Тэрыялагічная школа
![]() Тэрыялагічная школа — назва прафесійнай і адукацыйнай сеткі, якая аб’ядноўвае спецыялістаў-тэрыёлагаў Украіны і сумежных краін (Беларусь, Польшча, РФ, Румынія і г.д.). Тэрыялагічная школа як супольнасць існуе ў двух формах — як сетка спецыялістаў і як штогадовая сустрэча. Гістарычная даведкаТэрыяшкола заснаваная як адна з секцый Украінскага тэрыялагічнага таварыства (УТТ) НАН Украіны увосень 1993 года (24.11.1993) агульным рашэннем трох інстытуцый: Украінскага тэрыялагічнага таварыства, Міністэрства аховы прыроды і Камісіі па запаведніках НАН Украіны. Пасля яе заснавання ў 1993 годзе і па сённяшні дзень Тэрыяшкола з’яўляецца адной з галоўных форм дзейнасці УТТ. Адным з ініцыятараў стварэння (сумесна з А. Федорчэнкам, А. Кіселюком і В. Покіньчэрада) і кіраўніком Тэрыяшколы з’яўляецца Ігар Загараднюк, намеснік старшыні УТТ. Першы інфармацыйны ліст (далей рэгулярныя рассылкі і з 2000 г. Бюлетэнь Novitates Theriologicae) разасланы 24.11.1993 г., першая (і ў далейшым штогадовая) канферэнцыя пад назвай школа-семінар, пачалася 03.10.1994 г. у Карпацкім біясферным запаведніку. Першы выпуск Прац Терыялагічнай школы выдадзены ў 1998 годзе і прэзентаваны на 5-й Тэрыяшколе на біястанцыі Харкаўскага ўніверсітэта. Сайт Украінскага тэрыялагічнага таварыства «Тэрыялагічная школа» заснаваны 25 мая 2003 года. Уся дзейнасць Тэрыялагічнай школы трымаецца выключна на энтузіязме яе Савета і пастаянных удзельнікаў. Кожны наступны семінар Савет школы арганізуе ў іншым месцы, як правіла, у адным з прыродных альбо біясферных запаведнікаў ці Нацыянальных прыродных парках ці на біястанцыі аднаго з універсітэтаў. Значна радзей школы праходзяць у гарадах на базе ўніверсітэтаў або прыродазнаўчых музеяў (12-я ў Луганску, 13-я ў Камянцы-Падольскім і 24-я ў Адэсе). Задачы ТэрыяшколыУ адпаведнасці з ідэямі Тэрыяшколы, сфармуляванымі ў часопісе «Запаведная справа ва Украіне» (1999), развітымі на працягу наступных 24 школ-семінараў, ключавымі задачамі супольнасці з’яўляюцца:
Формы і схема працы![]() Тэрыяшкола існуе ў двух асноўных формах: як сетка спецыялістаў (network) і як штогадовы семінар (workshop). Сетка ўключае больш за 200 рэспандэнтаў з Украіны, Беларусі, Польшчы, Расіі, Малдовы, Румыніі, Венгрыі (па змяншэнні), семінар збірае каля 30-70 удзельнікаў і доўжыцца ў сярэднім 5 дзён. Школа праходзіць па адзінай схеме, выкладзенай дэталёва на сайце таварыства. Яе галоўнымі асаблівасцямі з’яўляюцца:
Часопіс ТэрыяшколыЧасопіс Тэрыялагічнай школы — «Праці Теріологічної школи» (Proceedings of the Theriological School) — зарэгістраваны ў міжнародным цэнтры рэгістрацыі навуковых выданняў з ISSN 2312—2749 (print) і ISSN 2074—2274 (online). Часопіс «ПТШ» ў 2016 годзе зацверджаны ДАК Украіны як прафесійнае выданне, у якім могуць публікавацца вынікі дысертацыйных даследванняў. Пачынаючы з 1998 года, выдадзена 15 тамоў сярэднім аб’ёмам каля 170—180 старонак кожны; у кожным томе размешчана ў сярэднім 18-22 артыкула[1]. Усе артыкулы праходзяць тры рэцэнзавання — першаснае ад рэдакцыі і два ў незалежных экспертаў (peer review)[2]. Інфармацыя пра кожны том выкладваецца ў сетцы Інтэрнэт на сайце Тэрыяшколы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Web of Science: кожны том і кожны артыкул маюць уласную хатнюю старонку з разгорнутым англійскім рэзюмэ (каля 1000 знакаў). У кожным артыкуле маюцца рэзюмэ, ключавыя словы, подпісы да табліц і малюнкаў і бібліяграфія, дубляваныя на англійскай мове. У кожным томе ад 1/4 да 1/3 прац (4-7 артыкулаў) прадстаўлены на англійскай мове. На 22 кастрычніка 2020 года, згодна з профілем часопіса на Google Scholar[3], маецца 1623 цытавання 308 артыкулаў з ПТШ. Індэкс Гірша складае h = 16, індэкс i10 (колькасць артыкулаў, цытаваных не менш за 10 разоў) складае 40. Гэтыя паказчыкі з’яўляюцца даволі высокімі для многіх часопісаў[4]. Публікацыі пра ТэрыяшколуСправаздачы аб кожнай штогадовай Тэрыяшколе публікуюцца ў разнастайных выданнях, у тым ліку «Весніку заалогіі» (8 паведамленняў), Бюлетэні «Novitates Theriologicae» (4 публікацыі), «Працах Тэрыяшколы» (не менш за 15 паведамленняў), навуковых весніках розных універсітэтаў (у прыватнасці Ужгарадскага, Львоўскага і Сумскага), штогодніку «Пытанні развіцця Крыма», разнастайных інтэрнэт-выданнях. Большасць з іх сабрана ў бібліятэцы сайта Тэрыяшколы ў раздзеле «Хронікі семінараў»[5]. Маецца значная колькасць выданняў і рэсурсаў, якія распавядаюць аб Терыяшколе. Напрыклад, на сайце Львоўскага універсітэта імя Івана Франка маецца рэпартаж пра працу 9-й школы, якая праходзіла ў запаведніку «Разточча» ў кастрычніку 2002 года[6]; ў часопісе «Пытанні развіцця Крыма» вядомы крымскі заолаг Альфрэд Дуліцкі зрабіў грунтоўны аналіз першых 10 гадоў існавання Тэрыяшколы (1993—2003)[7]. Інфармацыю аб Тэрыяшколе рэгулярна публікуе Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны (напрыклад, інфармацыя аб падрыхтоўцы і аб выніках 22 Тэрыяшколы ў Нацыянальным парку «Падольскія Товтры»[8][9]). Нямала паведамленняў на сайтах юннацкіх цэнтраў (напрыклад пра 19 Тэрыяшколу ў Чарнаморскім біясферным запаведніку [10]) і універсітэтаў (напрыклад, аб 20 Тэрыяшколе ў Карпацкім Нацыянальным парку [11] ці аб 22 Тэрыяшколе на Падоллi [12]). Існуе і некалькі відэаролікаў ад навасных тэлеканалаў, увагу якіх прыцягнулі і Терыяшколы. У прыватнасці, Нацыянальная ТРК Украіны ў кастрычніку 2017 года зрабіла рэпартаж пра 24 Терыяшколу ў Адэсе, на якой была прадстаўлена (цалкам традыцыйна) і дэлегацыя беларускіх калег [13]. Удзел беларускіх калегУ розныя гады ў працы Школы ўдзельнічалі прадстаўнікі БДУ, НАН Беларусі (Мінск), ГДУ (Гомель), Бярэзінскага запаведніка, Прыпяцкага нацыянальнага парка, а таксама некаторых грамадскіх арганізацый. Сярод іншых важных тэм, з якімі неаднаразова выступалі беларускія калегі, — ўкараненне генетычных метадаў даследвання відаў у практыку штодзённай працы навуковых цэнтраў у галіне аналізу біятычнай разнастайнасці. Такія лекцыі і круглыя сталы праводзіліся, у прыватнасці, на юбілейнай 20-й (Карпаты), 22-й (Падолле) і 24-й (Адэса) Тэрыяшколах [14][15][16]. Важнай і вельмі характэрнай асаблівасцю практычна ўсіх беларускіх калег-чальцоў Тэрыяшколы з’яўляецца іх актыўны ўдзел у даследваннях кажаноў, круглых сталах у рамках акцый «Ноч кажаноў», майстар-класах дыягностыкі відаў і дэманстрацыйных адловах кажаноў і, адпаведна, навуковыя публікацыі на гэтую тэму. Ёсць каля 15 публікацый беларускіх калег у матэрыялах тэрыялагічных школ. Іх сумарны ўнёсак у выданне ПТШ складае аб’ём аднаго паўнавартаснага тому. У прыватнасці, ёсць такія працы:
Такое супрацоўніцтва паміж спецыялістамі, акрамя навуковых, вырашае і не менш важныя гуманітарную і палітычную задачы: умацаванне гістарычна-сяброўскіх сувязяў, павагу і прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў. Акцыя «Ноч кажаноў» у БеларусіЗ 2012 г. штогод увосень мінскія тэрыёлагі ў супрацоўніцтве з ГА «АПБ» праводзяць так званую «Ноч кажаноў у Мінску», якая з’яўляецца часткай міжнароднай акцыі «International Bat Night». Гэтай падзеі традыцыйна прысвечана шмат рэпартажаў у мас-медыя [17][18][19]. Ноч кажаноў праходзіць пад патранажам Еўрапейскага пагаднення аб захаванні еўрапейскіх папуляцый кажаноў (EUROBATS). Гл. таксама![]() Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia