рэвалюцыянера Панча Вілью, які разам з атрадам паўстанцаў здзейсніў некалькі нападаў на прыгранічныя амерыканскія паселішчы. Мексіка, у сваю чаргу, вяла антыамерыканскую і ў некаторых выпадках антыеўрапейскую палітыку. Так што вестка пра Тэлеграму стварыла яшчэ большае напружанне ў адносінах паміж ЗША і Мексікай. З іншага боку, у ЗША былі прыкметныя і антыбрытанскія настроі, асабліва сярод немцаў і выхадцаў з Ірландыі. Да пачатку 1917 года амерыканская прэса сімпатызавала Брытаніі і Францыі не больш, чым Германіі, а пераважная большасць амерыканцаў жадалі б пазбегнуць удзелу ЗША ў вайне ў Еўропе. Спачатку Тэлеграма была ўспрынята як фальшыўка, вырабленая брытанскай разведкай. Гэта перакананне (якое падзялялі не толькі пацыфісты і нямецкія лабісты) падтрымлівалася германскімі і мексіканскімі дыпламатамі, а таксама некаторымі амерыканскімі газетамі, у прыватнасці газетамі амерыканскага медыямагната Уільяма Херста. Усе сумненні развеяў, як гэта ні дзіўна, сам Артур Цымерман. 29 сакавіка ён заявіў пра аўтэнтычнасць тэксту Тэлеграмы. 1 лютага Германія аднавіла сваю неабмежаваную падводную вайну, якая выклікала шматлікія ахвяры сярод грамадзянскіх асоб, уключаючы амерыканскіх пасажыраў англійскіх караблёў. Гэта выклікала распаўсюджванне антыгерманскіх пачуццяў у Злучаных Штатах, а Тэлеграма значна іх узмацніла. Асаблівай абразай амерыканцы лічылі той факт, што яна была перададзена па дыпламатычным канале сувязі ЗША. Амерыканская грамадскасць канчаткова паверыла ў сапраўднасць Тэлеграмы і ўступленне ЗША ў вайну стала непазбежным. Рэакцыя Мексікі![]() Мексіканскі ўрад палічыў немагчымым далучэнне былых тэрыторый па некалькіх прычынах:
Прэзідэнт Мексікі Венусціяна Каранса адпрэчыў прапанову Цымермана 14 красавіка. У той час ЗША ўжо абвясцілі Германіі вайну. Злучаныя Штаты абвяшчаюць вайну Германіі![]() Вільсан прапанаваў Кангрэсу ўзмацніць узбраенне амерыканскіх караблёў, каб яны маглі супрацьстаяць магчымым нападам германскіх падводных лодак. Праз некалькі дзён, 2 красавіка 1917 года, ён паставіў перад Кангрэсам пытанне аб абвяшчэнні вайны Германіі. 6 красавіка 1917 года Кангрэс даў згоду. Злучаныя Штаты ўступілі ў Першую сусветную вайну. Тэлеграма была не адзінай прычынай, якая падштурхнула ЗША да абвяшчэння вайны. Нямецкія падлодкі тапілі караблі Злучаных Штатаў і караблі з грамадзянамі ЗША на борце. Пасажырскі лайнер «Лузітанія» быў патоплены каля ўзбярэжжа Ірландыі ў 1915 годзе. «Лузітанія», аднак, ішла пад сцягам ваюючай дзяржавы (Вялікабрытаніі) і знаходзілася ў раёне баявых дзеянняў, а немцы загадзя папярэдзілі пра небяспеку, звязаную са знаходжаннем на гэтым караблі.[7] Упэўненыя, што грамадзяне нейтральных краін маюць права свабодна плаваць на падобных суднах, ЗША праігнаравала гэтыя папярэджанні. Нямецкімі падлодкамі былі патоплены і іншыя караблі ЗША: «Хаўзатонік» («Housatonic») у лютым 1917 года ў Біскайскім заліве[8] і «Каліфорнія» (California) каля ўзбярэжжа Ірландыі.[9] Гістарычны постскрыптумДоўгі час арыгінал тэлеграмы лічыўся згубленым. Асноўная маса дакументаў, якія тычацца Першай сусветнай вайны, была знішчана па загадзе кіраўніка ваенна-марской разведкі адмірала Рэджынальда Хола. У Нацыянальным архіве Вялікабрытаніі захавалася толькі фотакопія, што пасля нават дало нагоду гісторыкам лічыць, што «Тэлеграма Цымермана» была фальшыўкай. Ананімны брытанскі гісторык, які займаецца вывучэннем гісторыі Дзяржаўнага штаба камунікацый (разведвальнай арганізацыі, што займалася перахопам паведамленняў), паведаміў, што яму ўдалося знайсці арыгінал дакумента з аўтографам Р. Хола: «Гэты дакумент перададзены Пейджу і паказаны прэзідэнту».[10] ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia