Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы
Аўтар Мікалай Іванавіч Савіцкі
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Энцыклапедыкс[d]
Выпуск 2009 і 2014
ISBN 978-985-6742-83-8 і 978-985-6914-20-4

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы — беларускі тэрміналагічны слоўнік змешанага тыпу. Выдадзены ў 2009 годзе Міколам Савіцкім. У слоўніку змешчана больш за 2500 адзінак[1].

Першае выданне набліжана да дзейнага афіцыйнага правапісу, але пры гэтым аўтар ужывае словы кампутар і звесткі замест кадыфікаваных і пашыраных камп’ютар і даныя. Таксама ў слоўніку назірацца і іншая арфаграфічная варыянтнасць[1]. «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» прыклад аўтарскага, апісальнага слоўніка, які фіксуе пэўныя моўныя адзінкі, як рэальна ўжывальныя, пашыраныя, так і патэнцыйныя. Такі слоўнік карысны для азнаямлення, аднак не можа лічыцца нарматыўным[1].

У 2014 г. пабачыла свет другое выданне, перапрацаванае і дапоўненае: яно ўтрымлівае больш за 3000 слоўнікавых артыкулаў і арфаграфічныя нормы прыведзены ў адпаведнасць з тарашкевіцай[1][2].

Галоўнай асаблівасцю слоўніка ёсць тое, што гэта не перакладны руска-беларускі слоўнік, як большасць тэрміналагічных выданняў, а ўласна беларускамоўны слоўнік, пры гэтым у якасці дапаможнай мовы ўжываецца англійская — у кожным слоўнікавым артыкуле ў дужках прыводзіцца англійскі эквівалент. Пераклад тэрмінаў (і калькаванне) ў слоўніку зроблена непасрэдна з англійскай мовы, якая часцей за ўсё і з’яўляецца першакрыніцай, а не з рускай мовы, або праз пасрэдніцтва рускай. Аўтар, з аднаго боку, арыентуецца на ўнутраныя рэсурсы мовы і лексікаграфічную дзейнасць 1920-х гг., з другога боку, выкарыстоўвае інтэрнацыяналізмаў. Слоўнік мае параўнальна шырокую варыятыўнасць тэрмінаў, што ў прынцыпе характэрна для ўсіх тэрміналагічных сістэм на пачатковых этапах іх фарміравання[3].

Бібліяграфія

  • Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы / Мікола Савіцкі. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2009. — 300 с. ; 21 см. — Бібліяграфія: с. 298 (18 назв.). — 100 экз. — ISBN 978-985-6742-83-8 (у пераплёце)
  • Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы : беларускі клясычны правапіс : больш за 3000 слоў / М. І. Савіцкі. — 2-е выд., дапоўненае і перапрацаванае. — Мінск : Медыял, 2014. — 415, [2] с. : табл. ; 20 см. — Частка тэксту на англійскай мове. — Бібліяграфія: с. 413—414. — 300 экз. — ISBN 978-985-6914-20-4

Крыніцы

  1. а б в г Буракевіч, Л. А. «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» М. І. Савіцкага / Буракевіч Л. А., Дудко С. В. // Функционирование русского и белорусского языков в условиях информатизации общества : сборник тезисов докладов 58-ой научной конференции аспирантов, магистрантов и студентов БГУИР, Минск, 18-22 апреля 2022 г. / Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники. — Минск, 2021. — С. 132—134.
  2. Па-беларуску перавыдалі «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» . Наша Ніва (11 снежня 2014). Праверана 5 лютага 2025.
  3. Лянкевіч, А. У. Сучасныя тэндэнцыі развіцця тэрміналогіі прыкладной інфарматыкі (на прыкладзе «Тлумачальнага слоўніка па інфарматыцы» М. Савіцкага) / А. У. Лянкевіч // Беларускае слова : тэрмін і вобраз : зборнік артыкулаў па матэрыялах навуковых чытанняў, прысвечаных памяці прафесара В. П. Краснея, г. Мінск, 27 снежня 2017 г. — Мінск : БДУ, 2018. — С. 118—123.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya