Уладары паветра«Уладары́ паве́тра» (англ.: Masters of the Air) — амерыканскі ваенны міні-серыял 2024 года, створаны Джонам Шыбанам і Джонам Орлафам для Apple TV+. Сцэнар серыяла заснаваны на дакументальным рамане Дональда Л. Мілера, які расказвае пра паветраныя баі Другой сусветнай вайны вачыма брытанскіх і амерыканскіх ваенных. Серыял з’яўляецца дадаткам да серыялаў «Браты па зброі» (2001) і «Ціхі акіян» (2010). Здымкі пачаліся ў Англіі ў 2021 годзе, але некалькі разоў адкладаліся з-за наступстваў пандэміі COVID-19[1]. Прэм’ера «Уладароў паветра» адбылася 26 студзеня 2024 года. Прадзюсарамі серыяла з’яўляюцца Стывен Спілберг, Том Хэнкс і Гэры Гетцман. СюжэтПад кіраўніцтвам маёраў Клэвена і Ігана 100-я бамбардзіровачная група прыбывае ў Англію і далучаецца да кампаніі 8-й паветранай арміі супраць нацысцкай Германіі. У ролях
Спіс эпізодаў
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia