Тэракт у Аэрапорце імя Атацюрка
Тэракт у Аэрапорце імя Атацюрка (Стамбул, Турцыя) адбыўся ўвечары 28 чэрвеня 2016 года. Два выбухі адбыліся ў тэрмінале прылёту. Ісламісцкія тэрарысты-смяротнікі падарвалі сябе перад рэнтгенаўскім сканерам ля паста кантролю бяспекі пасля таго, як паліцыя адкрыла агонь у спробе іх нейтралізаваць[2][3]. Меркавана, што ў атацы бралі ўдзел тры смяротнікі[4]. У некаторых паведамленнях гаворыцца пра выбухі ў розных частках аэрапорта[5]. Пасля выбухаў чацвёра ўзброеных мужчын уцяклі з месца здарэння[6]. Таксама ў раёне аўтастаянкі аэрапорта было чуваць гукі страляніны[3]. Нападнікі выкарыстоўвалі аўтаматы Калашнікава. Паведамляецца пра 50 загінулых і пра больш за 100 параненых[4]. Усе вылеты з аэрапорта былі прыпынены, паліцыя пачала эвакуацыю людзей[7]. Паліцыя мяркуе, што тэрарысты могуць быць звязаны з ІДІЛ[7]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia