Уладзімірская і Берасцейская епархія (праваслаўная)Уладзімірска-Берасцейская епархія, або Уладзімірская і Берасцейская епархія — праваслаўная царкоўная адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіеўскай мітраполіі, створаная ў канцы X — XI стст. У 1596 годзе перададзена Уніяцкай Царкве як Уладзімірска-Берасцейская епархія. ГісторыяПраваслаўная епархія ва Уладзіміры, напэўна, узнікла ў 2-й палове XI ст., хаця некаторыя аўтары адносяць гэта да канца X ст. За стварэнне епархіі ў 2-й палове XI ст. можа сведчыць тое, што толькі тым часам ва Уладзіміры пабудаваны мураваны кафедральны сабор, які імітаваў архітэктуру галоўнага храма Кіева-Пячэрскага манастыра[1]. Стварэнне адміністрацыі звязана з палітычным падзелам Русі і актыўнай палітыкай кіеўскага мітрапаліта Іаана ІІ, які імкнуўся да стварэння на Русі новых епархій. Яго намерам спрыялі ўдзельныя князі, якія ствараючы епархіі ў сваіх сталіцах, падкрэслівалі сваю значнасць і незалежнасць ад Кіева[2]. Першым уладзімірскім епіскапам, вядомым па імі, быў Стэфан, рукапакладзены ў 1086 годзе. Уладзімірскія епіскапы мелі права ўжываць ганаровы тытул пратапопа — другога пасля кіеўскага мітрапаліта[1]. Да сярэдзіны XII ст. епархіі падпарадкоўваліся Валынь, Палессе, Надбужжа з Мельнікам, басейн вярхоўяў Днястра, а таксама Чэрвеньскія і Перамышльскія гарады. У XIII ст. разам са стварэннем паслядоўна епархій Галіцкай (1147 г.), Перамышльскай (1219), Тураўскай[2], Уграўскай, затым Холмскай (1223) і Луцкай (1235) яе тэрыторыя скарачалася. У канцы XIII ст. у склад Уладзімірска-Берасцейскай епархіі ўваходзілі толькі Уладзімірскі і Крамянецкі паветы на Валыні, а таксама землі Бельска, Бярэсця і Драгічына[2]. Праваслаўная Уладзімірская епархія дзейнічала да 1596 года, калі епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі Іпацій Пацей прыняў унію, такім чынам епархія перайшла да ўніяцкай царквы. У 1621 г. Іерусалімскі патрыярх Феафан III пасвяціў Іосіфа Курцэвіча ў епіскапы Уладзімірскія. Гэтую хіратонію не прызнаваў кароль Жыгімонт Ваза. У 1625 годзе епіскап Іосіф уцёк у Маскву, дыскрэдытаваны ў вачах вернікаў амаральнымі паводзінамі[3]. У прывілей Уладзіслава Вазы, які легалізоўваў праваслаўную іерархію ў Рэчы Паспаслітай, Уладзімірска-Берасцейская епархія не была ўключана. Манаскае жыццё ў епархііНайстаражытнейшым цэнтрам манаскага жыцця Уладзімірска-Берасцейскай епархіі быў мужчынскі манастыр Нараджэння Божай Маці ва Уладзіміры, заснаваны ў сярэдзіне XI стагоддзя[4] або ў XII стагоддзі[5]. У XIII стагоддзі быў заснаваны манастыр св. Міхала Арханёла ва Уладзіміры. Пазней ва Уладзіміры былі створаны яшчэ тры праваслаўныя манастыры, усе яны былі найважнейшымі цэнтрамі манаскага жыцця на Валыні[6]. З 1227 года існаваў манастыр св. Мікалая ў Жыдычыне[4]. Найважнейшым быў найстарэйшы з вышэйназваных манастыроў, з 1320 года яго настаяцель меў права ўжываць тытул архімандрыта[4]. Епіскапы[2]
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia