Аэрапорт Стамбул імя Атацюрка

Аэрапорт Стамбул імя Атацюрка
турэцк.: İstanbul Atatürk Havalimanı
Выява лагатыпа
ІАТА: ISLІКАА: LTBA
Інфармацыя
Тып грамадзянскі
Краіна
Размяшчэнне Бакыркёй, Стамбул
Дата адкрыцця 1912
Дата закрыцця 6 красавіка 2019
Уладальнік Devlet Hava Meydanları İşletmesi
Эксплуатант TAV Airports Holding[d]
Хаб для
Вышыня НУМ 50 м
Плошча
  • 947 га
Часавы пояс UTC+2
Улетку UTC+3
Сайт ataturkhavalimani.gov.tr
Карта
' (Турцыя)
'
'
Размяшчэнне аэрапорта на карце Турцыі
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
17L/35R 3,000 бетон
17R/35L 3,000 бетон
05/23 2,580 асфальт
Статыстыка (2014)
Гадавы пасажырапаток 67 981 446[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аэрапорт Стамбул імя Атацю́рка (турэцк.: İstanbul Atatürk Havalimanı; (IATA: ISTICAO: LTBA)) — міжнародны аэрапорт у Стамбуле, найбуйнейшы аэрапорт Турцыі. Размешчаны ў еўрапейскай частцы горада за 24 кіламетры на захад ад гістарычнага цэнтра горада — плошчы Султанахмет, на беразе Мармуровага мора. З 1980 года аэрапорт носіць імя Мустафы Кемаля Атацюрка, першага прэзідэнта Турэцкай рэспублікі.

Аэрапорт з’яўляецца 4-м у Еўропе і 13-м у свеце паводле колькасці абслужаных пасажыраў. Так у 2014 годзе пасажыраабарот аэрапорта перавысіў 56 млн чалавек. З-за загружанасці аэрапорта ў будучым плануецца будаўніцтва трэцяга аэрапорта Стамбула, пасля чаго аэрапорт Атацюрка, меркавана, будзе закрыты[2].

Са студзеня 2000 года аэрапортам кіруе кампанія TAV Airports (Tepe-Akfen-Ventures), якая інвеставала 600 мільёнаў долараў з 1998 года ў развіццё аэрапорта. У 2005 годзе TAV выйграла тэндар на кіраванне аэрапортам на працягу 15.5 гадоў[крыніца?].

На тэрыторыі аэрапорта знаходзіцца штаб-кватэра турэцкай нацыянальнай авіякампаніі Turkish Airlines, для якой аэрапорт з’яўляецца і галоўным вузлавым аэрапортам. У аэрапорце таксама базуюцца мясцовыя турэцкія авіякампаніі Atlasglobal і Onur Air.

Апроч аэрапорта Атацюрка, Стамбул таксама абслугоўвае невялікі, размешчаны ў азіяцкай частцы горада, Міжнародны аэрапорт імя Сабіхі Гёкчэн.

Гл. таксама

Крыніцы

  1. https://www.dhmi.gov.tr/Lists/IstatistikList/Attachments/339/Aralık%20Sonu%20WEB.xlsx
  2. THY chairman: İstanbul Atatürk Airport to close down (англ.)(недаступная спасылка). todayszaman.com (1 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 27 ліпеня 2015.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya