Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтане

Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтане
англ.: University of Texas at Arlington
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Texas at Arlington
Заснаваны 1895
Студэнты 24 888
Краіна
Размяшчэнне Арлінгтан, Тэхас, ЗША
Сайт uta.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтане (англ.: University of Texas at Arlington) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Арлінгтан у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў заснаваны ў 1895 годзе і на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў сістэме Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта, пакуль не далучыўся да сістэмы Тэхаскага універсітэта ў 1965 годзе. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Гэта другі па велічыні ўніверсітэт у Паўночным Тэхасе і пяты па велічыні ў Тэхасе. Універсітэт прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры.

Структура

  • Каледж інжынерыі (1959)
  • Каледж вольных мастацтваў (1959)
  • Каледж архітэктуры, планавання і грамадскіх спраў (2015)
  • Школа сацыяльнай працы (1967)
  • Школа аспірантуры (1966)
  • Каледж прыродазнаўчых навук (1959)
  • Каледж медсястрынства і інавацый у галіне здароўя (1976)
  • Каледж бізнесу (1959)
  • Каледж адукацыі (1963)
  • Ганаровы каледж (1998)

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 чэрвеня 2020.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya