Тэрміналагічны слоўнікТэрміналагічны слоўнік — лінгвістычны слоўнік, які змяшчае сістэматызаванае на аснове пэўных прынцыпаў апісанне тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, вытворчасці, дзейнасці, мастацтва і інш. Напрыклад, лінгвістычны слоўнік, слоўнік электратэхнічных тэрмінаў, слоўнік па металургічнай вытворчасці, слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў, слоўнік музычных тэрмінаў[1]. У тэрміналагічным слоўніку побач з алфавітнай пашырана арганізацыя тэрмінаў на аснове сістэмы паняццяў пэўнай галіны навукі («Слоўнік славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі», т. 1, Прага, 1977, змяшчае таксама і беларускую частку)[1]. Тэрміналагічныя слоўнікі бываюць[1]:
Часам тэрміналагічны слоўнік уключае тэрміны не адной вузкай галіны ведаў, а некалькіх, узаемазвязаных, галін («Руска-беларускі слоўнік па цеплатэхніцы і санітарнай тэхніцы» В. М. Капко і Б. М. Хрусталёва, 1995; «Руска-беларускі політэхнічны слоўнік», т. 1, 1997). Тлумачальная частка можа ўключаць[1]:
Па глыбіні і паўнаце ахопу паняццяў, а таксама паводле прызначэння, існуюць[1]:
Гістарычная тэрміналогія часткова фіксуецца ў гістарычных слоўніках («Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага» М. І. Гарбачэўскага, 1874)[1]. Сістэма тэрмінаў лінгвістыкі, літаратуразнаўства, філасофіі, інфарматыкі, эканомікі і г. д. прадстаўлена ў цэлым шэрагу сучасных беларускіх тэрміналагічных слоўнікаў: «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» П. У. Сцяцко, М. Ф. Гуліцкага, Л. А. Антанюк (Мінск, 1990), «Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў» М. В. Абабуркі, Т. А. Казімірскай, В. М. Саўчанка (Магілёў, 2012), «Тэорыя літаратуры ў тэрмінах» В. П. Рагойшы (Мінск, 2001), «Тэрміналагічна-тлумачальны слоўнік па філасофіі» А. А. Скікевіча, У. С. Шчура (Мінск, 1996), «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» М. І. Савіцкага (Мінск, 2009), «Тлумачальны слоўнік гандлёвых тэрмінаў» Р. П. Валевіч, М. М. Нясмелава, А. Г. Ромінай, Г. В. Траяноўскай (Мінск, 1995), «Слоўнік катэгорый эканамічнай тэорыі» С. Я. Янчанкі, Т. І. Адамовіча, А. І. Ванькевіча, П. С. Лямешчанкі, М. У. Саковіч, І. С. Святліцкага (Мінск, 1999) і інш[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia