Тэрэспаль
Тэрэ́спаль[1] (польск.: Terespol) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, дзе ўтварае гарадскую гміну. Знаходзіцца ля мяжы з Беларуссю на рацэ Буг (з іншага боку ракі знаходзіцца беларускі горад Брэст). ГісторыяЗ другой паловы XIII стагоддзя на месцы горада было сельскае паселішча Блоткаў (польск.: Błotków). Гісторыя паселішча звязана з імёнамі родаў Флемінгаў, Слушкаў і Чартарыскіх. У 1697 годзе кашталян віленскі і польны гетман літоўскі Юзаф Багуслаў Слушка заклаў тут горад і назваў яго Тэрэспалем у гонар сваёй жонкі Тэрэзы. У XVIII стагоддзі Тэрэспаль быў адным з найбуйнейшых уладанняў Чартарыскіх. У 1975—1998 гадах Тэрэспаль уваходзіў у склад Бяльскага ваяводства. Да 2013 года Тэрэспаль быў цэнтрам вясковай Тэрэспальскай гміны, хоць і не ўваходзіў у яе склад. Вядомыя асобы
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia