Уданшань
Уданшань (кіт. трад. 武當山, спр. 武当山, піньінь Wǔdāng Shān, пал. Удан-Шань), гара Удан — невялікі горны хрыбет у правінцыі Хубэй, які знаходзіцца недалёка ад прамысловага горада Шыянь і каля 120 км ад горада Сянфань. Горы Уданшань знакамітыя сваімі даоскімі манастырамі і храмамі, тут быў даоскі ўніверсітэт, у якім даследавалася медыцына, фармакалогія, сістэмы харчавання, медытацыя і баявыя мастацтвы. ГеаграфіяНа кітайскіх картах назва «Уданшань» (кіт. спр. 武当山) адносіцца як да ўсяго горнага хрыбта (які цягнецца з усходу на захад уздоўж паўднёвага берага ракі Ханьшуй, перасякаючы некалькі раёнаў Шыяня), так і да невялікай групы вяршынь гэтага хрыбта ў межах гарадскога павета Даньцзянкоу, Шыянь. Апошняя група гор вядома як асяродак даасізму[1]. Па сучасных картах найвышэйшыя пікі гор Удан дасягаюць каля 1612 метраў[1][2]. Часам горы Удан разглядаюцца як «адгалінаванне» хрыбта Дабашань[2], які з'яўляецца галоўнай горнай сістэмай заходняй Хубэй, Шэньсі, Чунцына і Сычуані. Гісторыя![]() Вякамі горы Удан былі вядомы як важны асяродак даасізму, славуты сваімі даоскімі варыянтамі баявых мастацтваў тайчы[3]. Першае месца пакланення — Храм Пяці Драконаў — было пабудавана па распараджэнні імператара Тай-цзуна з дынастыі Тан[4]. Пазней дабавіліся збудаванні дынастый Сун і Юань. Найбуйнейшы комплекс на гары быў пабудаваны пры дынастыі Мін (14—17 стст.), калі імператар Юнлэ распачаў тут вялікае будаўніцтва каб заручыцца падтрымкай бажаства Сюань У і даосцаў[4]. Храмы час ад часу прыходзілася перабудоўваць, і не ўсе з іх захаваліся. Самыя даўнія захаваныя збудаванні — Залаты Храм і Старажытны Бронзавы Храм, створаныя ў 1307[4]. Іншыя адметныя збудаванні ўключаюць Палац Наньян (збудаваны ў 1285—1310 і пашыраны ў 1312), абгароджаны каменнаю сцяной Забаронены Горад на вяршыні (збудаваны ў 1419) і Храм Пурпурных Аблокаў (збудаваны ў 1119—26, перабудаваны ў 1413 і пашыраны ў 1803—20)[4]. Манастыры, такія як Сад Удан, былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1994[4]. 19 студзеня 2003 года 600-гадовы Палац Ючжэньгун у гарах Удан быў ненаўмысна спалены супрацоўнікам школы баявых мастацтваў[5]. Агонь прарваўся ў зал, ператварыўшы ў попел тры пакоі агульнай плошчай 200 м². Пазалочаная статуя Чжан Саньфэна , якая звычайна размяшчалася ў Ючжэньгуне, была перанесена ў іншы будынак якраз перад пажарам і дзякуючы гэтаму пазбегла знішчэння ў агні[3]. АрхітэктураАрхітэктура комплексу спалучае ў сабе найлепшыя дасягненні кітайскай традыцыйнай архітэктуры за апошнія паўтары тысячы гадоў. Найбольш знамянальныя збудаванні:
У масавай культурыПа легендах, гара Уданшань — месца ўзнікнення баявых мастацтваў, і ў прыватнасці тайцзіцюаня, хоць крытычныя даследаванні ставяць гэта пад сумненне. З манастыром звязана хваля папулярнай культуры — фільмаў жанру ушу і літаратуры аб баявых мастацтвах. Па папулярнасці ў масавай культуры Уданшань стаіць на другім месцы пасля Шааліня. Галерэя
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia