Уда (прыток Селенгі)
Уда́[1] (бур. Yдэ, руск.: Уда) — рака ў Расіі, у Забайкаллі, правы прыток Селенгі. Даўжыня ракі — 467 км, плошча вадазбору — 34,8 тыс.км². Расход вады за 5 км ад вусця — 69,8 м³/с, найбольшы — 1240 м³ /с, найменшы — 1,29 м³/с. Выток Уды знаходзіцца на Віцімскім пласкагор'і за 45 км на ўсход ад Сасновага возера сістэмы Ераўнінскіх азёраў. Асноўны напрамак цячэння ракі — паўднёва-заходні. Працякае ў міжгорнай катлавіне па тэрыторыі Ераўнінскага, Хорынскага, Заіграеўскага раёнаў і гарадской акругі Улан-Удэ Рэспублікі Бурація. Упадае ў Селенгу ў цэнтральнай частцы горада Улан-Удэ. Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. У вярхоўях перамярзае на 2,5-4,5 месяцы (снежань — красавік). Замярзае ў кастрычніку — лістападзе, адкрываецца ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі 1274 возеры агульнай плошчай 56 км²[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia