Том ХэнксТомас Джэфры «Том» Хэнкс (англ.: Thomas Jeffrey «Tom» Hanks; нар. 9 ліпеня 1956[1][2][…], Конкард, акруга Контра-Коста[d], Каліфорнія) — амерыканскі акцёр і прадзюсар, які пачынаў у камедыях для сямейнага прагляду («Вялікі», 1988), але да сарака гадоў дамогся ўсеагульнага прызнання ў якасці сур’ёзнага драматычнага акцёра і атрымаў дзве прэміі «Оскар» запар — за галоўныя ролі ў фільмах «Філадэльфія» (1993) і «Форэст Гамп» (1994) — з’яўляецца адным з двух акцёраў у гісторыі сусветнага кінематографа, якія атрымалі гэтую ўзнагароду два гады запар. Том Хэнкс — праваслаўны вернік, наведвае адзін з амерыканскіх прыходаў Канстанцінопальскага Патрыярхату. Акрамя сваіх оскараносных роляў, Хэнкс вядомы сумеснымі працамі з рэжысёрам Стывенам Спілбергам. Па стане на 2006 год, фільмы з удзелам Хэнкса сабралі больш выручкі (каля 6 мільярдаў долараў), чым фільмы з удзелам любога іншага акцёра. Самы прыбытковы з яго фільмаў — «Код да Вінчы» (2006). Таксама Том Хэнкс з’яўляецца акцёрам, якія атрымалі адзін з самых вялікіх ганарараў у гісторыі кіно (крыху больш за $ 51 млн, за ролю прафесара Роберта Лэнгдана ў фільме «Анёлы і дэманы»), больш за яго атрымаў толькі Джоні Дэп ($ 56,5 млн, за ролю Джэка Вераб’я ў «Піраты Карыбскага мора: На дзіўных берагах»). Выбраная фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia