Эмблема
|
Назва і год
|
Дакумент, якім абвешчаны год
|
Абгрунтаванне выбара сферы жыцця краіны
|
|
Год маці (2006)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2005 года № 117
|
У мэтах выканання ўказа зацверджаны план мерапрыемстваў на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях. Акрамя таго, у адпаведнасці з гэтым дакументам, пачынаючы з 2006 года пры ўзнагароджанні Ордэнам маці шматдзетным маці будзе выплачвацца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму.
|
|
Год дзіцяці (2007)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2007 года № 68
|
У 2007 годзе будзе працягвацца праца па ўзмацненні сацыяльнай падтрымкі сям’і, якая была распачатая ў 2006 годзе ў сувязі з правядзеннем Года маці.
|
|
Год здароўя (2008)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2008 года № 1
|
Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для далейшага фарміравання здаровага ладу жыцця, развіцця аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, забеспячэння экалагічнай бяспекі, захаванасці маральных каштоўнасцей і культуры ўзаемаадносін.
|
|
Год роднай зямлі (2009)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 года № 710
|
Правядзенне Года роднай зямлі будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа, выхаванню моладзі ў духу любові да Айчыны.
|
|
Год якасці (2010)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2009 года № 631
|
Аляксандр Лукашэнка: «Учора я падпісаў указ аб тым, што 2010 год у Беларусі — гэта Год якасці. Гэта не выпадкова. Мы часта казалі пра тое, што з крызісу мы павінны выйсці першымі і больш моцнымі. Дык вось — больш моцнымі нам трэба выходзіць, і іншага шляху няма, з вельмі якаснай прадукцыяй.»
|
|
Год прадпрымальнасці (2011)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2011 года № 43
|
Аб’яўленне Года прадпрымальнасці падкрэслівае важкія дасягненні Беларусі ў стварэнні спрыяльных умоў для развіцця дзелавой актыўнасці і сімвалізуе скіраванасць беларускай дзяржавы ў будучыню, нацэленасць на прыярытэтную падтрымку людзей справы. Год прадпрымальнасці будзе садзейнічаць стварэнню новага аблічча беларускай эканомікі, разняволенню дзелавой актыўнасці і ініцыятывы, фарміраванню атмасферы здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэхналогій ва ўсіх сферах, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця грамадзян.
|
|
Год кнігі (2012)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 года № 618
|
Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання.
|
|
Год беражлівасці (2013)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2012 года № 537
|
Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы" ў сучасных умовах».
|
|
Год гасціннасці (2014)
|
|
У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнай гонару і павагі да Айчыны.
|
|
Год моладзі (2015)
|
|
Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага прыцягнення да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.
|
|
Год культуры (2016)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2015 года № 522
|
Указ прыняты ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.
|
|
Год навукі (2017)
|
|
Асноўнай мэтай гэтага рашэння з’яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.
|
|
Год малой радзімы (2018—2020)
|
|
Прэзідэнт растлумачыў, што на прыняцце такога рашэння яго падштурхнулі разважанні пра важнасць малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. Аляксандр Лукашэнка: «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце у іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь.»[2]
|
|
Год народнага адзінства (2021)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1
|
Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.[3]
|
|
Год гістарычнай памяці (2022)
|
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1
|
|
|
Год міру і стварэння (2023)
|
|
|