Узровень тэхналагічнай гатоўнасціУзровень тэхналагічнай гатоўнасці (анг. Technology Readiness Level) ці шкала TRL — гэта метад ацэнкі ступені гатоўнасці тэхналогіі да ўкаранення і камерцыялізацыі. Шкала TRL складаецца з дзевяці ўзроўняў, пачынаючы ад базавых навуковых даследаванняў (TRL 1) да поўнасцю функцыянуючай ў рэальных умовах тэхналогіі (TRL 9). ГісторыяКанцэпцыя TRL была распрацавана ў 1970-х гадах у НАСА для ацэнкі гатоўнасці тэхналогій у касмічных праграмах[1]. Пазней шкала была адаптаваная іншымі арганізацыямі, уключаючы Міністэрства абароны ЗША, Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA) і Еўрапейскую камісію. У 2013 годзе Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) зацвердзіла стандарт ISO 16290:2013[2], які вызначае крытэрыі ацэнкі ўзроўняў TRL. ![]() Апісанне ўзроўняў TRLКожны ўзровень TRL прадстаўляе сабой стадыю развіцця тэхналогіі:
ВыкарыстаннеШкала TRL выкарыстоўваецца для ацэнкі рызык пры ўкараненні новых тэхналогій, планавання даследаванняў і распрацовак, а таксама пры прыняцці рашэнняў аб фінансаванні праектаў (напрыклад, у праектах Horizon EU). Яна знаходзіць прымяненне ў розных галінах, уключаючы аэракасмічную, абаронную, энергетычную і інфармацыйныя тэхналогіі. Крытыка і абмежаванніНягледзячы на шырокае распаўсюджванне, шкала TRL падвяргаецца крытыцы за недастатковую ўвагу да аспектаў інтэграцыі тэхналогій у сістэмы і да вытворчай гатоўнасці. У адказ на гэта былі распрацаваны дадатковыя шкалы, такія як узроўні гатоўнасці вытворчасці (Manufacturing Readiness Levels, MRL) і ўзроўні гатоўнасці сістэмы (System Readiness Levels, SRL), якія дапамагаюць больш поўна ацаніць узровень гатоўнасці тэхналогіі. Зноскі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia