Вікіпедыя:Спісы
Спісы — тып артыкулаў Вікіпедыі, пералікі якіх-небудзь аб’ектаў, аб’яднаных пэўнай прыкметай. Рэкамендацыя тычыцца толькі самастойных спісаў. Некаторыя артыкулы могуць змяшчаць у сябе пералічэнні элементаў, пададзеныя спісам, такія спісы падлягаюць патрабаванням да артыкулаў, іх рэкамендацыі ніжэй не тычацца. Тыпы спісаўСпісы ў Вікіпедыі дзеляцца на тры віды — інфармацыйныя, каардынацыйныя і храналагічныя. Інфармацыйныя спісыІнфармацыйны спіс фактычна з’яўляецца энцыклапедычным артыкулам спецыфічнага выгляду. Ключавыя ўласцівасці інфармацыйнага спіса:
У пачатку інфармацыйнага спіса размяшчаецца шаблон {{Інфармацыйны спіс}}. Добра прапрацаваныя і аформленыя інфармацыйныя спісы могуць намінавацца на статус выдатных. Каардынацыйныя спісыКаардынацыйны спіс — службовы спіс, які змяшчае назвы артыкулаў па пэўнай тэме. Спіс можа ўключаць як існыя, так і няісныя старонкі («чырвоныя спасылкі»). У пачатку каардынацыйнага спіса размяшчаецца шаблон {{Службовы спіс}}. Каардынацыйныя спісы могуць знаходзіцца ў асноўнай прасторы назваў, быць падстаронкамі праектаў або знаходзіцца ва ўласнай прасторы ўдзельніка. Знаходжанне ў асноўнай прасторы накладвае дадатковыя патрабаванні да спісаў (апісаны ніжэй), у той час як каардынацыйныя спісы па-за асноўнай прасторай могуць не адпавядаць некаторым з гэтых патрабаванняў. Калі праца над артыкуламі каардынацыйнага спіса скончана, ён страчвае сваю актуальнасць. У такім выпадку ён можа быць ператвораны ў інфармацыйны спіс або выдалены (пры гэтым змест можа быць перанесены ў катэгорыю або шаблон). Храналагічныя спісыХраналагічны спіс змяшчае інфармацыю пра энцыклапедычна значныя падзеі за пэўны час. Храналагічныя спісы звычайна ўтвараюць сістэмы, пры гэтым, звычайна, колькасць элементаў у адным спісе не павінна быць меншай за 4-5 — калі гэта не выконваецца, спісы варта аб’ядноўваць у буйнейшыя за даўжэйшы прамежак часу. Храналагічныя спісы не павінны быць пустымі — такія спісы могуць хутка выдаляць. Агульныя патрабаванні да ўсіх спісаў у асноўнай прасторы назваўПатрабаванні выцякаюць з агульных правіл і патрабаванняў да артыкулаў, у ніжэйзгаданым спісе даецца толькі іх расшыфроўка ў адносінах да спісаў.
Зменлівыя спісыУ выпадку, калі спіс змяшчае ў сабе хутказменлівую інфармацыю, варта выкарыстоўваць шаблон {{Актуальнасць}}. Спіс, які доўгі час не абнаўляецца і не адпавядае сучасным аўтарытэтным крыніцам, можа быць выстаўлены да выдалення. КатэгарызацыяСпісы ўключаюцца ў падкатэгорыі катэгорыі Катэгорыя:Спісы. Каардынацыйныя спісы павінны таксама ўваходзіць у катэгорыю Катэгорыя:Спісы артыкулаў для каардынацыі працы, а храналагічныя — у катэгорыю Катэгорыя:Усе храналагічныя пералікі. |
Portal di Ensiklopedia Dunia