Тэўтберга
Тэўтберга (лац.: Teutberge; ? — 875) — жонка караля Латарынгіі Лотара II. БіяграфіяУ лістападзе 855 года выйшла замуж за караля франкаў Лотара II. Шлюб быў бяздзетным. З 857 года Лотар II змагаўся за развод. Тры гады ён спрабаваў дабіцца сваёй мэты ў свецкіх судах. Калі гэтага не атрымалася, то ў 860 годзе звярнуўся да царкоўнага суда. Развод мусіў быў даць магчымасць Лотару II ажаніцца з сваёй палюбоўніцай Вальдрадай. Развод пацвердзілі на Сінодзе ў Мецы. Аднак супраць гэтага выказаліся Папа Мікалай I і архібіскуп рэймскі Гінкмар, які ўклаў трактат (лац.: «De divorcio Lotharii et Teutberge») з тэалагічным абгрунтаваннем незаконнасці дзеянняў Лотара II. Яны аспрэчылі развод, адлучыўшы Лотара II ад Царквы[4]. У 865 годзе Лотар II мусіў вярнуцца да Тэўтбергі. Шлюб не спыняўся да смерці Лотара II у 869 годзе. Па яго смерці Тэўтберга пайшла ў абацтва Святога Гласінда ў Мецы. Памерла як ігумення гэтага кляштара. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia