Мікалай I (Папа Рымскі)
Мікалай I (лац.: Nicolaus PP. I); 800, Рым — 13 лістапада 867, Рым) — Папа Рымскі з 24 красавіка 858 па 13 лістапада 867 года. Стваральнік папацэзарызму, самы значны пантыфік эпохі Каралінгаў. Каталіцкая гістарыяграфія ўшанавала Мікалая найменнем Вялікі і ўнесла яго ў спіс святых. Быў сваяком Льва IV і адразу ж пасля абрання на папскі трон вырашыў праводзіць «незалежную палітыку», якая ў Рыме заваёўвала ўсё большую папулярнасць. Ягоны пантыфікат увайшоў у гісторыю як перыяд, калі ўпершыню была паслядоўна сфармулявана ідэалогія папскай тэакратыі. На думку Мікалая I, Папа Рымскі павінен валодаць усёй паўнатой улады ў Касцёле, з’яўляцца яго адзіным кіраўніком. Не менш моцна Мікалай падкрэсліваў вяршэнства папскай улады над уладай свецкіх васпанаў у пытаннях веры і маралі[2]. Увесь пантыфікат Мікалая I быў бесперапынным ланцугом намаганняў і барацьбы, накіраваных на тое, каб гэтыя прынцыпы ажыццявіць на практыцы. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia