Селенга
Селенга́[2] (бур. Сэлэнгэ мүрэн; манг.: Сэлэнгэ мөрөн) — рака ў Манголіі і Расіі (Бурація). Упадае ў возера Байкал, адносіцца да басейна Енісея. НазваІснуюць розныя версіі паходжання назвы ракі:
ГеаграфіяДаўжыня Селенгі (ад вытока ракі Ідэр) — 1024 км, пры гэтым 409 км ніжняга цячэння — па тэрыторыі Расіі. Плошча вадазборнага басейна — 447 тыс. км². Рака ўтвараецца зліццём рэк Ідэр і Дэлгэр-Мурэн, мае пераважна раўніннае аблічча з чаргаваннем звужэнняў (да 1—2 км) і катлавінападобных пашырэнняў даліны да 20—25 км, дзе яна часта дзеліцца на пратокі. Пры ўпадзенні ў Байкал утварае шырокую дэльту плошчай 680 км² (на яе прыпадае прыкладна 1/2 рачных вод, якія паступаюць у возера). Асноўныя прытокі: Эгійн-Гол, Джыда, Архон, Хілок, Уда. У басейне ракі больш за 5549[3] азёр агульнай плошчай каля 616 км². ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia